Мiнская вобласць у 2006 годзе мае намер вырабiць 2,5 млн тон збожжа
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Гаспадаркi Мiнскай вобласцi ў 2006 годзе маюць намер вырабiць не менш як 2,5 млн тон збожжа.
Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец. Паводле яго слоў, вытворчасць такога аб’ёму збожжавых будзе дасягнута за кошт прымянення iнтэнсiўных тэхналогiй у раслiнаводстве, абнаўлення тэхнiкi i дасягнення больш высокай ураджайнасцi ў валаўтвараючых гаспадарках. Зараз яны забяспечваюць да 80% валавой вытворчасцi збожжа ў вобласцi. Паводле слоў Леанiда Крупца, пастаўлена задача сабраць у такiх гаспадарках збожжа не менш як 50—70 ц/га. Для гэтага рашэннем аблвыканкама валаўтвараючыя гаспадаркi будуць забяспечаны мiнеральнымi ўгнаеннямi на 50% за кошт абласнога i рэспублiканскага бюджэтаў. Астатнюю колькасць гаспадаркi закупяць з уласных сродкаў. «У Мiнскай вобласцi ўмеюць вырошчваць хлеб нават у складаных клiматычных умовах, высокi ўраджай збожжа ў 2005 годзе — таму пацвярджэнне», — падкрэслiў першы намеснiк старшынi аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадаркi Мiнскай вобласцi ў 2006 годзе маюць намер вырабiць не менш як 2,5 млн тон збожжа
|
|