Кiно ў стылi «рэтра»
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК
[(Працяг. Пачатак у нумарах за 17, 21, 27 снежня, 4—6, 10, 11 студзеня.)
ПРОЦIСТАЯННЕ ПРАВАГА I ЛЕВАГА Вялiкае касмiчнае процiстаянне Святла i Цемры, асэнсоўваемае ў традыцыйнай культуры беларусаў як дыялог Жыцця i Смерцi, аказалася вельмi прадуктыўным у канструяваннi зместу шматлiкiх абрадавых дзеянняў. Пры гэтым усе абрадавыя iнiцыятывы, скiраваныя на падмацаванне Жыцця, мелi правабаковую арыентацыю, а тое, што суправаджала абрадавую практыку, звязаную з iдэяй Смерцi, процiлеглую — левабаковую накiраванасць. Разгледзiм некалькi прыкладаў. Першыя дзеяннi ў дачыненнi да нованароджанага iмкнулiся выконваць «у правы бок»: дзiця клалi ў калыску толькi на правы бок, прыкладалi да правай грудзi мацi i г.д., чым iмкнулiся максiмальна паспрыяць развiццю немаўляцi. У народным асяроддзi станоўча ставiлiся да праварукiх людзей. Адносiны да тых, хто валодаў здольнасцю пiсаць цi выконваць iншыя вiды дзейнасцi левай рукой, заўсёды былi стрыманымi. Сёння навукоўцы ўсяго свету сцвярджаюць, што «леварукiя» людзi пераважна валодаюць большымi творчымi здольнасцямi, чым «праварукiя». Лiчылася, калi «малады» Месяц першы раз убачыць з правага боку, то ўвесь месяц будзеш у прыбытку, калi ж з левага — чакай непрыемнасцяў. Калi ўвесну пачуеце куванне зязюлi з правага боку — увесь год ва ўсiх справах i пачынаннях будзе спадарожнiчаць поспех, калi з левага — не пашанцуе. Калi вы пачулi зязюлю з правага боку, узгадайце сваё самае патаемнае жаданне i яно абавязкова спраўдзiцца ў гэтым годзе. Вопытныя рыбакi раiлi рыбалку «пачынаць» з правай рукi, г.зн. усе прыгатаваннi рабiць правай рукой. Добрая гаспадыня ведае, што стол заўсёды павiнен быць засланы абрусам. Прычым важна было памятаць, у якой сiтуацыi i на якi бок яго засцiлаць. Правым бокам яго клалi на ўсе святочныя сталы, а левы бок абруса сiмвалiзаваў выключанасць з паўсядзённага жыцця, такiм чынам яго засцiлалi толькi на памiнках. I сёння жыве народная прымета: калi чалавек выходзiў з хаты i зачапiўся за парог правай нагой, гэта прадказвала поспех, левай — няўдачу; калi зазвiнiць у правым вуху — будуць добрыя навiны, калi ў левым — кепскiя. ПРАВАЕ I ЛЕВАЕ як сiмвалiзацыя процiстаяння Дабра i Зла У старажытнай славянскай традыцыi ўсё, што знаходзiлася з правага боку ад чалавека, наперадзе яго i над iм, было прамаркiравана знакам дабрынi, i, наадварот, усё тое, што знаходзiлася злева ад яго, ззаду i нiжэй пояса, мела негатыўную афарбоўку. Лiчыцца, што на нашым правым плячы знаходзiцца анёл-ахоўнiк, а на левым — д’ябал. Таму калi мы адпраўляемся ў далёкi шлях цi пачынаем вельмi адказную справу, мы звяртаемся за малiтвеннай дапамогай да анёла-ахоўнiка: «Анёл мой, пойдзем са мной, ты — наперадзе, а я за табой». Для таго, каб засцерагчыся ад каварстваў сатаны, у народзе раiлi тройчы плюнуць праз левае плячо. Менавiта таму маладыя тройчы вылiваюць напой з чарак праз левае плячо i за спiну, калi iх сустракаюць каля парога роднай хаты. Разумная гаспадыня ведае: каб пазбегнуць непрыемнасцяў i сварак, калi вы раптам рассыпалi соль, неабходна кiнуць некалькi драбiнак яе праз левае плячо. У казачным эпасе славян ёсць шмат сюжэтаў, у развiццi якiх прысутнiчае матыў выбару галоўным героем накiрунку руху. Ён стаiць на раздарожжы i бачыць камень, на якiм ёсць шматзначны надпiс: «Направа пойдзеш, каня згубiш (цi: жывым застанешся), налева пойдзеш — самому мёртвым быцi». Гэты незвычайны дарожны ўказальнiк сведчыў аб тым, што той, «iншы» свет, свет продкаў быў закадзiраваны як левае. Цi не таму ў час пахавання чалавека люстэркi абавязкова завешваюць тканiнай: свет «зазеркалья» — тое, што мы бачым у адлюстраваннi, кардынальна змяняе наш свет — правае i левае мяняюцца месцамi. Калi мацi свайму дзiцяцi першы раз дасць грудзi злева, то яно будзе мець «благое вока». Нехрышчоных дзяцей звычайна хавалi ноччу, труну з целам неслi ноччу «пазагуменнем». Магiлкi iх знаходзiлiся, як правiла, у левым верхнiм (ад уваходу) кутку могiлак. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убачыць беларускую i сусветную кiнакласiку можна ў Мiнску |
|