21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вынесцi лёгкасць

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

Кнiжчын дом

Лёгка — гэта калi не трэба ўтойваць, маскiраваць, ствараць вобраз, выпраўляць, падтрымлiваць добры настрой, суцяшаць. Калi табе не трэба даказваць, адчуваць сябе вiнаватым, апраўдвацца, прасiць прабачэння, быць падсудным чыiмсьцi пакутам, снам, рэўнасцi. I менавiта гэтая лёгкасць можа стаць... невыноснай. Самаму тонкаму, мiльёны раз апiсанаму i ад гэтага не менш незразумеламу, неакрэсленаму, непадуласнаму аналiзу пачуцця — каханню i любовi — прысвечана большасць кнiг чэшскага пiсьменнiка Мiлана Кундэры.

Ён нарадзiўся ў 1929 годзе ў сям’i рэктара Музычнай акадэмii ў Брно. З неверагоднай вiртуознасцю iграў на фартэпiяна, таму i не дзiўна, што ў будучым музычныя «адступленнi» стануць абавязковай часткай яго кнiг. Пасля школы пачаў вывучаць лiтаратуру i эстэтыку, перавёўся на кiнематаграфiчны факультэт. У дваццаць тры выкладаў сусветную лiтаратуру ў Пражскай акадэмii кiно.

За некалькi гадоў да гэтага ўступiў у партыю, здавалася б, не такi ўжо i прыкметны факт, якi, мiж iншым, цалкам змянiў жыццё майстра. Досыць неасцярожныя юнацкiя выказваннi сталi прычынай выключэння, але Кундэры промах... даравалi, ён зноў атрымаў членскi бiлет. У 1970-м пiсьменнiка, ужо як адного з лiдараў «Пражскай вясны», з ганьбай выгналi з партыi. Будучы намiнант Нобелеўскай прэмii больш не мог выкладаць, яго творы таксама трапiлi пад забарону — новыя не друкавалiся, старыя былi канфiскаваныя з бiблiятэк. У 1975 годзе разам з жонкай ён (па запрашэнню Рэнс-кага унiверсiтэта) пераязджае ў Парыж. I працягвае пiсаць там. Цi трэба казаць, што тэма пакiнутай радзiмы, вечнага вяртання дамоў стала адной з самых важных у творчасцi пiсьменнiка.

Менавiта ў Францыi быў выдадзены самы знакамiты i, вядома, спрэчны раман Кундэры «Невыносная лёгкасць быцця», кнiга пра вечную барацьбу кахання жаночага i мужчынскага, нязбыўную тугу па радзiме i абавязак, вернасць i бясконца сумны погляд, выпадковасць i iлюзii, страту i прабачэнне, вяртанне i адказнасць, бездапаможнасць i смеласць, палёт i падзенне.

«Самы вялiкi цяжар знiшчае нас, мы схiляемся пад iм, ён прыцiскае нас да зямлi. Аднак у любоўнай лiрыцы ўсiх часоў i народаў жанчына марыць быць прыцiснутай цяжарам мужчынскага цела. Стала быць, самы вялiкi цяжар ёсць адначасова i вобраз самага сакавiтага напаўнення жыцця. Чым больш вялiкi цяжар, тым наша жыццё мацней наблiжаецца да зямлi, тым яно больш рэальнае i праўдзiвае.

I, супрацiў, абсалютная адсутнасць цяжару вядзе да таго, што чалавек робiцца лягчэй за паветра, узлятае ўвысь, аддаляецца ад зямлi, ад зямнога быцця, становiцца паўрэальным, i яго рухi такiя ж вольныя, як i безсэнсоўныя.

Дык што пажаданей: цяжкасць цi лёгкасць?

Адказ на гэта пытанне разам з аўтарам кнiгi шукаюць i яе галоўныя героi — урач Томаш i яго жонка Тэрэза, палюбоўнiца Томаша Сабiна i яе каханак Франц. Iмкнуцца зразумець — чаму жыццё складваецца так, што выдатны хiрург вымушаны стаць мыйшчыкам вокнаў, чаму час ад часу лёс вырашае хвiлiна, чаму сапраўднае мы разумеем занадта позна? А яшчэ — чаму мы так бязлiтасны да самых блiзкiх, цi ёсць рубеж у адчаю i спачування, цi можа каханне нарадзiцца з метафары, цi можна збегчы ад сваiх пакут у будучыню, калi наперадзе толькi мiнулае? Цi праўдзiвая думка, што шчасце — гэта прага да паўтарэння.

I ўсё гэта на фоне падзей «Пражскай вясны», якая змянiла жыццё мiльёнаў чэхаў i соцень тысяч чытачоў Кундэры.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёгка — гэта калi не трэба ўтойваць, маскiраваць, ствараць вобраз, выпраўляць, падтрымлiваць добры настрой, суцяшаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика