Сяргей Белы, генеральны дырэктар канцэрна «Белэнерга»:
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
«Забеспячэнне спажыўцоў святлом i цяплом адбываецца без збояў»
22 снежня работнiкi энергетычнай галiны адзначаюць сваё прафесiйнае свята. Гэтая дата — яшчэ адна нагода для таго, каб падвесцi пэўныя вынiкi работы i намецiць перспектывы далейшага дынамiчнага развiцця. Якiя працэсы адбываюцца зараз у беларускай энергасiстэме, што ў блiжэйшых i перспектыўных планах? Аб усiм гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з генеральным дырэктарам канцэрна «Белэнерга» Сяргеем БЕЛЫМ. — Сяргей Барысавiч, чым быў адметны гэты год? — Навiн, зразумела, шмат. Сёлета сапраўды было зроблена нямала. Усе нашы памкненнi скiраваныя на павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi, абнаўленне i мадэрнiзацыю абсталявання. Вынiкi працы вiдавочныя — забеспячэнне спажыўцоў святлом i цяплом увогуле адбываецца без збояў. Гэта галоўнае. Беларуская энергасiстэма працуе ўстойлiва i эканамiчна. Спецыялiсты галiны ў стане вырашаць самыя адказныя задачы, нават у складаных умовах. Аб чым, напрыклад, сведчыць лiквiдацыя наступстваў прыроднай стыхii ў жнiўнi гэтага года. Адпаведная работа была выканана аператыўна, у планавым рэжыме. Усе заданнi сёлетняга плана сацыяльна-эканамiчнага развiцця паспяхова выкананы. Мяркуецца, што па вынiках 2005 года ў адпаведнасцi з правядзеннем мерапрыемстваў па энергазберажэнню ў галiне будзе зэканомлена 266 тысяч тон умоўнага палiва. Паказальным падаецца яшчэ адзiн факт: за студзень—лiстапад гэтага года спажыванне электрычнай энергii ўзрасло на 1,2 працэнта, а валавы ўнутраны прадукт за адпаведны час у параўнаннi з мiнулым годам павялiчыўся на 10 працэнтаў. Красамоўнае параўнанне, хiба не так? Паколькi вялiкую колькасць энергарэсурсаў прыходзiцца закупляць у Расii, то гэтыя лiчбы з’яўляюцца важным фактарам стабiльнай работы ўсёй беларускай эканомiкi. — Адным з важнейшых фактараў бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў святлом i цяплом з’яўляецца належны тэхнiчны стан аб’ектаў энергетычнай галiны. Як адбываецца iх мадэрнiзацыя? — Чакаецца, што iстотна будзе перавыкананы паказчык па асваенню iнвестыцый у асноўны капiтал (сёлета будзе асвоена больш чым 330 мiльёнаў долараў — на 7,7 працэнта больш, чым летась, i ўтрая — у параўнаннi з 2001 годам), што дазваляе абнаўляць, мадэрнiзаваць i рэканструяваць шэраг важных энергетычных аб’ектаў. Толькi за кошт гэтых укладанняў сёлета была завершана мадэрнiзацыя трэцяга блока Бярозаўскай ГРЭС, уведзены ў дзеянне турбагенератар магутнасцю 12 МВт на Лiдскай ЦЭЦ, заменены на больш магутны турбагенератар (40 МВт) на Вiцебскай ЦЭЦ, уведзена ў эксплуатацыю турбадэтандарная ўстаноўка магутнасцю 5 МВт на Мiнскай ЦЭЦ-4. Таксама ў стадыi завяршэння будаўнiцтва электрастанцыi ў Асiповiчах, якая будзе працаваць на драўнiнным палiве. Працягваецца рэканструкцыя падстанцыi «Калядзiчы», уведзены новыя трансфарматары магутнасцi на ПС-110 кВ «Сухарава», «Баранавiчы», «Слонiм-Паўночная», «Макрэц» i «Гiрэвiчы», пераведзены на газ катлы на Наваполацкай i Пiнскай ЦЭЦ. У галiне захаваны i прымножаны патэнцыял будаўнiча-мантажнага комплексу i навуковая база. Ён запатрабаваны не толькi ў Беларусi, але i за мяжой. Адзiн з найбольш яскравых прыкладаў такой запатрабаванасцi — увод у вопытна-прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока Калiнiнградскай ЦЭЦ-2, дзе непасрэднымi ўдзельнiкамi гэтай маштабнай будоўлi былi работнiкi ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж», РУП «Белэнергаахова» i iншыя прадстаўнiкi будаўнiча-мантажнага комплексу канцэрна «Белэнерга». Мы дакладна разумеем усю важнасць навукова-даследчых распрацовак. Усе грошы, якiя сюды накiроўваюцца, — гэта апраўданыя iнвестыцыi. Таму аб’ём адпаведнага фiнансавання будзе павялiчвацца: калi сёлета на асваенне навукова-даследчых работ накiравана каля 3 млрд рублёў, то ў наступным годзе, як плануецца, лiчба дасягне ўзроўню 8 млрд руб. Сёлета за 10 месяцаў было поўнасцю выканана гадавое заданне па будаўнiцтву жылля — у эксплуатацыю ўведзена 15,6 тыс. кв. метраў. Паспяхова спраўляемся i з мерапрыемствамi дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi: сёлета было пабудавана больш чым 2,3 тыс. км электрычных сетак. Адна з важных задач — эфектыўная эксплуатацыя вулiчнага асвятлення ў сельскай мясцовасцi. Каб належным чынам вырашаць усе надзённыя праблемы, у раёнах плануецца стварыць спецыяльныя брыгады аператыўнага рэагавання. — Сёлета былi зацверджаны вельмi сур’ёзныя дакументы, якiя вызначаюць развiццё айчыннай энергетычнай галiны на перыяд да 2010 года. Што прадугледжана зрабiць? — Сапраўды, указам кiраўнiка дзяржавы ад 25 жнiўня гэтага года былi зацверджаны «Канцэпцыя энергетычнай бяспекi i павышэння энергетычнай незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь» i «Дзяржаўная комплексная праграма мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сiстэмы, энергазберажэння i павелiчэння долi выкарыстання ў рэспублiцы ўласных палiўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гадах». Выкананне мерапрыемстваў гэтых стратэгiчных дакументаў развiцця энергетычнай галiны на блiжэйшую i далёкую перспектыву дазволяць павысiць не толькi надзейнасць, эканамiчнасць i стабiльнасць энергетыкi, але i стануць магутным штуршком для развiцця ўласных навуковых распрацовак, новых вытворчасцяў па вырабу адпаведнага абсталявання, прыцягненню мясцовых вiдаў палiва i аднаўляемых крынiц энергii ў баланс рэспублiкi, ашчаднага яго выкарыстання. На вызначаныя мэты за 2006—2010 гады плануецца выдаткаваць больш чым 2,5 млрд долараў. За кошт гэтых сродкаў удасца iстотна абнавiць вытворчыя фонды — паводле папярэднiх разлiкаў, iх знос зменшыцца як мiнiмум на 14 працэнтаў. — А якiя планы на наступны год? — Налета перад энергетыкамi стаяць адказныя задачы. Плануецца, што рост iнвестыцый не будзе запаволены — у 2006 годзе адпаведныя ўкладаннi ўзрастуць на 11 працэнтаў, у вынiку чаго агульная сума складзе 935—940 млрд рублёў. Будзе абнаўляцца абсталяванне на Мiнскай ЦЭЦ-3, а таксама на Лiдскай i Баранавiцкай цеплаэлектрастанцыях. Таксама плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю тры аб’екты на мясцовых вiдах палiва — у Брэсцкай, Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях. Будуць рэалiзоўвацца новыя падыходы па аказанню паслуг насельнiцтву (па прынцыпу «аднаго акна»), удасканальвацца схемы разлiкаў за спажытую энергiю. Адным словам, беларуская энергасiстэма i надалей будзе развiвацца дынамiчна. Дарагiя калегi-энергетыкi! Ад усёй душы вiншую Вас з нашым прафесiйным святам — Днём энергетыка. У гэтым годзе ён адметны яшчэ i тым, што спаўняецца 85 гадоў з дня прыняцця плана ГОЭЛРО, якi стаў пачаткам навукова абгрунтаванага, планавага, комплекснага развiцця энергетыкi i эканомiкi Расii, а ў наступныя гады — i Беларусi. Агульнавядома, што стабiльная работа нашай галiны з’яўляецца важнейшым фактарам умацавання эканомiкi рэспублiкi, паляпшэння ўмоў жыцця кожнага члена нашага грамадства, i мы з гэтай задачай паспяхова спраўляемся. Самаадданая праца рабочых i спецыялiстаў электраэнергетыкi рэспублiкi, якiя заняты эксплуатацыяй, рамонтам, наладкай, праектаваннем, будаўнiцтвам i мантажом энергетычных аб’ектаў, дазваляе паспяхова вырашаць задачы павышэння эфектыўнасцi энергетычнай вытворчасцi, абнаўлення i мадэрнiзацыi абсталявання, бесперабойнага энергазабеспячэння народнай гаспадаркi i насельнiцтва. Нягледзячы на iснуючыя фiнансавыя праблемы ў гэтым годзе, нам удаецца забяспечваць поўную аплату за спажыты газ, практычна лiквiдаваны доўг за iмпартуемую электраэнергiю. Ужо сёння, напярэдаднi Новага года, варта адзначыць, што ўсе заданнi плана сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2005 год намi паспяхова выкананы. Асаблiвую ўдзячнасць выказваю ветэранам-энергетыкам, якiя сваёй самаадданай працай аднаўлялi разбураную вайной народную гаспадарку, стваралi магутны энергетычны комплекс Беларусi, забяспечылi поўную электрыфiкацыю краiны, стварылi беларускую энергасiстэму, адну з самых перадавых галiн рэспублiкi. Жадаю ўсiм калектывам, якiя ўваходзяць у канцэрн «Белэнерга», поспехаў у рэалiзацыi намечаных планаў, а кожнаму працаўнiку электраэнергетычнай галiны — здароўя, шчасця i дабрабыту. Са святам, дарагiя калегi! С.Б. БЕЛЫ, генеральны дырэктар канцэрна «Белэнерга».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Забеспячэнне спажыўцоў святлом i цяплом адбываецца без збояў»
|
|