Беларускiя кiтаязнаўцы аб’ядноўваюцца...
Надзея НIКАЛАЕВА
Мемарандум аб супрацоўнiцтве ў стварэннi ў нашай краiне Iнстытута кiтая-знаўства iмя Канфуцыя падпiсалi рэктар Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта Васiль Стражаў i вiцэ-прэзiдэнт Пекiнскага унiверсiтэта мовазнаўства i культуры прафесар Лiнь Голi.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, Iнстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя будзе створаны на базе Рэспублiканскага цэнтра кiтаязнаўства «Iероглiф» пры БДУ. Галоўная мэта праекта — аб’яднанне кiтаязнаўцаў з розных галiн (фiлолагаў, гiсторыкаў, палiтолагаў, эканамiстаў, географаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў) для навуковага забеспячэння дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь ва Усходняй Азii. Iнстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя павiнен быць створаны да 1 снежня 2006 года. Фiнансуецца гэты праект ўрадам Кiтая, а партнёрам БДУ выступае адна з вядучых ВНУ Кiтайскай Народнай Рэспублiкi — Пекiнскi унiверсiтэт мовазнаўства i культуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарандум аб супрацоўнiцтве ў стварэннi ў нашай краiне Iнстытута кiтая-знаўства iмя Канфуцыя падпiсалi рэктар Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта Ва
|
|