Гадзiна пiк — каменны век?
Гадзiны пiк адыходзяць у мiнулае. У перапоўненым транспарце падобная заява, напэўна, выклiча абурэнне пасажыраў. Але статыстыка гаворыць сама за сябе.
Паводле даных «Мiнсктранса», чатыры-пяць гадоў таму колькасць маршрутаў гарадскога грамадскага транспарту, якi працуе ў межах немагчымага — 8 чалавек на квадратны метр салона машыны, складала 45 працэнтаў. Сёння гэта лiчба знiзiлася амаль удвая. Транспартнiкi звязваюць гэта, у першую чаргу, з тым, што развiваецца маршрутная сетка, а паркi i дэпо папаўняюцца сучаснымi камфартабельнымi аўтобусамi i тралейбусамi вялiкай умяшчальнасцi. Акрамя таго, сваю лепту ўнеслi i прыватнiкi, якiя сёння ажыццяўляюць пасажырскiя перавозкi маршрутнымi таксi. Спецыялiсты «Мiнсктранса» прагназуюць, што праз некалькi гадоў праславутыя гадзiны пiк сатруцца з памяцi. Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск-Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадзiны пiк адыходзяць у мiнулае. У перапоўненым транспарце падобная заява, напэўна, выклiча абурэнне пасажыраў. Але статыстыка гаворыць сама за сябе
|
|