21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самы нiзкi ўзровень беспрацоўя — у сталiцы i Мiнскай вобласцi

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

За мiнулы год колькасць грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва, зменшылася больш чым на 15 тыс. чалавек, а агульны па краiне ўзровень беспрацоўя — з 1,9 да 1,5 працэнта ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Прычым зараз найбольш высокiм (2 працэнты) гэты паказчык назiраецца на Вiцебшчыне, а найбольш нiзкiм ён атрымлiваецца ў сталiцы i Мiнскай вобласцi — 0,8 i 1,5 працэнта адпаведна.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, за мiнулы год паказчыкi беспрацоўя зменшылiся ва ўсiх рэгiёнах Беларусi без выключэння. У прыватнасцi, колькасць зарэгiстраваных беспрацоўных на Брэстчыне скарацiлася з 13219 да 11223, Вiцебшчыне — з 12715 да 11004, Гомельшчыне — з 14207 да 11234, Гродзеншчыне — з 9630 да 7692, Мiншчыне — з 12389 да 9656, Магiлёўшчыне — з 10743 да 8886, а ў сталiцы — з 10139 да 8233 чалавек.

Дарэчы, адзначаюць у мiнiстэрстве, у цэлым за 2005 год па дапамогу ў працаўладкаваннi звярнулася 297,7 тыс. грамадзян краiны.

Пры гэтым 187,1 тыс. чалавек пры дапамозе дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва ўдалося ўладкаваць на вакантныя месцы, 27,7 тысячы былi накiраваны на прафесiйнае навучанне цi перанавучанне, 112,9 тысячы прынялi ўдзел у аплачваемых грамадскiх работах, а 321 сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства i працы ў сельскую мясцовасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год колькасць грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва, зменшылася больш чым на 15 тыс. чалавек, а агульны па к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика