«Тэрарыстка» патрабавала: жыццё або кашалёк...
Аляксандр СТРЫГАЛЁЎ
У вёсцы Заельня Клецкага раёна 82-гадовая бабуля сабралася выйсцi па гаспадарцы з дому. Але дзе там! У сенцах на яе накiнулася нейкая жанчына i, прыставiўшы да горла нож, запатрабавала грошай. Зацягнуўшы бабулю ў хату, яна пачала вадзiць старую па ёй, пакуль тая не назбiрала 15 тысяч рублёў. Як старая нi прасiла «тэрарыстку» яе адпусцiць, тая заставалася непахiснай, i нi на секунду не адводзiла нож ад горла.
Напэўна, ад смерцi бабулю выратаваў толькi нечаканы прыход дачкi. Тады са словамi: «Каго-небудзь з вас я ўсё роўна прыкончу», — жанчына з нажом накiнулася на 58-гадовую дачку. Але той праз поле ўдалося ўцячы да суседзяў i выклiкаць мiлiцыю. Праўда, налётчыцы i след прастыў. Затрымалi «тэрарыстку», 42-гадовую п’янчужку з вёскi Янавiчы, па фотаробату эксперт-крымiналiст Сяргей Касцюкевiч i ўчастковы iнспектар Сяргей Краўчук вечарам каля суседнiх Грыцэвiчаў. Як высветлiлася, жанчына з серады была ў запоi, а калi грошы скончылiся, учынiла свой ранiшнi «тэракт». Потым збiралася ўцячы, ды нiводная машына не спынiлася перад галасаваўшай цёткай-бамжыхай. Цяпер у дачыненнi да яе ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу «Разбой».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Заельня Клецкага раёна 82-гадовая бабуля сабралася выйсцi па гаспадарцы з дому. Але дзе там! У сенцах на яе накiнулася нейкая жанчына i, прыст |
|