Прадпрыемствы Мiншчыны — лепшыя ў Маскве
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Два прадпрыемствы Мiншчыны — ААТ «Свiтанак» i ААТ «Слуцкi сыраробны камбiнат» атрымалi ў Маскве Ганаровую грамату Савета дзелавога супрацоўнiцтва.
З нагоды прайшоўшай днямi выставы-прэзентацыi «Беларуская якасць-2005», у пасяджэннi Савета дзелавога супрацоўнiцтва Мiнскай вобласцi з Масквой прыняла ўдзел дэлегацыя беларускага боку — прадстаўнiкi выканаўчай ўлады i кiраўнiкi вядучых прадпрыемстваў i арганiзацый. Нагадаем, што сталiца Расii з’яўляецца самым буйным партнёрам Мiншчыны. Толькi «Мiн-аблсельгасхарчам» за 10 месяцаў 2005 года было пастаўлена мясной i малочнай прадукцыi ў 34 аптовыя прадпрыемствы Масквы на суму больш як 32 млн долараў. Аб наладжваннi гандлёва-эканамiчных сувязяў двух рэгiёнаў сведчыць адкрыццё ў расiйскай сталiцы гандлёвых кропак ААТ «Барысаўскi мясакамбiнат», якi за 9 месяцаў прадаў экспартнай прадукцыi больш чым на 284 тысячы долараў. А пачаўшае летам дзейнасць прадстаўнiцтва Слуцкага сыраробнага камбiната за паўгода рэалiзавала харчовых вырабаў на 118,8 тысячы долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два прадпрыемствы Мiншчыны — ААТ «Свiтанак» i ААТ «Слуцкi сыраробны камбiнат» атрымалi ў Маскве Ганаровую грамату Савета дзелавога супрацоўнiцтва
|
|