Пагрозы няма
Дзмiтрый АЛЬФЕР
На Смаленскай атамнай электрычнай станцыi напярэдаднi вечарам адбылося надзвычайнае здарэнне — выбух. Як мяркуюць спецыялiсты МНС, прычына, хутчэй за ўсё, у кароткiм замыканнi, з-за якога загарэўся трансфарматар току.
Гэта ўжо другая аварыя на АЭС ля гранiц Беларусi за апошнi час. У пятнiцу, 16 снежня, паступiла iнфармацыя аб моцным пажары на тэрыторыi Ленiнградскай АЭС. Там у плавiльным цэху аднаго з прадпрыемстваў таксама адбыўся выбух, у вынiку якога адзiн чалавек загiнуў, яшчэ двое былi сур’ёзна паранены. Выбух у Смаленску, як паведамляюць расiйскiя сродкi масавай iнфармацыi, не паўплываў на работу станцыi. Усе тры энергетычныя блокi АЭС працуюць у звычайным рэжыме. На станцыi паведамляюць, што пагрозы радыяцыйнага заражэння няма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Смаленскай атамнай электрычнай станцыi напярэдаднi вечарам адбылося надзвычайнае здарэнне — выбух
|
|