«Райская вiшня» пад «Любамiрскi» сыр
Святлана БАРЫСЕНКА
Да стала Гандаль Мiншчыны сустракае пакупнiкоў смачнымi навiнкамiГандлёвыя магазiны Мiнскай вобласцi перайшлi на навагоднi рэжым работы — на дзве гадзiны больш, а 12 устаноў гандлю будуць працаваць кругласутачна. 25 i 31 снежня, 1 i 7 студзеня ў харчовых магазiнаў — рабочыя днi. З 20—23 снежня ў гарадах адкрыюцца 74 ёлачныя кiрмашы. Восем лясгасаў, прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркi i гандлю, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць намер прапанаваць прымальныя цэны на ёлкi: дрэва да 1 метра — каля 8 тысяч рублёў, ад 1 да 2 метраў — каля 12 тысяч, ад 2 да 3 метраў — каля 14 тысяч. Паводле слоў дырэктара ДУ «Мiнаблсельгаспрадукт» Кацярыны ПРАТАСЕВIЧ, усiм знаёмага «Шампанскага» вытворчасцi Мiнскага завода iгрыстых вiн сёлета плануецца рэалiзаваць на чвэрць больш, чым летась, — каля 400 тысяч бутэлек. А вось новымi вiдамi прадукцыi парадуюць ААТ «Барысаўскi мясакамбiнат» i ААТ «Слуцкi мясакамбiнат». Першы прапануе, напрыклад, свiнiну «Калядную», рульку ў жэле з морквай, язык у жэле «Смак», бекон «Калядны», фiле iндыка, кумпячок «Каралiнскi», шмат вэнджанiны. Ад Слуцкага мясакамбiната — балык «Слуцкi», карэйка «Хатняя», кумпячок «Мясны арэх», рулет «Духмяны», з пячонкай — «Сялянскi», з языком — «Пасольскi», з сырам — «Элiтны», агароднiнай — «Любярэцкi» i iнш. Малочная прамысловасць вобласцi асвоiла выраб цвёрдых сычужных сыроў — «Тыльзiцкага», «Сметанковага», «Мацарэла для пiцы», слаiстага «Любамiрскага», сырных рулетаў i палачак. Па рэцэптурах, наблiжаных да хатнiх нарыхтовак, выраблены агуркi «Сталiчныя» i «Купалаўскiя», кабачкi марынаваныя «Сталiчныя», у таматнай залiўцы — агуркi, кабачкi, перац. Барысаўскi кансервавы завод асвоiў выкарыстанне гарбузовай сыравiны. Сок гарбуза, як вядома, аказвае станоўчае ўздзеянне на страваванне, выводзiць з арганiзма халестэрын, жоўцевыя кiслоты, нармалiзуе работу нырак i печанi. На аснове гарбуза выпускаюцца сокi — гарбузовы i яблычна-гарбузовы, а таксама яблычна-гарбузовае павiдла i iкра. Мiнская вобласць ганарыцца сёння сваiмi слабаалкагольнымi напоямi — «Джын-тонiк «Лiмон», «Шэры-брэндзi», «Шампань» Барысаўскага завода безалкагольных напояў, пiвам «Маршальскае», «Гусарскае новае», «Каралеўскi леў», «Анастасiя», «Верасовае», якому антысептык верас надае асаблiвы смак, на аснове рысу — «Шанс» Слуцкага пiваварнага завода. Вiно УП «Iлаўскае» неаднаразова адзначалася залатымi i сярэбранымi медалямi, кубкамi Гран-пры на розных мiжнародных конкурсах. Да лiку такiх адносiцца, напрыклад, вiно «Iлаўскае святочнае», вырабленае на аснове прыроднага полiвiтамiннага канцэнтрату — дурнiц. «Райская вiшня» спалучае сок вiшнi i яблыка. Запасы кандытарскiх вырабаў дазваляюць забяспечыць 4 кiлаграмамi прысмакаў кожнае дзiця ва ўзросце да 14 гадоў. Блiжэй да святаў у рознiчную гандлёвую сетку хлебазаводы паставяць 100 тысяч тартоў. 35 тон булачна-кандытарскiх вырабаў, у тым лiку 180 тысяч тартоў вагой ад 250 грамаў да 2 кiлаграмаў будзе выраблена аб’ектамi грамадскага харчавання. Плануецца правесцi больш як 120 пераднавагоднiх i калядных кiрмашоў. З 23 снежня па 6 студзеня ў гарадах вобласцi адбудзецца 85 выстаў-продажаў i 21 творчая выстава майстроў-повараў i майстроў-кандытараў. Клецкае, Капыльскае, Нясвiжскае, Пухавiцкае райпа робяць 10—20-працэнтныя скiдкi на прадукцыю ААТ «Камiнтэрн». Магазiны УП «Веста» ладзяць распродажы вырабаў ААТ «Элема», мэблi, дзiцячага святочнага адзення са знiжэннем гандлёвай надбаўкi на 50—70 працэнтаў. Рэспублiканская калядна-навагодняя акцыя РУП «Вiцязь» дазваляе набыць 16 найбольш папулярных мадэляў тэлевiзараў па значна знiжаных цэнах. Паслугамi 19 спецыялiзаваных магазiнаў i аддзелаў па абслугоўванню льготных катэгорый грамадзян у раённых гарадах карыстаюцца i змогуць скарыстацца напярэдаднi святаў больш як 100 тысяч чалавек. Для асоб з абмежаванымi магчымасцямi i адзiнока пражываючых састарэлых наладжана бясплатная дастаўка тавараў на дом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандаль Мiншчыны сустракае пакупнiкоў смачнымi навiнкамi |
|