21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хаджэнне па пакутах» адмяняецца

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Прынцып «аднаго акна» пры дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi будзе дзейнiчаць i для гараджан, i для вяскоўцаў

На сённяшнi дзень 18 арганiзацый Гродзеншчыны працуюць з грамадзянамi па прынцыпу «аднаго акна», а першапраходцам у гэтай справе было рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру». Наш карэспандэнт пацiкавiўся ў дырэктара прадпрыемства Васiля Гундара, у чым жа сутнасць гэтай навацыi i наколькi яна адпавядае iнтарэсам людзей, якiя рэгiструюць сваю нерухомасць.

— Сiстэма адначасовага прыёму заяў грамадзян на правядзенне ўсяго комплексу адпаведных работ (па ўстанаўленню межаў зямельных участкаў, афармленню правазасведчых дакументаў на нерухомую маёмасць, дзяржаўную рэгiстрацыю нерухомасцi i правоў на яе), так званы прынцып «аднаго акна», дзейнiчае ў Гродзенскай вобласцi з 1 снежня 2004 года. У аснову пакладзена трохбаковае пагадненне памiж Гродзенскiм агенцтвам па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру, праектным iнстытутам «Гроднагiпразем» i абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай.

Паводле гэтага пагаднення, заявы грамадзян на выраб правазасведчых дакументаў на зямельныя ўчасткi, рэгiстрацыю аб’ектаў нерухомасцi i правоў на iх прымаюць тэрытарыяльная арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi i яе падраздзяленнi ў раённых цэнтрах. Далей кур’ерам альбо па факсiмiльнай сувязi заявы на ўстанаўленне межаў зямельных участкаў перадаюцца непасрэдна ў арганiзацыю, якая займаецца выкананнем гэтых работ.

Абласная землеўпарадкавальная служба з’яўляецца каардынатарам дзеянняў усiх удзельнiкаў трохбаковага пагаднення, выконвае работы па ўстанаўленню межаў зямельных участкаў грамадзян, забяспечвае падрыхтоўку i ўнясенне на разгляд выканаўчых камiтэтаў рашэнняў аб прадастаўленнi зямельных участкаў. У мэтах больш аператыўнага прыняцця рашэнняў мясцовымi выканкамамi абласны Савет дэпутатаў даручыў выканаўчым i распарадчым органам разглядаць гэтыя пытаннi ў рабочым парадку, што значна паскорыла праходжанне землеўпарадкавальных спраў у выканкамах. На заключным этапе гэтыя справы з рашэннямi адпаведных выканкамаў перадаюцца землеўпарадкавальнай службай у Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру альбо ў яго падраздзяленнi на месцах. На працягу сямi дзён выконваюцца неабходныя рэгiстрацыйныя дзеяннi i грамадзяне апавяшчаюцца аб даце i часе яўкi для атрымання аформленых дакументаў i аплаты паслуг па дзяржаўнай рэгiстрацыi.

Такiм чынам, калi раней людзям трэба было як мiнiмум двойчы звяртацца ў кожную з трох службаў, то цяпер дастаткова падаць заяву на выкананне работ толькi ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi i на працягу двух месяцаў (такi тэрмiн устаноўлены Камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь) у гэтай жа арганiзацыi атрымаць неабходныя дакументы.

Са снежня 2004 года па прынцыпу «аднаго акна» мы прынялi ўжо каля 8,5 тысячы заяў. Як правiла, усе работы выконваюцца своечасова, за рэдкiм выключэннем, калi ўзнiкаюць пытаннi на глебе непрыязных адносiнаў памiж саўладальнiкамi дома сядзiбнага тыпу (да прыкладу, нехта з iх не хоча падаваць заяву на рэгiстрацыю) альбо па самавольнаму будаўнiцтву.

Варта адзначыць, што за год работы па прынцыпу «аднаго акна» мы практычна ўдвая, да 74 чалавек павялiчылi колькасць рэгiстратараў нерухомасцi i яшчэ 15 супрацоўнiкаў цяпер праходзяць стажыроўку перад атэстацыяй на гэту пасаду. Прыём грамадзян арганiзаваны з 8 да 20 гадзiн (без перапынку на абед) у рабочыя днi i з 9 да 18 гадзiн у суботу. У рамках аказання прававой дапамогi людзям па пытаннях, звязаных з нерухомасцю, нашы супрацоўнiкi праводзяць бясплатныя кансультацыi. Каб належным чынам арганiзаваць прыём людзей, у Гродне мы задзейнiчалi нават актавую залу. Памяшканняў для размяшчэння работнiкаў i тэхнiчных архiваў не хапае таксама ў нашых фiлiялах — у Карэлiчах i Дзятлаве.

Наступны накiрунак у дзейнасцi нашага прадпрыемства звязаны са спрашчэннем працэдуры атрымання крэдытаў на набыццё, будаўнiцтва, рэканструкцыю жылля. З 1 мая мiнулага года iнфармацыя аб жылых памяшканнях прадастаўляецца непасрэдна ў крэдытную ўстанову па электроннай пошце на працягу пяцi рабочых дзён. Гэта дазволiла iстотна скарацiць колькасць зваротаў грамадзян у розныя iнстанцыi i тэрмiны афармлення крэдытнага дагавора. За восем месяцаў такiм чынам было выдадзена 1357 даведак.

Акрамя таго, мы дапамагаем працаваць па прынцыпу «аднаго акна» натарыяльным канторам, прадастаўляючы iм iнфармацыю аб зарэгiстраваных правах на нерухомую маёмасць пры ажыццяўленнi здзелак па продажу, дарэнню, абмену i атрыманню ў спадчыну нерухомасцi. Пасля атрымання адпаведнага паведамлення натарыяльнай канторы аб маючай адбыцца здзелцы рэгiстратары нашага агенцтва на працягу дванаццацi дзён прадастаўляюць звесткi па канкрэтнаму аб’екту нерухомасцi. Такая паслуга, у залежнасцi ад характару прадастаўляемай iнфармацыi, каштуе на сённяшнi дзень ад 2240 да 8620 рублёў.

— А якую суму трэба заплацiць за работы па землеўпарадкаванню, тэхнiчнай iнвентарызацыi i дзяржаўнай рэгiстрацыi?

— На сённяшнi дзень комплекс аказання гэтых паслуг каштуе 200—350 тысяч рублёў. Наша арганiзацыя — гасразлiковая i пры гэтым цэны на паслугi па тэхнiчнай iнвентарызацыi i рэгiстрацыi нерухомасцi з’яўляюцца сацыяльна значнымi i рэгулююцца ўрадам. З увядзеннем адпаведнага прэйскуранта спачатку было шмат незадаволеных, бо цэны былi, шчыра кажучы, завышанымi. Урад увёў да гэтага прэйскуранта каэфiцыент 0,8, потым праз два месяцы — 0,68. Вось як зменшылiся цэны.

— Васiль Мiкалаевiч, цi змогуць скарыстацца прынцыпам «аднаго акна» пры дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi вяскоўцы?

— Так. Перад намi пастаўлена задача быць блiжэй да вяскоўцаў, гэта значыць арганiзаваць iх прыём непасрэдна ў сельскай мясцовасцi. Чалавеку не трэба будзе ехаць у Гродна альбо ў Слонiм, Шчучын — дастаткова звярнуцца ў сельскi Савет, якi выдасць землеўпарадкавальнiку даверанасць на падачу ад iмя грамадзянiна заявы на выкананне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынцып «аднаго акна» пры дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi будзе дзейнiчаць i для гараджан, i для вяскоўцаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика