Палюбiце пiянiстаў...
Ларыса ЦIМОШЫК
Формула ўдачы 17 снежня на заключным канцэрце трэцяга Мiжнароднага конкурса пiянiстаў «Мiнск-2005» сталi вядомыя iмёны пераможцаў. Iх адразу два — Цiмур Шчарбакоў з Беларусi i расiянiн Аляксей Чарноў.Два пiянiсты не проста перамаглi — яны былi настолькi непараўнальныя, што нават нi другую, нi трэцюю прэмiю мiжнароднае журы пад старшынством прафесара Iгара Алоўнiкава прысуждаць не стала. Увесь прызавы фонд вырашылi падзялiць на дваiх, такiм чынам i Цiмур, i Дзянiс атрымаюць па 2750 еўра. Усяго на конкурс дасылалi заяўкi 70 музыкантаў з 14 краiн — Беларусi, Арменii, Iзраiля, Казахстана, Кыргызстана, Латвii, Лiтвы, Расii, Сербii, Чарнагорыi, Туркменiстана, Узбекiстана, Украiны, Эстонii, Японii. Але ж да фiналу трэба было дайсцi. Асаблiвасцю беларускага конкурса пiянiстаў з’яўляецца тое, што ў першым туры музыканты выконваюць абавязковы твор беларускага кампазiтара — у дадзеным выпадку былi прапанаваныя «Рытмы вулiцы» Галiны Гарэлавай i «Таката i фуга на тэму Бэлы Бартока» Дзмiтрыя Лыбiна. У другiм туры кожны дэманструе сваё майстэрства ў сольным выступленнi, у трэцiм — магчымасць iграць з Дзяржаўным акадэмiчным сiмфанiчным аркестрам Беларусi. Можна сказаць, што Цiмуру Шчарбакову дома i сцены дапамагалi. Але малады чалавек, хоць i з’яўляецца студэнтам Беларускай акадэмii музыкi, зараз займаецца ў Мадрыдзе, у вышэйшай школе выканаўчага майстэрства. Масквiча Аляксея Чарнова можна лiчыць больш вопытным канкурсантам — ён лаўрэат многiх конкурсаў, скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу фартэпiяна i па класу кампазiцыi. Такiм чынам, беларуская школа пiянiстаў яшчэ раз пацвердзiла свой узровень у выхаваннi выдатных музыкантаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 снежня на заключным канцэрце трэцяга Мiжнароднага конкурса пiянiстаў «Мiнск-2005» сталi вядомыя iмёны пераможцаў
|
|