Прыступкi тралейбусаў будуць iзаляваны...
Сяргей РАСОЛЬКА
Наша бяспека Да канца студзеня будзе праведзена iзаляцыя прыступак i поручняў уваходных дзвярэй тралейбусаў маркi «ЗIУ-682» i iх мадыфiкацый. На ўваходныя дзверы з абодвух бакоў i па контуру праёмаў уваходных дзвярэй тралейбусаў будзе нанесена дыэлектрычнае лакафарбавае пакрыццё.Гэта толькi адзiн з пунктаў Комплексу мераў па павышэнню электрабяспекi пры перавозцы пасажыраў на гарадскiм электрычным транспарце, якi напрыканцы мiнулага года быў зацверджаны намеснiкам прэм’ер-мiнiстра краiны. Як, безумоўна, памятаюць чытачы, яшчэ нядаўна на слыху было некалькi выпадкаў, калi пасажыры ў сталiцы атрымлiвалi ўдары токам ад тралейбусаў. Неўзабаве пасля таго арганiзацыямi гарадскога электратранспарту было праведзена дадатковае абследаванне рухомага саставу, прыняты меры па дадатковай герметызацыi токавядучых частак тралейбусаў ад уздзеяння водна-салявога раствору, iзаляцыi падножак тралейбусаў, уваходных поручняў з выкарыстаннем iзаляцыйных матэрыялаў. Штодзённа праводзiўся перадрэйсавы кантроль рухомага саставу на токаўцечку. У канцы снежня мiнулага года быў зацверджаны памянёны Комплекс мераў па павышэнню электрабяспекi пры перавозцы пасажыраў на гарадскiм электрычным транспарце, якi мае, скажам так, стратэгiчную накiраванасць. У прыватнасцi, як паведамiлi рэдакцыi ў прэс-службе Мiнтранса, акрамя ўжо памянёнай (запланаванай да канца студзеня) iзаляцыi прыступак i поручняў уваходных дзвярэй тралейбусаў маркi «ЗIУ-682» i iх мадыфiкацый, да 1 лiстапада 2006 года ўсе тралейбусы будуць абсталяваны надзейнымi ўстройствамi кантролю токаўцечкi са светлавой i гукавой сiгналiзацыяй у кабiне вадзiцеля. Да 1 мая будуць распрацаваны i падрыхтаваны прапановы па магчымасцi замены пясчана-салянай сумесi, якая выкарыстоўваецца для пасыпкi вулiц, на менш электраправодныя i агрэсiўныя сумесi. А да 1 студзеня 2010 года запланавана вывесцi з эксплуатацыi рухомы састаў тралейбусаў, якiм больш за 15 гадоў, i ў далейшым забяспечыць абнаўленне рухомага саставу ў памеры не менш за 5 працэнтаў штогод.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца студзеня будзе праведзена iзаляцыя прыступак i поручняў уваходных дзвярэй тралейбусаў маркi «ЗIУ-682» i iх мадыфiкацый
|
|