«Мабільная» Беларусь
Іна АРЭХАВА
Сёння агульная колькасць абанентаў сетак мабiльнай сувязi ў Беларусi складае 4 мiльёны 90 тысяч чалавек. Толькi за мiнулы год яна павялiчылася ў 1,7 раза (прырост склаў 1 мiльён 654 тысячы). Узровень пранiкнення сотавай сувязi па краiне складае зараз 42 працэнты (чатыры з дзесяцi беларусаў карыстаюцца мабiльнай сувяззю). Яшчэ год таму ён не перавышаў 25 працэнтаў.
Найбольш значны прырост абаненцкай базы за апошнiя два гады забяспечылi «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» (МТС). Паводле iнфармацыi прэс-службы кампанii, за 2005 год аператар павялiчыў колькасць карыстальнiкаў на 74 працэнты, i на пачатак студзеня 2006 года гэтая лiчба склала 2 мiльёны 110 тысяч чалавек. Па гэтым паказчыку кампанiя з’яўляецца лiдарам на тэрыторыi Беларусi. Кампанiя «Мабiльная лiчбавая сувязь» (Velсom) у 2005 годзе падключыла 750 тысяч абанентаў i павялiчыла базу на 66 працэнтаў. Сёння ў гэтай сетцы абслугоўваецца 1 мiльён 885 тысяч карыстальнiкаў. Рэкордная колькасць новых клiентаў была прыцягнута ў снежнi 2005 года, калi дзякуючы актыўнай маркетынгавай палiтыцы i панiжэнню памеру перадаплаты пры падключэннi, кампанiя атрымала 125 тысяч новых абанентаў. Сеткай Velсom пакрыта 63 працэнты тэрыторыi Беларусi. Астатнiя два аператары — «БелСел» i «БеСТ» — iстотнага ўплыву на сiтуацыю на рынку мабiльнай сувязi пакуль не аказваюць (у сетцы Diallog абслугоўваецца 97 тысяч абанентаў, «БеСТ» пачаў падключэнне толькi з 21 снежня 2005 года). У Мiнiстэрстве сувязi панiжэнне тэмпаў росту колькасцi карыстальнiкаў сотавай сувяззю тлумачаць наблiжэннем унутранага рынку да свайго насычэння. «Фактычна ўсе, хто хацеў стаць «мабiльным», а гэта асноўная частка працаздольнага насельнiцтва i моладзь, зрабiлi гэта», — патлумачыў намеснiк мiнiстра сувязi Беларусi Iван Рак. Паводле прагнозаў, ёмiстасць рынка мабiльнай сувязi Беларусi ацэньваецца ў 5—5,5 мiльёна абанентаў, а значыць, не за гарамi той дзень, калi аператары вымушаны будуць перайсцi ад экстэнсiўнага да iнтэнсiўнага развiцця. Асноўная барацьба за першынства будзе разгортвацца не за колькасць абанентаў, а за лiдарства па такiх паказчыках, як VAS (сэрвiс дабавачнага кошту), ARPU (узровень даходаў з аднаго абанента). Акрамя таго, аператары будуць рабiць стаўку на ўкараненне тэхналогii перадачы даных на базе стандарту GSM — GPRS EDGE.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння агульная колькасць абанентаў сетак мабiльнай сувязi ў Беларусi складае 4 мiльёны 90 тысяч чалавек. Толькi за мiнулы год яна павялiчылася ў 1,7 р
|
|