Нашчадкi «вогненных вёсак»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Гiсторыя пачалася з публiкацыi ў «Звяздзе» артыкула пад назвай «Не ўсе БАДы прыносяць карысць» (ад 19 кастрычнiка 2005 года), якi распавядаў пра небяспеку для здароўя некаторых з вiдаў бiялагiчна актыўных дабавак. А праз дзесяць дзён, у працяг тэмы ў газеце з’явiўся яшчэ адзiн матэрыял — «Вось такая манука з канукай». На гэты раз размова iшла пра здарэнне — хвораму пенсiянеру замест лекаў урач прапанаваў набываць дарагiя, але бескарысныя для здароўя БАДы замежнай вытворчасцi.
I нарэшце газета зноў вяртаецца да надрукаванага. У дасланым пiсьме чытачкi з Мiнска Ларысы Дарашэнка гаворыцца, што ў сталiцы гандлююць такiмi дабаўкамi, як «Гербалайф» i «НСП». Ларыса Васiльеўна пiша i аб парушэннях заканадаўства пры распаўсюджваннi БАДаў. Згадзiцеся, праблема актуальная — хто не сутыкаўся з прапановамi аб набыццi цудадзейных сродкаў для лячэння амаль цi не ўсiх хвароб у свеце. Звярнуўшыся з запытам чытачкi ў дзяржаўныя органы, «Звязда» атрымала вельмi «цiкавую» i карысную iнфармацыю. Прынамсi, у Мiнiстэрстве аховы здароўя паведамiлi, што бiялагiчна актыўныя дабаўкi «Гербалайф» i «НСП» не ўнесены ў Дзяржаўны гiгiенiчны рэгiстр нашай краiны. Фактычна, iх продаж i распаўсюджванне па-за законам. Вядома, што «Гербалайф» утрымлiвае ў сваiм складзе наркатычныя сродкi, i таму набываць яго забаронена. А тыя арганiзацыi цi асобы, якiя прапануюць набыць гэты сродак для панiжэння залiшняй вагi, з’яўляюцца парушальнiкамi. Гандаль тавараў забаронены, калi ў прадаўца няма суправаджальных дакументаў, дабаўкi не прайшлi гiгiенiчную рэгламентацыю, i не маюць пацвярджэння аб патрэбным узроўнi якасцi i бяспекi для здароўя. Але на гэтым пошукi «Звязды» не спынiлiся. Акрамя пацвярджэння таго, што распаўсюджванне БАДаў павiнна абгрунтоўвацца дакументацыяй, пад пытаннем чытачкi засталася i праблема рэгулявання механiзму ажыццяўлення продажу. Газета даслала свой запыт разам з пiсьмом чытачкi ў Мiнiстэрства па падатках i зборах. У адказ на зварот iнспекцыя мiнiстэрства па гораду Мiнску пачала праверку з выкарыстаннем метаду так званай кантрольнай закупкi. Вынiкi праверкi офiса-склада ўказанай у пiсьме фiрмы, якая знаходзiцца ў Доме афiцэраў, гавораць аб тым, што парушэнняў не выяўлена. Але прапанова засталася. Па тэксту рэкламнай аб’явы, якая была змешчана ў выданнi «Работа для Вас», супрацоўнiкi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па сталiчнаму рэгiёну пад вiдам звычайных пакупнiкоў набылi прадукцыю вядомай фiрмы «Арыфлэйм». I вызначылi, што прадавец — iндывiдуальны прадпрымальнiк — не мае лiцэнзii на гандаль прадукцыяй кампанii «Арыфлэйм касметыкс». Зараз у адносiнах да юрыдычнай асобы прымаюцца меры па пытаннях паўнавартаснай i своечасовай выплаты падаткаў у бюджэт. Таксама у Мiнiстэрстве па падатках i зборах зазначылi, што кантроль за распаўсюджваннем касметычных сродкаў i БАДаў працягнецца i ў далейшым. У гiгiенiчны рэгiстр Беларусi ўнесены 942 найменнi БАДаў, якiя маюць дзяржаўную гiгiенiчную рэгiстрацыю. З iх 126 дванаццацi айчынных кампанiй-вытворцаў. Паводле даных Мiнiстэрства па падатках i зборах, за 10 месяцаў 2005 года ў краiну завезена бiялагiчна актыўных дабавак 45 замежных вытворцаў на суму больш за 5,5 мiльёна долараў. Актуальнай, такiм чынам, застаецца праблема павелiчэння аб’ёму вытворчасцi беларускiх бiялагiчна актыўных дабавак. Кошт iх значна меншы, а вось карысць для здароўя аднолькавая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб правядзеннi сумеснай акцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» мы абвясцiлi ва ўчарашнiм нумары газеты. Чытачы выказваюц
|
|