21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб знайсцi працу, трэба ехаць у вёску

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

На рынку працы Мiнскай вобласцi працягваецца далейшае панiжэнне ўзроўню беспрацоўя. Зараз попыт на адно вакантнае месца складае два чалавекi, тады як летась прэтэндэнтаў на працоўнае месца было тры. Сёння на ўлiку службаў занятасцi Мiншчыны стаяць 10.148 чалавек, што на 2,6 тысячы менш за леташнi паказчык.

Такiм чынам, як паведамляе начальнiк абласнога ўпраўлення занятасцi насельнiцта Валянцiна Мiронава, колькасць прымаемых на працу асоб павялiчваецца, а звольненых — памяншаецца. У студзенi—лiстападзе 2005 года было створана 11.026 новых працоўных месцаў, у тым лiку 2856 — на вёсцы.

— У сельскiх рэгiёнах, дзе з’явiлiся аграгарадкi, будуецца жыллё, заўсёды патрабуюцца працоўныя рукi. Мы ўлiчваем гэта, i зараз можам прапанаваць жадаючым новыя вакансii. Акрамя неабходных прафесiй механiзатара, трактарыста, шафёра, спецыялiстаў у галiне сельскай гаспадаркi, мы пачалi праводзiць навучанне па новых спецыяльнасцях. Такiя напрамкi, як дызайнер-кветкавод, майстар вырабаў з саломкi, сацыяльны работнiк, а таксама вельмi неабходная зараз прафесiя менеджара агратурызму павiнны забяспечыць сельскую мясцовасць новымi працаўнiкамi. Навучанне па акрэсленых накiрунках пачалося не так даўно i павiнна пашырыцца.

Для прыцягнення працоўных у вёску ажыццяўляецца праграма па перасяленню гараджан у сельскую мясцовасць з прадастаўленнем працы i жылля. Мiнскай абласной службай занятасцi за 11 месяцаў было пераселена 52 сям’i. Як сцвярджаюць работнiкi службаў занятасцi, сельскiм гаспадаркам патрабуецца шмат рабочых рук, таму пераехаць з горада працаваць у вёску запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Трэба адзначыць, што пошук працы ў сельскай мясцовасцi сустракаецца i з пэўнымi цяжкасцямi. Справа ў тым, што вялiкая колькасць непрацуючых вяскоўцаў не мае дастатковай квалiфiкацыi, тады як развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў патрабуе ад работнiка ведання сучасных формаў вядзення гаспадаркi. Таму ў наступным годзе, згодна з Дзяржаўнай праграмай занятасцi насельнiцтва, на пераквалiфiкацыю працаўнiкоў сельскай мясцовасцi будзе выдаткавана значная сума. Калi сёлета на перанавучанне беспрацоўных Мiнскай вобласцi было накiравана каля 500 мiльёнаў рублёў, то ў 2006 годзе гэтая сума павялiчыцца больш чым удвая.

Дарэчы, зараз беспрацоўным прапануецца навучанне па больш чым 60 спецыяльнасцях. Вялiкiм поспехам карыстаюцца i прафесii, якiя звязаны са сферай паслуг — рамонт абутку, бытавой тэхнiкi. I зноў жа — такiх прафесiй не хапае ў сельскай мясцовасцi.

— Перападрыхтоўку ў гэтым годзе прайшлi 4,3 тысячы беспрацоўных, у тым лiку каля 600 чалавек вучылiся мэтанакiравана, па дагаворах службы занятасцi з прадпрыемствамi, з прадастаўленнем працоўных месцаў. Такiм чынам, людзi гарантавана атрымлiвалi працу пасля перападрыхтоўкi, — зазначае Валянцiна Мiронава. — Перападрыхтоўка iдзе на карысць усiм. Прыблiзна 80 працэнтаў тых, хто прайшоў навучанне па новых спецыяльнасцях, знайшлi месца працы.

Узровень беспрацоўя за 11 месяцаў у Мiнскай вобласцi склаў 1,6 працэнта. Тым не менш, нягледзячы на адносна невялiкую лiчбу, працы ў службах занятасцi застаецца шмат. Асаблiвую ўвагу звяртаюць на рэабiлiтацыю iнвалiдаў. Асобы з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi — iнвалiды III групы i некаторых катэгорый другой уладкоўваюцца на працу на льготных умовах. Сродкi з фонду садзейнiчання занятасцi, па дагаворах з прадпрыемствамi, кампенсуюць выплату заработнай платы тэрмiнам ад шасцi месяцаў да года. Дарэчы, згодна са статыстыкай, непрацуючыя асобы жаночага полу складаюць каля 56 працэнтаў ад усёй колькасцi.

«Аднак апошнiм часам да статусу непрацуючай сталi ставiцца зусiм па-iншаму. Жанчына можа сядзець дома, выхоўваць дзяцей i весцi хатнюю гаспадарку, а муж будзе зарабляць грошы, — кажа спецыялiст. — З iншага боку, з усiх непрацуючых жанчын працадаўцам патрабуецца толькi чвэрць».

Чакаецца, што прыкладна 137 тысячам чалавек у 2006—2007 гг. будзе патрэбна праца. Колькi ж з iх будуць мець статус часова беспрацоўных — падлiчыць цяжка. Аднак, як зазначаюць у службах занятасцi насельнiцтва, з улiкам аб’ектыўных сацыяльна-эканамiчных умоў развiцця Мiншчыны ўзровень беспрацоўя будзе змяншацца i далей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рынку працы Мiнскай вобласцi працягваецца далейшае панiжэнне ўзроўню беспрацоўя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика