21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Статус партнёра

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Меркаванняў вакол так званага газавага канфлiкту памiж Расiяй i Украiнай сёння больш чым дастаткова i на вулiцах, i ў СМI, i сярод экспертаў. Думкi выказваюцца даволi розныя: ад быццам бы непрыхаванага цiску на «дэмакратычную» Украiну да натуральных законаў рынку. Апошнiя, дарэчы, пераважаюць у сваёй абсалютнай большасцi i аўтарытэтнасцi. Падабаецца гэта не ўсiм. Сiлы, якiя дагэтуль не пакiдаюць надзею разыграць i ў Беларусi «аранжавы» сцэнарый, натуральна, намагаюцца распалiць эскалацыю канфлiкту. Маўляў, як жа так: Лукашэнку Расiя прадае i будзе далей прадаваць газ па 46,8 долара ЗША, а Украiне (чытай — i Беларусi ў выпадку якой бы там нi было рэвалюцыi) — не. У пошуках «першапрычын» (сякеры пад лаўкай), апазiцыя не грэбуе i банальнымi плёткамi: «Лукашэнка прадаў Белтрансгаз...». Чаму не ўсю краiну?

Вось што з гэтай нагоды мяркуюць эксперты. Вядомы расiйскi палiтолаг, прафесар МДIМА, аўтар i вядучы праграмы «Паст-скрыптум» на канале ТВЦ Аляксей Пушкоў у iнтэрв’ю газеце «Труд» так пракаментаваў сiтуацыю вакол расiйскiх энерганосьбiтаў: «Мы фактычна датавалi i эканомiку, i палiтыку Украiны.

Мы, дарэчы, часткова ўтрымлiвалi i Грузiю, i Малдову, i нават Прыбалтыку за кошт нашых танных энергарэсурсаў. Ранейшае пагадненне аб пастаўках газу ва Украiну было падпiсана фактычна тады, калi да ўлады прыйшоў Вiктар Юшчанка... Да чаго гэта прывяло? Да таго, што «аранжавае кiраўнiцтва» Украiны i асабiста Юшчанка ўзялi цвёрды курс на ўцягванне Украiны ў НАТО, хоць толькi 17—18 працэнтаў жыхароў гэтай краiны выступаюць за ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс, астатнiя супраць. Украiна пайшла па шляху абвастрэння адносiнаў з Расiяй па шэрагу iншых пытанняў...

Расiя прыйшла да высновы: бессэнсоўна фiнансаваць рух Украiны ў НАТО, яе «аранжавае кiраўнiцтва», якое дэманстратыўна падладжваецца да недружалюбных нашай краiне сiл. Прычым звярнiце ўвагу, мы не ставiм пытанне так, як гэта робяць ЗША ў адносiнах да тых, хто iм не падабаецца... Мы не прымаем санкцый. Вось ЗША, дэмакратычная дзяржава, не саромеецца выкарыстоўваць такiя меры ў адносiнах да дзяржаў, якiя яны лiчаць недружалюбнымi. I нiхто не гаворыць, што гэта незаконныя меры...

Гаворка iдзе толькi аб тым, каб прывесцi абсурдна нiзкiя цэны на газ у адпаведнасць з цэнамi сусветнага рынку. Проста Расiя перастае ўтрымлiваць Украiну. Яе «аранжавае кiраўнiцтва» само дабiлася такога рашэння... Дарэчы, амерыканская адмiнiстрацыя ўжо адвярнулася ад Украiны ў гэтай сiтуацыi, заявiўшы, што рэспублiка сама павiнна вырашаць гандлёвыя пытаннi з Расiяй.

— Што б вы адказалi тым, хто стане крытыкаваць нашы ўлады за пастаўкi танных энерганосьбiтаў у Беларусь?

— Беларусь — наш блiзкi саюзнiк. Праз гэту краiну таксама, дарэчы, iдуць нашы трубаправоды, аднак газ там не крадуць i нас нiчым не шантажыруюць. У Беларусi знаходзiцца агульная групоўка войскаў. Там ёсць станцыя ранняга папярэджання аб ракетным нападзе, якая для нас выключна важная стратэгiчна. Ёсць сумесныя праграмы ў ваенных, у абаронных прадпрыемстваў. У нас адкрытая гранiца з Беларуссю, гэта значыць, што заходнiя гранiцы Беларусi — гэта заходнiя межы Расii. Гэта таксама каштуе немалых сродкаў. Мiнск нясе вялiкi груз саюзнiцкiх абавязкаў у адносiнах да нас. I мы маем права ўлiчваць гэта ў нашых узаемных разлiках. Тут той выпадак, калi для партнёра, у саюзнiцтве якога не сумняваемся, мы ўводзiм асобы статус. Гэта правiльна».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Меркаванняў вакол так званага газавага канфлiкту памiж Расiяй i Украiнай сёння больш чым дастаткова i на вулiцах, i ў СМI, i сярод экспертаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика