21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Залатая формула сiлы

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Многiя з нас нават не ўяўляюць, якая велiзарная сiла хаваецца ў словах, якiя мы вымаўляем. Як часта людзi не задумваюцца над выбарам слоў! А з дапамогай слоў можна вылечыць многiя хваробы. Трэба толькi даць сабе правiльную ўстаноўку, гаворыць наша даўняя чытачка i нястомны прапагандыст здаровага ладу жыцця Антанiна Iванаўна Пятроўская. На гэты раз раз былы ваенны ўрач прапануе свай варыянт формулы сiлы i жыццёвай стойкасцi.

«На свеце шчасця няма, а ёсць спакой i воля», — пiсаў некалi Пушкiн. А вакол нас за дзень адбываецца дастаткова многа складаных з’яў. I, як сцвярджаюць псiхолагi, любыя станоўчыя выказваннi могуць прыглушыць негатыў i дапамагчы кожнаму адчуць сябе хоць крышку шчаслiвейшым. Навукай даказана, што слова выклiкае пэўныя iмпульсы другой сiгнальнай сiстэмы чалавека. Iмпульсы паступаюць з кары галаўнога мозга ўнутр арганiзма i перабудоўваюць яго жыццядзейнасць на клетачным узроўнi на працяглы тэрмiн. Любы стан чалавека можна карэкцiраваць мовай, валявымi высiлкамi i вызначаным настроем.

Перш чым практыкаваць станоўчыя выказваннi, неабходна ўсвядомiць, што перш за ўсё патрэбна цярпенне.

Каб навучыцца не назапашваць адмоўныя эмоцыi, спатрэбiцца нейкi час. Адны вынiкi станоўчых эмоцый i выказванняў праяўляюцца адразу, а другiя — створаць у вашых думках унутраны станоўчы фон, якi захоўваецца ўсё жыццё. Неабходна таксама навучыцца правiльна фармуляваць станоўчыя выказваннi.

Пазiтыўныя фразы павiнны стаць процiвагай таму вашаму ўнутранаму голасу, якi мае негатыўную афарбоўку. I гэты непрыемны голас трэба паступова звесцi да шэпту, а потым канчаткова заглушыць. Нават калi вы спачатку не верыце ў тое, што гаворыце, аптымiстычныя сцвярджэннi паўплываюць на вашу падсвядомасць i набудуць сiлу.

Многiм такая заява падасца дзiўнай. Як можа паўтарэнне нейкай фразы кшталту: «Я даб’юся поспеху ва ўсiх справах» — сапраўды прынесцi поспех? Але ўздзеянне ўнушэння на падсвядомасць, а ў дадзеным выпадку — самаўнушэнне, бывае вельмi моцным. Калi вы нешта вымаўляеце i паўтараеце шмат разоў, выказванне набывае канкрэтнасць. Вы пачынаеце яму верыць i дзейнiчаць адпаведна. Калi вы часта гаворыце, што пацерпiце няўдачу, што вам наканаваны выпрабаваннi — вы настройваеце сябе на паражэнне. А калi вы ўпэўнiваеце сябе, што справiцеся з любымi акалiчнасцямi ў жыццi, — вы набываеце ўнутраную сiлу.

Станоўчыя выказваннi б’юць стрэс напавал. Але «спiс» такiх фраз павiнен быць у вас напагатове. Фразы не варта рабiць складанымi. Хай яны будуць вельмi асабiстымi i падыходзяць выключна для вас. Важна, каб яны былi прыстасаваныя да вашых абставiнаў. Ну, напрыклад: «Я спраўлюся, усё будзе добра, я ўпэўнены ў сабе, я прымаю сябе такiм, якi я ёсць».

Станоўчыя выказваннi — гэта сродкi, якiя дапамогуць вам дасягнуць вызначанай мэты, але гэта не iндыйскiя магiчныя заклiнаннi, пра якiя нядаўна расказваў аўтар «Звязды» ў кантэксце пазбаўлення ад нешчаслiвага кахання. Таму не патрабуйце ад iх раптоўнага i яркага вынiку.

Што ж рабiць, калi вы ўсё жыццё раскопвалi залежы змрочных роздумаў? Навучыцеся iх закопваць, выкараняць песiмiстычныя думкi. Iснуе простая фраза, якая складаецца з трох слоў: «Я ўсё магу». Але гэта фраза здольная тварыць цуды. Гэту кароткую формулу сiлы трэба паўтараць кожны дзень сотню разоў. Яе можна прапяваць, шаптаць пры хадзьбе, пра сябе агучваць у час паездак у транспарце альбо ў чарзе ў магазiне. «Я ўсё магу» павiнна напоўнiць кожную клетачку арганiзма.

Кожным ранкам i кожным вечарам, перш чым устаць з ложка i перад тым як заснуць, павiнны гучаць гэтыя словы. I калi не спынiцца на палове шляху i кожны дзень сустракаць i праводзiць станоўчым настроем (не абавязкова гэтым — можна любым iншым) — нават калi сённяшнiм днём усё з дакладнасцю да наадварот, — змены ў лепшы бок абавязкова адбудуцца. Часам бывае неабходна не менш як месяц штодзённага самасцвярджэння, каб словы арганiчна ўплялiся ў рэчаiснасць.

Не асуджайце сябе нi за што. Усе мы людзi, усе памыляемся. Выйшла прамашка — няма падстаў для самаедства. Усе мы далёкiя ад дасканаласцi. Зроблены карысныя высновы, сказана некалькi разоў «я прымаю сябе», — i трэба iсцi далей не азiраючыся. Не памыляецца той, хто нiчога не робiць.

Да ўнушэння як спосабу ўздзеяння на сябе i на iншага чалавек пачаў звяртацца яшчэ ў глыбокай старажытнасцi. Калi першабытны паляўнiчы маляваў на скале жывёлiну, якую хацеў здабыць, i выконваў вакол малюнка рытуальны танец, ён, кажучы па-сучаснаму, займаўся аўтатрэнiнгам. Гэта надавала яму ўпэўненасцi, мабiлiзавала сiлы.

Яшчэ задоўга да нараджэння псiхааналiзу знакамiтыя грэчаскiя ўрачы Эскулап i Гiпакрат вялiкае значэнне надавалi так званаму «ўнутранаму розуму» чалавека. Сёння бясспрэчным з’яўляецца дзяленне чалавечага розуму на свядомы i падсвядомы, гэта значыць падсвядомасць.

А першыя прыёмы свядомага самаўнушэння распрацаваў на пачатку дваццатага стагоддзя французскi фармацэўт Эмiль Куэ. Прапанаваныя Куэ першыя славесныя «формулы здароўя» былi простыя: «З кожным днём ва ўсiх адносiнах мне становiцца лягчэй i лягчэй» альбо «Боль праходзiць». Але лячэбны эфект яны мелi дзiўны!

Сучасныя псiхолагi i псiхатэрапеўты лiчаць, што ўздзеянне словам ўяўляе сабой «зброю вялiкай магутнасцi». Зараз сталi шырока прымяняцца розныя спосабы аўтагеннай трэнiроўкi, нейралiнгвiстычнага праграмавання. Iх аснова — слова, якое гучыць. Эмацыянальная i энергетычная сiла слова ўздзейнiчае на фiзiчны i псiхiчны стан чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя з нас нават не ўяўляюць, якая велiзарная сiла хаваецца ў словах, якiя мы вымаўляем. Як часта людзi не задумваюцца над выбарам слоў! А з дапамог
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика