21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Класны дызель

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Ужо менш чым праз чатыры з паловай гадзiны пасажыры з Гомеля прыбываюць на цягнiку ў сталiцу нашай краiны. Такiм чынам учора ажыццявiў свой першы пробны рэйс новы дызель-цягнiк павышанай камфортнасцi тыпу ДР-1 вытворчасцi АТ «Рыжскi вагонабудаўнiчы завод».

Паводле слоў начальнiка службы лакаматыўнай гаспадаркi Беларускай чыгункi Уладзiмiра Ажыгiна, цягнiк такога класа ў нашай краiне з’яўляецца першай ластаўкай.

На Беларускай чыгунцы сёння функцыянуюць 92 цягнiкi тыпу ДР-1 старых мадыфiкацый, якiя адпрацавалi ўжо больш за 25 гадоў. Таму зараз наспела неабходнасць набываць новыя цягнiкi. За тыповы дызель-цягнiк павышанай камфортнасцi наша краiна заплацiла 3 мiльёны 300 тысяч долараў ЗША. У стандартным дызель-цягнiку 6 вагонаў: 2 вагоны адпавядаюць першаму класу, 2 вагоны — другому i 2 вагоны трэцяму класу. Пасажыраў будуць абслугоўваць праваднiкi, для якiх прадугледжаны сучасныя купэ. Хуткасць цягнiка на пэўных участках будзе дасягаць 120 кiламетраў у гадзiну. Сёння другi такi ж самы цягнiк для айчынных чыгуначнiкаў будуецца на Рыжскiм заво- дзе i праз пэўны час пачне эксплуатавацца на неэлектрыфiкаваных участках чыгункi. Агульная працягласць чыгуначнага шляху Беларусi складае 5,5 тысячы кiламетраў, з якiх каля 4 тысяч кiламетраў лiнiй з’яўляюцца неэлектрыфiкаванымi.

Усяго ў такiм цягнiку прадугледжана 390 месцаў, дзе ў вагонах трэцяга класа налiчваецца 136 месцаў. Нават тут мяккiя сядзеннi пакрыты спецыяльным велюравым матэрыялам i ёсць напольнае пакрыццё. Ва ўсiх вагонах прадугледжаны кантэйнеры для смецця.

У вагонах другога класа пасажырскiя крэслы падзелены на iндывiдуальныя месцы. Гэта камфортнае крэсла самалётнага тыпу. Увесь састаў абсталяваны сiстэмай кандыцыянавання, што дазволiць зiмой падарожнiчаць у цяпле, а летам падтрымлiваць камфортную тэмпературу.

У другiм вагоне першага класа знаходзiцца сучасны бар, у якiм могуць падхарчавацца пасажыры ўсяго цягнiка. У вагонах першага класа пасажырам прадугледжаны паслугi прагляду тэлевiзiйных праграм цi фiльмы i праграмы па сiстэме DVD. У кожным крэсле элiтнага вагона пасажырам прапануюцца iндывiдуальныя навушнiкi для праслухоўвання музыкi.

Запланавана, што з 16 студзеня новы дызель-цягнiк пачне рэгулярна курсiраваць па маршруту Гомель—Мiнск—Гомель. З Гомеля дызель адпраўляецца ў 18.43 i прыбывае ў Мiнск у 23.12. У аўторак 17 студзеня на станцыi «Мiнск» дызель «стартане» ў 7.50 ранiцы i дасягне Гомеля ў 12.24. Па шляху руху цягнiк будзе спыняцца на станцыях «Буда-Кашалёўская», «Жлобiн-Пасажырскi», «Чырвоны Бераг», «Бабруйск», «Асiповiчы-1», «Пухавiчы».

Паводле папярэднiх падлiкаў, кошт бiлета ў вагонах першага класа ў гэтым цягнiку будзе роўны 17 тысяч рублёў, у вагонах другога класа — 12,5 тысячы рублёў, трэцяга — каля 8 тысяч рублёў.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо менш чым праз чатыры з паловай гадзiны пасажыры з Гомеля прыбываюць на цягнiку ў сталiцу нашай краiны. Такiм чынам учора ажыццявiў свой першы проб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика