Добрыя традыцыi
Больш як пяць тысяч пенсiянераў — члены клуба «Ветэран» Мiнскага аўтазавода. Па iснуючай традыцыi напярэдаднi вялiкiх святаў кiраўнiцтва прадпрыемства аказвае iм дапамогу. Да Новага года грашовыя выплаты атрымаюць усе былыя рабочыя i служачыя прадпрыемства. А ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны выдзелена тысяча падарункаў з гуманiтарнай дапамогi, якую дапамог арганiзаваць намеснiк Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Сяргей Забалоцец. Акрамя таго, у клубе не забываюць юбiляраў. Вось i 90-гадоваму ветэрану, былому франтавiку Iвану Шыбаеву ў дзень нараджэння ўручылi кошык з садавiной.
Аляксандр ЧАРНУШЭВIЧ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як пяць тысяч пенсiянераў — члены клуба «Ветэран» Мiнскага аўтазавода. Па iснуючай традыцыi напярэдаднi вялiкiх святаў кiраўнiцтва прадпрыемства
|
|