У Магiлёве праходзяць абласныя алiмпiяды
У абласных алiмпiядах на Магiлёўшчыне, як i ў iншых рэгiёнах рэспублiкi, з 4 па 6 студзеня возьмуць удзел, згодна з пададзенымi заяўкамi, 1238 навучэнцаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай, сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Для правядзення 3-га этапа рэспублiканскай алiмпiяды ў Магiлёве задзейнiчана 10 устаноў адукацыi: лiцэi, гiмназii, агульнаадукацыйныя школы, прафесiйна-тэхнiчныя каледжы. У сваiх ведах моладзь будзе спаборнiчаць па 16 прадметах. Пераможцы i прызёры алiмпiяд атрымаюць дыпломы i грашовыя прэмii. Акрамя таго плануецца, што пераможцы абласных алiмпiяд, якiя занялi першыя месцы, у гэтым годзе пры паступленнi ў ВНУ будуць вызвалены ад здачы экзамена па адпаведнаму прадмету, iм будзе залiчана вышэйшая адзнака — 10 балаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У абласных алiмпiядах на Магiлёўшчыне, як i ў iншых рэгiёнах рэспублiкi, з 4 па 6 студзеня возьмуць удзел, згодна з пададзенымi заяўкамi
|
|