Аптымiзм — залог уладкаванай старасцiIнфарм-укол Амерыканскiя вучоныя высветлiлi, што дабрабыт у старасцi залежыць не ад стану здароўя, а ад стаўлення да праблемы i мадэлi паводзiнаў.Паводле слоў аўтара гэтай незвычайнай работы, самаўспрыманне можа быць у старасцi больш важным фактарам, чым адсутнасць захворванняў цi iнвалiднасцi. Вучоныя даследавалi 500 амерыканцаў ва ўзросце ад 60 да 98 гадоў. Калi сталых людзей папрасiлi ацанiць сваю старасць па 10-бальнай шкале, сярэднi паказчык склаў 8,4 бала. Дарэчы, самыя высокiя балы зусiм не адпавядалi стандартным крытэрыям уладкаванай старасцi. Як правiла, у такiх выпадках мела месца не столькi добрае здароўе, колькi аптымiзм i стаўленне да жыцця. Другiм важным фактарам аказаўся ўзровень сацыяльнай уцягнутасцi — занятак любiмай справай, кантакты з iншымi людзьмi, аплатная работа. Нiяк не звязаны з адчуваннем уладкаванай старасцi ўзрост, пол, адукацыя, даход i сямейнае становiшча. АНТЫБІЁТЫКІ СТРАЧВАЮЦЬ СІЛУ Антыбiётыкi старога ўзору становяцца малаэфектыўнымi нават пры лячэннi звычайных iнфекцыйных захворванняў. Да такой высновы прыйшлi даследчыкi Унiверсiтэта Рочэстара, якiя сабралi iнфармацыю пра 11,5 тысячы дзяцей, якiя перахварэлi на звычайныя стрэптакокавыя запаленнi горла. Дзецi атрымлiвалi ў якасцi лекаў пенiцылiн цi амаксiцылiн. У значнай часткi пацыентаў лячэнне не прынесла чаканага вынiку i было прадоўжана з выкарыстаннем iншых, больш моцных прэпаратаў. Паводле слоў каардынатара даследавання доктара Майкла Пiчычара, многiя антыбiётыкi з цягам часу становяцца менш эфектыўнымi ў барацьбе з узбуджальнiкамi iнфекцыi. Знiжэнне эфектыўнасцi старых антыбiётыкаў звязана са здольнасцю шэрагу бактэрый выпрацоўваць бэта-лактамазы, якiя нейтралiзуюць антыбактэрыяльныя ўласцiвасцi. МУЖЧЫНСКI «ТВАР» ДЭПРЭСII Згодна са статыстычнымi данымi, прыкладна ў палове выпадкаў дэпрэсiя ў мужчын застаецца нераспазнавальнай. I часта гэта становiцца прычынай трагедыi, паколькi вядома, што мужчыны ў 4 разы часцей за жанчын заканчваюць жыццё самагубствам. Праявы мужчынскай дэпрэсii могуць быць разнастайнымi. Адны страчваюць цiкаўнасць да сэксу, iншыя, наадварот, заводзяць безлiч кантактаў. Нехта пакутуе ад бяссоннiцы, стомленасцi, галаўных боляў i г.д. Замест няўпэўненасцi ў сабе, характэрнай для дэпрэсiўнага стану, мужчына можа праяўляць агрэсiю, захапляцца алкаголем, шукаць канфлiктаў, злавацца. Цяпер амерыканскiя спецыялiсты спрабуюць пераканаць мужчын у неабходнасцi своечасовага звароту па псiхалагiчную дапамогу. Галоўная iдэя тут — «патрэбна смеласць, каб прасiць дапамогi». МАЛЫМ ДЗЕЦЯМ — ВЯЛIКУЮ СВАБОДУ Дзiцячы псiхолаг Мiрэла Джоўсмет з Манрэальскага унiверсiтэта даследавала залежнасць вучобы малодшых школьнiкаў ад асаблiвасцяў дашкольнага выхавання. Вынiкi даследавання паказалi, што дзецi, якiм бацькi прадастаўлялi ў дашкольным узросце больш самастойнасцi, лепш спраўлялiся з вучобай. Гэты вынiк не залежыць ад сацыяльна-эканамiчнага стану сям’i, полу дзiцяцi i ўзроўню IQ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскiя вучоныя высветлiлi, што дабрабыт у старасцi залежыць не ад стану здароўя, а ад стаўлення да праблемы i мадэлi паводзiнаў
|
|