Дапамогуць «дзевяць сiл»
Старажытныя грэкi i рымляне лiчылi, што дзiвасiл ачышчае i ўзмацняе арганiзм, памнажае сiлы. Таму ўжывалi яго ледзь не ад усiх хвароб.
Вядомы вучоны старажытнасцi Iбн Сiна рэкамендаваў дзiвасiл як агульнаўмацавальны сродак прымаць унутр, а пры болях у суставах, пухлiнах — звонку (корань i лiсце ў лекавай павязцы). На Русi раслiне прыпiсвалi дзевяць сiл, якiя вылечваюць ад дзевяцi хвароб, таму i назвалi «девясил». У сярэднявеччы траву шырока выкарыстоўвалi ў асноўным у выглядзе вiна i бальзамаў. Вiну з дзiвасiлу прадпiсвалi унiверсальнае дзеянне. Палкаводзец А. В. Сувораў пры пераходзе цераз Альпы даваў салдатам настой з дзiвасiлу для павелiчэння сiл. Дзiвасiл высокi — шматгадовая травянiстая раслiна вышынёй 1-2 м. Сцябло прамастаячае, зверху крыху галiнастае. Суквеццi — буйныя кошыкi 6—10 см у дыяметры. Цвiце з канца чэрвеня па верасень. Карэнiшча мясiстае, унутры белае, даўжынёй да 50 см са шматлiкiмi адыходзячымi каранямi. Расце дзiвасiл на вiльготных месцах на берагах рэк, азёр, у нiзкiх цянiстых месцах. Гэту раслiну вырошчваюць у агародах i садах побач з чаромхай, малiнай i парэчкамi. Лекавай сыравiнай з’яўляюцца карэнiшча з каранямi. Раслiну нарыхтоўваюць у кастрычнiку на другi год жыцця. Сушаць у цянi. Яшчэ ў 1882 годзе выявiлi, што дзiвасiл перашкаджае распаўсюджанню туберкулёзных мiкрабактэрый. Пазней было ўстаноўлена, што раслiна прыгнятае дзеянне i iншых мiкробаў, стымулюе ахоўныя сiлы арганiзма. Дзiвасiл змяншае спазмы бронхаў i секрэцыю слiзi, валодае процiпухлiнным дзеяннем. Парашок i стравы з раслiны хутка здымаюць кiшэчнае самаатручэнне, стымулююць абмен рэчываў, надаюць моцы i выклiкаюць iмкненне да руху. Даказана таксама яго жаўцягоннае дзеянне. Аднаразовы прыём адвару кораня ўжо праз 15 мiнут лiквiдуе болi ў правым падрабрыннi ў бегуноў. Прычым дзеянне яго працягваецца 4 гадзiны. Пры скурным свербе, ранах, парэзах, сыпах, грыбковых паражэннях ног вучоныя рэкамендуюць настой з карэнiшчаў у выглядзе ваннаў, кампрэсаў. Дзiвасiл знаходзiць прымяненне i ў харчовай прамысловасцi. Яго каранi, багатыя эфiрнымi масламi, вугляводамi i арганiчнымi кiслотамi, выкарыстоўваюць у лiкёра-гарэлачнай i кандытарскай прамысловасцi, у дыетычным i лячэбным харчаваннi для прыгатавання першых страў i кампотаў. ДЗIВАСIЛАВЫ НАПIТАК Каранi дзiвасiлу — 70 г, мёд — 30 г, авёс — 50 г, вада — 0,5 л. Авёс перабiраюць, прамываюць, залiваюць халоднай вадой, даводзяць да кiпення i настойваюць 3-4 гадзiны. Здробленыя каранi дзiвасiлу залiваюць аўсяным адварам, даводзяць да кiпення i настойваюць 2 гадзiны. Затым працэджваюць, дабаўляюць мёд. ДЗIВАСIЛАВАЕ ВАРЭННЕ Перш за ўсё неабходна перавесцi полiсахарыды дзiвасiлу ў лёгка засваяльны монасахарыд — фруктозу. Для гэтага ў ваду (1 л) улiваюць 2 ст. лыжкi воцатнай эсенцыi цi 200 г кiслага шчаўя i даводзяць да кiпення. Потым у каструлю змяшчаюць здробленыя каранi дзiвасiлу (0,5 кг) i вараць 3 гадзiны. Перад канцом варкi дабаўляюць 50 г разынак i 100 г фiнiкаў. Ужываюць як дэсерт. ДЗIВАСIЛАВЫЯ ВАННЫ Здробленыя каранi дзiвасiлу (100 г) залiваюць 2 л кiпятку, настойваюць 4 гадзiны, працэджваюць. Вылiваюць у ванну з вадой, тэмпература якой каля 35°С. Прымаюць ванну 2 разы на тыдзень. Курс — 5 ваннаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старажытныя грэкi i рымляне лiчылi, што дзiвасiл ачышчае i ўзмацняе арганiзм, памнажае сiлы. Таму ўжывалi яго ледзь не ад усiх хвароб
|
|