Атрыманне вiзы Эстонii спрошчана. Для турыстаў
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi, з 1 студзеня сёлета ўступiў у дзеянне спрошчаны парадак атрымання вiз Эстонii грамадзянамi, якiя накiроўваюцца ў гэтую краiну з турыстычнымi мэтамi на тэрмiн да 5 дзён.
Сёння пры звароце з просьбай аб атрыманнi турыстычнай вiзы неабходна падаць у консульскую ўстанову Эстонii пашпарт, хадайнiцтва (анкету), медыцынскую страхоўку на час паездкi, пацвярджэнне бранiравання гасцiнiцы. Акрамя таго неабходна мець даведку з месца работы з указаннем пасады i заробку. Замежны грамадзянiн, якi жадае атрымаць вiзу для турыстычнай паездкi тэрмiнам да 5 дзён, павiнен мець сродкi, якiя б дазвалялi аплачваць расходы падчас прыбывання ў Эстонii з разлiку 600 эстонскiх крон (каля 40 еўра) у дзень. «Падчас звароту за афармленнем вiзы фiнансавы стан заяўнiка ацэньваецца дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi i консульскiмi ўстановамi Эстонii. Пры перасячэннi гранiцы супрацоўнiкi пагранiчных войскаў правяраюць наяўнасць сродкаў, неабходных для пакрыцця расходаў па прыбыванню замежнага грамадзянiна ў Эстонii», — адзначылi ў МЗС Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi, з 1 студзеня сёлета ўступiў у дзеянне спрошчаны парадак атрымання вiз Эстонii грамадзянамi, якiя
|
|