Да 20 студзеня — умераныя маразы i невялiкiя ападкi
Сяргей КУРКАЧ
Надвор’е Па меркаванню галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра Мiнпрыроды Вольгi Фядотавай, да канца другой дэкады першага месяца года надвор’е ў краiне iстотна не зменiцца.На прэс-канферэнцыi сiноптыкi адзначылi, што апошнi месяц мiнулага года быў прыкладна на 1,4 градуса цяплей за звычайныя паказчыкi. Колькасць ападкаў на большай частцы краiны трымалася ў межах нормы, але па паўднёвым захадзе рэспублiкi за снежань выпала ад 1,5 да 2 месячных нормаў ападкаў. Спецыялiсты адзначылi, што летась сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусi склала 6,8 градуса, што на 1 градус вышэй за шматгадовыя паказчыкi. Спадарыня Фядотава адзначыла, што за апошнiя 16 гадоў такiм цёплым быў кожны другi год. Сiноптыкi падлiчылi, што зiмой 2004—2005 гадоў сярэдняя тэмпература склала мiнус 2,7 градуса. Ужо традыцыйна ў гэты перыяд зiма пачыналася амаль на два месяцы пазней звычайных тэрмінаў. Летась тэмпературны рэжым першай паловы студзеня, за выключэннем крайняга паўднёвага захаду, быў надзвычай цёплым, калi максiмальная тэмпература паветра ўдзень дасягала 8—11 градусаў цяпла. Вясна i лета ў 2005 годзе па тэмпературных паказчыках «паказвалi» шматгадовую норму, а восень тады была цяплей звычайнага на 1,3 градуса. Такой цёплай, як мiнулагодняя, восень бывае прыкладна 1 раз у 15 гадоў. Галоўны сiноптык краiны адзначыла, што высокадакладны прагноз надвор’я складаецца не больш чым на тыдзень. Разам з тым, згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, у лютым—сакавiку прагназуецца ўстойлiвае надвор’е, часам з моцнымi снегападамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меркаванню галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра Мiнпрыроды Вольгi Фядотавай, да канца другой дэкады першага месяца год
|
|