Цяпла ў душы i светлага жыцця!
Каля 29.000 чалавек працуе на сённяшнi дзень у беларускай энергетыцы — сцвярджае статыстыка, якая ведае ўсё. «Зусiм не так, а мiнiмум у два разы болей», — пярэчаць ёй самi энергетыкi. Як жа так? А ўсё ўвогуле проста: калi чалавек вырашыў прысвяцiць сябе гэтай прафесii, так, менавiта ПРЫСВЯЦIЦЬ, бо выпадковых людзей тут не бывае, — значыць, i яго блiзкiя людзi таксама працуюць у энергетычнай галiне. Канешне, зусiм не абавязкова жонцы iсцi следам за мужам працаваць у групу аператыўна-тэхнiчнага кантролю ЦЭЦ цi iнжынерам па рамонту i абслугоўванню электрасетак, хоць i такое здараецца. Але кiм бы нi працавала «другая палавiна» энергетыка, яна нязменна разумее, паважае i падзяляе клопаты i адказнасць гэтай нялёгкай прафесii. А жанчыны-энергетыкi — гэта ж самыя светлыя i цёплыя жанчыны, жанчыны, якiя ствараюць утульную атмасферу на працоўных месцах, у кватэрах спажыўцоў, i ў сваiх сем’ях.
З такога ракурсу па-новаму гучыць i само паняцце «энергетычнай сiстэмы краiны». Гэта не проста сiстэма сувязяў прадпрыемстваў памiж сабой i спажыўцамi, не проста сiстэма складаных тэхнiчных працэсаў — гэта сiстэма ўзаемадзеяння энергетыкаў, па сутнасцi простых адукаваных людзей, — з iх роднымi i блiзкiмi, з калегамi i начальствам. Калi вам здаецца, што гэта проста сантыменты, уявiце сабе чалавека, якi штодзень адказвае за надзейную работу цепласiстэмы хоць бы аднаго раёна, а гэта тысячы кватэр спажыўцоў, начныя дзяжурствы, тэрмiновыя выклiкi на працу ў выхадныя, затрымкi пасля работы... Але і ў такiх умовах трэба працаваць надзейна і шчыра. І наша энергетыка працуе без збояў. За што вялiкi дзякуй самiм энергетыкам i iх сем’ям. I няхай у навагоднiя i калядныя святы ў цёплых i светлых кватэрах беларусы ўспомняць, што калi яны рыхтуюць святочны стол i пад бой курантаў падымаюць бакалы, ёсць людзi, якiя на сваiх працоўных месцах робяць усё, каб Новы год быў самым прыгожым святам!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 29.000 чалавек працуе на сённяшнi дзень у беларускай энергетыцы — сцвярджае статыстыка, якая ведае ўсё
|
|