21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае традыцыйнае вяселле

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

(Працяг. Пачатак у нумарах за 17, 21 снежня.)

 У той жа час знойдзены пярсцёнак лiчыўся падарункам нячыстай сiлы. Каб адкупiцца ад бед i няшчасцяў, ад хвароб, знахары «пераносiлi» цi «чыталi» на пярсцёнак адмоўную iнфармацыю, якую пераймаў на сябе той, хто гэты пярсцёнак знаходзiў.

 Сярод знаўцаў народнай традыцыi iснуе перакананне: каб даведацца, цi не сурочылi вас, цi не зайздросцяць вам вашы знаёмыя, вазьмiце заручальны пярсцёнак i правядзiце iм па твары. Калi на вас бало аказана негатыўнае ўздзеянне, то на працягу трох дзён застанецца чорны след, якi вы нiчым не змыеце, — праз тры днi ён знiкне сам.

 Вельмi часта задаюць пытанне пра згубленыя пярсцёнкi — што гэта прадказвае? Часцей за ўсё гэта знак пагаршэння стану вашага здароўя, але ў асобных выпадках можа служыць прадказаннем крызiсу ў сямейных адносiнах.

Пярсцёнак у перадшлюбных рытуалах

Такiя складаныя i шматпланавыя ўяўленнi аб пярсцёнку як абярэгу сталi прычынай таго, што яно аказалася неад’емным атрыбутам перадшлюбнай падрыхтоўкi i самой вясельнай урачыстасцi. Сiмвалам прынцыпова iншага сацыяльнага статусу быў пярсцёнак, якi надзявалi на безыменны палец хлопца цi дзяўчыны.

 Ужо ў сярэднявеччы заручыны (заключная частка абраду сватаўства) заканчвалiся рытуалам «заручэння»: жанiх павiнен быў надзець на руку нявесты пярсцёнак. На Беларусi iснаваў такi абрад: у час змовiнаў дружкi жанiха i нявесты тройчы падкiдвалi iх пярсцёнкi на хустцы, пры гэтым выказвалi пажаданнi ў адрас маладых, а потым надзявалi iх жанiху i нявесце. Затым у час вяселля маладыя тройчы мянялiся пярсцёнкамi i ў вынiку кожны з iх атрымлiваў свой пярсцёнак. Надзвычай глыбiнны па сваёй сутнасцi абрад. Ён сiмвалiзаваў узаемапранiкненне энергiй двух чалавек i адначасова быў скiраваны на тое, каб перасцерагаць па жыццi iх ужо не паасобку, а разам. Акрамя таго, лiчылася, што безыменны палец звязаны з каналам сэрца, таму гэта быў яшчэ рытуал духоўна-фiзiчнага зблiжэння дзвюх асоб.

 Iснаваў звычай за дзень да вяселля працягваць скрозь пярсцёнак нявесты пасму яе валасоў, якую потым адразалi i спальвалi. Валасы лiчылiся адным з самых моцных энергетычных каналаў сувязi чалавека з касмiчнай энергiяй, менавiта таму ў кантэксце вяселля вялiкая ўвага ўдзялялася касе нявесты. У народнай медыцыне праз адтулiны (клямку, завесу) прапускалi ваду, якая, меркавалi, змяняе пасля гэтай працэдуры сваю структуру i ўласцiвасцi. Гэта ж самае значэнне мела i прапусканне валасоў праз заручальны пярсцёнак: дзяўчына назаўсёды развiтвалася з дзявоцтвам, таму i спальвалi яе дзявоцкiя валасы, спачатку прапусцiўшы iх праз «калiдор» Вечнасцi.

 Жанчыны, якiя замешвалi рашчыну для вясельнага каравая, павiнны былi абавязкова надзець свае заручальныя пярсцёнкi. Тут вiдавочная дзейнасць прынцыпу «падобнае выклiкае падобнае»: выпякаўся рытуальны хлеб для будучай сям’i, каб яна заўсёды была «ў пары», да выпечкi святочнага хлеба дапускалiся толькi замужнiя жанчыны са шчаслiвай доляй.

 У дзявочы вечар (апошнi вечар перад вяселлем) дзяўчаты падкiдвалi на сваiх хустках свае пярсцёнкi, каб хутчэй узяць шлюб. Добра вядома, што рытуал якраз i быў скiраваны на тое, каб перакадзiраваць час, лёс, долю, змест жыцця i характар працоўнай дзейнасцi, таму дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту i iмкнулiся запраграмаваць сваю будучыню на сямейны лад.

 На Тройцу дзяўчаты павiнны былi абменьвацца пярсцёнкамi i хусткамi ў час кумлення — у знак сяброўства. Гэты старадаўнi звычай сiмвалiзаваў пераход дзяўчынак у статус дзяўчат, якiя атрымлiвалi права быць заручанымi.

 Акрамя таго, заручальныя пярсцёнкi выкарыстоўвалi ў шматлiкiх варожбах аб сваiм будучым жыццi.

Зазiрнём у будучыню: варожбы аб шлюбе

Незвычайная рэч, якая магла выступаць сувязным звяном у ланцужку адносiнаў памiж светам жывых i «светам» продкаў, выкарыстоўвалася ў цэлым шэрагу выпадкаў для прадказанняў аб далейшым лёсе чалавека.

Дзяўчына, якая жадала паваражыць аб сваiм шлюбе, павiнна была ўзяць шклянку вады з ручаiны цi ракi, якая iмчала на поўдзень, затым папрасiць на нейкi час заручальны пярсцёнак у той жанчыны, чыё сямейнае жыццё было шчаслiвым (лепш было ўзяць пярсцёнак бабулi цi прабабулi), падвесiць яго на асабiстым воласе над вадой, трымаючы вялiкiм i ўказальным пальцамi левай рукi. Калi пярсцёнак пачне калыхацца i стане стукацца аб краi шклянкi, дзяўчыне суджана будзе застацца ў адзiноце; калi ж пярсцёнак пачне хутка круцiцца — яна хутка выйдзе замуж; калi ж пярсцёнак будзе круцiцца павольна — яна будзе ў шлюбе двойчы.

Яшчэ адзiн спосаб варажбы: у якую-небудзь калядную ноч неабходна набраць у шклянку калодзежнай вады, апусцiць туды заручальны пярсцёнак i назiраць: у пярсцёнку павiнен з’явiцца твар суджанага.

Разам з iншымi рэчамi (кавалачак хлеба, цвiк, вугольчык i г.д.) пярсцёнак клалi ў глiняную мiску i накрывалi хусткай. Дзяўчаты па чарзе выцягвалi гэтыя рэчы. Той, якая выцягне пярсцёнак, было наканавана ўзяць шлюб у гэтым годзе.

Незамужняя дзяўчына ў калядныя вечары клала пад падушку (цi надзявала на безыменны палец) вянчальны пярсцёнак бацькi цi мацi i прасiла, каб у сне да яе прыйшоў суджаны.

На Гомельшчыне перад Вялiкiм постам варылi «разгавейную» кашу, у якую клалi манету, пярсцёнак i крыжык. Дзяўчына, якая знаходзiла пярсцёнак, разлiчвала выйсцi замуж у гэты ж год.

Калi павесiць пярсцёнак на белую нiтку (магiчны маятнiк) i вадзiць iм па лiтарах алфавiта, можна даведацца iмя каханага цi таго чалавека, якi вам сiмпатызуе.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумарах за 17, 21 снежня.)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика