21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ГНАНАЯ ДУША, або Доўгi шлях да вываратня

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Iншым разам цяжка зразумець чалавека, паводзiны якога не зусiм укладваюцца ў рамкi, устаноўленыя грамадствам, i тады ён успрымаецца як нейкая анамалiя. I жыве гэты дзiвак сам па сабе са сваёй фiласофiяй, сваiм разуменнем жыцця.

У Ганцавiцкiм раёне, на балоце, пад двума вываратнямi ўжо другую зiму жыве чалавек. Дрэвы павалiла бура, i ляжаць яны задраўшы ў неба каранi. Вось тут i знайшоў прытулак 42-гадовы мужчына. Нацягнуў зверху плёнку i ўладкаваў сабе логавiшча. Днём яго можна сустрэць iншым разам у вёсцы Боркi цi нават у райцэнтры, а нанач чалавек вяртаецца да вываратняў i спiць каля вогнiшча.

— Прыкладна раз у два тыднi ён прыходзiць да нас i закупляе хлеб, крупы, зрэдку возьме бутэльку вiна, складзе ўсё у мех i вяртаецца ў лес, на сваё балота, — паведамiла прадаўшчыца мясцовага магазiна.

Але, каб нешта купiць, патрэбны грошы.

— А ў вёску ён iдзе не з пустымi рукамi, а нясе ў прыёмны пункт журавiны, — растлумачыла мясцовая жанчына. — Для нашых людзей сезон журавiн даўно закончыўся, а Манах збiрае ягады i зiмой.

У Борках нашага героя клiчуць Манахам, хоць па пашпарту ён Анатоль Сапежка i нарадзiўся ў в. Мажа Капыльскага раёна. Вучыўся, працаваў, а настаў час — i ажанiўся, але сямейнае жыццё не склалася. Магчыма, гэта быў пераломны момант. Сапежка пачаў раздаваць маёмасць людзям, а радня абуралася, ды гэта i зразумела. Хто на вёсцы са сваiм дабром вось так лёгка развiтваецца?! Хiба той, у каго ў галаве нешта зрушылася...

Але Сапежка ўжо глядзеў на жыццё iнакш, чым яго аднавяскоўцы.

— Я зразумеў, што ёсць iншае жыццё, якое вядзе да Бога i яно больш напоўненае, але мой шлях да Бога аказаўся складаным, — тлумачыць свой выбар самотнiк.

Развiтаўся Сапежка з мацi, сказаў ёй, каб не думала пра яго i не шукала, ды падаўся да крышнаiтаў, бо вучэнне iх кранула душу чалавека з Мажы. Дзесяць гадоў пражыў Сапежка ў абшчыне крышнаiтаў, не парушаючы ўстаноўленых законаў. Але праваслаўнаму чалавеку цяжка бачыць, што каровы тут — святыя жывёлiны, што нельга есцi мяса i пiць алкагольных напояў, кавы i гарбаты, не курыць, а вось галаву галiць неабходна было кожны дзень.

— I ўсё ж я адчуваў сябе няўтульна, бо не здолеў поўнасцю злiцца з абшчынай. У Iндыю я так i не сабраўся, хоць наведваць гэтую краiну можна было штогод. Я часта хадзiў у лес i там малiўся, прасiў Бога, каб ён падказаў мне шлях, а аднойчы мне прыснiўся сон... — расказваў людзям Сапежка пра свае блуканнi па жыццi. — Калi я нарадзiўся праваслаўным, то навошта шукаць iншую веру, акрамя той, якую даў Бог?

I адправiўся самотнiк у Жыровiцкi манастыр — пайшоў пешшу ад Мiнска. У манастыры Сапежку прынялi добра. Ён там працаваў, малiўся i з iм любiлi пагаварыць святары. Але ў манастыры яму выпала выпрабаванне. Сапежка цяжка захварэў i з запаленнем лёгкiх трапiў у бальнiцу, а калi яго выпiсалi, то, вярнуўшыся ў манастыр, адчуў духоўны дыскамфорт. Зiма ўжо мiнула, i Сапежку пацягнула ў дарогу, нейкi голас гнаў яго наперад i няведамая сiла вяла яго. Ён пакiнуў манастыр i падаўся ў Капыльскi раён.

Парадокс. Вось жыве чалавек, штодня ходзiць на працу, гадуе дзяцей, летам на дачы саджае бульбу, ён — «падмурак, на якiм трымаецца грамадства», правiльны, а паспрабуеш пра яго напiсаць, то сумна атрымлiваецца — не вельмi цiкава, аднастайнае жыццё. А тут у чалавека нечаканыя павароты ў жыццi, свае думкi, можа, i не такiя ўжо i арыгiнальныя, але i не стандартныя.

На радзiме Сапежка стаў пустэльнiкам. У лесе знайшоў будку i пражыў там два гады. Спаў, нават зiмой, на вулiцы, каля агню — выпрабоўваў сваю душу i цела. Летам збiраў ягады i грыбы — прадаваў i купляў сабе ежу. Калi прыходзiлася вельмi цяжка, то iшоў да людзей, i яны дапамагалi не толькi харчамi, але i вопратку прапаноўвалi. У цэлым да самотнiка адносiлiся добра i нават жыллём маглi падзялiцца.

Цiкавы i такi момант. Сёння бамжы рабуюць дачнiкаў, крадуць любыя прадукты, якiя можна ўхапiць, а тут чалавек, якi знешне ад бамжа i не адрознiваецца, просiць у людзей. Праўда, мiласцiну Сапежка просiць толькi ў экстрэмальных выпадках i сцвярджае, што нiколi не краў i красцi не будзе.

Магчыма, Сапежка жыў бы i далей пад Копылем, калi б не спалiлi яго будку. Можа, нехта зрабiў гэта спецыяльна цi выпадкова, але калi не стала будана, пустэльнiк падаўся ў Ганцавiцкi раён i знайшоў прытулак у лесе каля вёскi Люсiна.

Летам тут вялiкае раздолле для тых, хто не гультай, i Сапежка на грыбах ды ягадах мог зарабiць грошы, каб затым зiмою купiць харчы. Былi моманты (у сезон збору чарнiц цi журавiн), калi самотнiк мог купiць каўбасы цi селядца, а больш абыходзiўся хлебам ды рознымi крупамi.

А зiмаваць (у мiнулым годзе) пустэльнiк перабраўся на балота пад Боркi, i там яму выпалi самыя цяжкiя выпрабаваннi, бо Сапежка думаў, што не выжыве. Кругом усё завалена снегам, харчы закончылiся, i балота незнаёмае. Заблудзiўся i аслабеў, поўзаў кругамi — вяртаўся ўвесь час на адно i тое ж месца. Але была вялiкая цяга да жыцця, а магчыма, як лiчыць самотнiк, — гэта Бог даў яму сiлу, i ён выпаўз на дарогу. А колькi разоў Сапежка быў абмарожаны, то i не злiчыць. I вопратка на iм гарэла не адзiн раз. Прыляжа спiнай да агню — там грэе, а жывот — мароз прыхоплiвае, перавярнуўся — i ўжо наадварот. Аднойчы ад вогнiшча загарэлася балота i самотнiк сядзеў у сваiм логавiшчы, як на астраўку, i малiўся. Ва ўсе цяжкiя для сябе моманты Сапежка шукае падтрымкi ў Бога праз малiтву.

А што думаюць людзi пра суседа з балота? Ды нiчога асаблiвага — глядзяць як на дзiвака i адносяцца да яго паблажлiва.

— Пайшоў я з жонкай па журавiны, i на балоце мяне жонка тузае за рукаў: «Зiрнi, хто гэта там страшны такi?» А гэта Манах iшоў. Зарослы, абарваны i абвешаны мяхамi чалавек насцярожвае, асаблiва ў глухiм месцы, але ж яго ў нас ведаюць, — расказаў вадзiцель з Ганцавiч.

— Можа, у чалавека нешта з галавою, а iнакш чаго ў балоце сядзець? Калi ты ўжо так верыш у Бога, то iдзi ў царкву, куды ўсе людзi ходзяць, а то шукае Бога ў балоце... там хiба што чэрцi водзяцца... але калi чалавеку гэта падабаецца, то хто супраць? Ён нiкому нiчога кепскага не зрабiў, — выказала сваю думку жанчына сярэдняга ўзросту з вёскi Боркi.

— Каб трапiць у Царства Божае, неабходна прайсцi выпрабаваннi, пазбавiцца ад заган, якiя раз’ядаюць душу чалавека. I калi ў мяне пытаюць: цi не страшна жыць аднаму на балоце, то я таксама магу спытаць: «А цi не страшна вам жыць грэшным жыццём? А чаму ваш шлях не прамы?» Калi iм не страшна, то цi можа быць страшна мне? — адказвае пустэльнiк.

Калi я быў два тыднi таму ў Борках, то Сапежку яшчэ там бачылi. Ён можа з’явiцца ў вёсцы ў любы момант, а здараецца, доўга не заглядвае туды. Будзе пустэльнiк i далей зiмаваць пад вываратнямi цi пойдзе некуды, нiхто не ведае, ды ён i сам нiякiх планаў не мае. Гаварыў, што хацеў бы наведаць мацi, якую даўно не бачыў, цi падацца ў Расiю i там сустрэцца з праведнiкамi — старцамi, якiя падказалi б, як жыць далей... Праўда, ён верыць, што тут усё залежыць ад волi Усявышняга, i на ўсё свой час.

Ганцавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iншым разам цяжка зразумець чалавека, паводзiны якога не зусiм укладваюцца ў рамкi, устаноўленыя грамадствам, i тады ён успрымаецца як нейкая анамалiя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика