Твой прадстаўнiк у Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання
Магілёўская вобласць
Навiцкi Генадзь Васiльевiч Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Нарадзiўся ў 1949 годзе ў горадзе Магiлёве. Скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут, Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК КПСС.
Батура Барыс Васiльевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах. Нарадзiўся ў 1947 годзе ў горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласцi. Скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут. З 2000 года па цяперашнi час — старшыня Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта. Узнагароджаны ордэнамi «Знак Пашаны», Айчыны III ступенi. Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь.
Ермакова Надзея Андрэеўна Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах. Нарадзiлася ў 1953 годзе ў вёсцы Разальмаў Хоцiмскага раёна Магiлёўскай вобласцi. Скончыла Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi iмя В.Ул. Куйбышава. З 1996 года па цяперашнi час — Старшыня Праўлення ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк». Старшыня Беларускага саюза жанчын. Узнагароджана ордэнам Пашаны.
Маiсееў Леанiд Сяргеевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню. Нарадзiўся ў 1950 годзе ў вёсцы Мiхайлавiчы Горацкага раёна Магiлёўскай вобласцi. Скончыў Вiцебскi ветэрынарны iнстытут. З сакавiка 2003 года па цяперашнi час — дырэктар ЗАТ «Агракамбiнат «Зара» Магiлёўскага раёна.
Далжэўскi Аляксандр Пятровiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i дзяржаўнаму будаўнiцтву. Нарадзiўся ў 1971 годзе ў вёсцы Баранавiчы Бабруйскага раёна Магiлёўскай вобласцi. Скончыў Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.А. Куляшова. З кастрычнiка 2002 года па цяперашнi час — сакратар Цэнтральнага камiтэта Грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi».
Саханько Уладзiмiр Якаўлевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню. Нарадзiўся ў 1946 годзе ў горадзе Магiлёве. Скончыў Магiлёўскi машынабудаўнiчы iнстытут. З лiстапада 1998 года па цяперашнi час — дырэктар Рэспублiканскага вытворчага унiтарнага прадпрыемства «Магiлёўскi завод «Строммашына».
Iваноў Валерый Мiкалаевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы. Нарадзiўся ў 1955 годзе ў вёсцы Папехiнка Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю i Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт. З 2004 года па цяперашнi час — старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камiтэта. Узнагароджаны ордэнам Пашаны i медалём «За працоўную доблесць».
Чарткова Аляксандра Леанiдаўна Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiлася ў 1955 годзе ў вёсцы Ельня Краснапольскага раёна. Скончыла Маскоўскi медыцынскi iнстытут iмя М.I. Пiрагова. З лютага 1998 года па цяперашнi час — галоўны ўрач Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|