21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У полi зроку — просты чалавек

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнай сялянскай газеце — 85

Гэтымi днямi газета «Белорусская нива» адзначыць сваё 85-годдзе. З якiм настроем сустракаюць яе журналiсты салiдны юбiлей? Чым жыве сёння галоўнае сялянскае выданне? Пра гэта раскажа яго галоўны рэдактар Яўген СЯМАШКА.

— Яўген Iванавiч, у чым сакрэт стабiльнасцi тыражу «Белорусской нивы», папулярнасцi яе ў чытачоў?

— Абапiраючыся на нашу рэдакцыйную пошту, на тэлефанаваннi i выязныя сустрэчы з падпiсчыкамi, мы робiм выснову, што ў нас склалася пастаяннае кола чытачоў. Сярод iх шмат простых людзей: калгаснiкаў, настаўнiкаў, сельскiх урачоў, супрацоўнiкаў прыродаахоўных ведамстваў, ляснiцтваў... Некаторыя з найбольш сталых нашых падпiсчыкаў у маленстве вучылiся чытаць па нашай газеце i захавалi ёй вернасць на ўсё жыццё. На працягу ўсёй сваёй гiсторыi газета заўсёды абараняла iнтарэсы сялянства, выказвала яго думкi i настроi, была заступнiцай. Гэтая традыцыя — трымаць у полi зроку простага чалавека (механiзатара, даярку, агранома, жывёлавода) з усiмi яго патрэбамi i клопатамi, — застаецца прыярытэтным накiрункам для нас i сёння. Менавiта таму мы маем такое даверлiвае стаўленне да нашай газеты.

За шматгадовую гiсторыю свайго iснавання выданне зведала i ўзлёты, i падзеннi. Самая складаная сiтуацыя з тыражом склалася ў тыя часы, калi заробкi ў сельскага насельнiцтва былi вельмi нiзкiмi i выплачвалi iх нерэгулярна. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, газета выжыла, а ў 1999 годзе нават здолела выйсцi на лепшы тыраж савецкiх часоў — 144 тысячы.

[— Юбiлей — час падвядзення пэўных вынiкаў. Што вы плануеце пакiнуць у газеце традыцыйным, правераным часам, а што прыўнесцi новага?

— Галоўная наша скiраванасць — трымаць у полi зроку чалавека працы, ведаць глыбiнку — безумоўна, застанецца. Аднак жыццё патрабуе новых падыходаў, i мы не хочам застацца ўбаку. Мы адмовiлiся ад нудных шматслоўных справаздач з мерапрыемстваў, iмкнёмся падаваць iнфармацыю цiкава, чытабельна (лiчу, з гэтай задачай мы спраўляемся). З другога квартала гэтага года мы пачнём выходзiць у поўнакаляровым варыянце i павялiчаным аб’ёме — як мiнiмум шэсць палос штодзень i 16 — па суботах. У нас з’явiцца больш рэкламы, а значыць, i сродкаў на развiццё газеты.

— Любое выданне — гэта ў першую чаргу калектыў. Што вы можаце сказаць пра сваiх журналiстаў?

— Усе яны творчыя асобы, апантаныя сваёй справай, энтузiясты. Натуральна, у нашай газеты ёсць свая спецыфiка — не любы пагодзiцца ехаць у ботах на ферму падчас адлiгi. Аднак нашых, белнiваўскiх журналiстаў не трэба выпiхваць у камандзiроўкi. Усе яны мабiльныя, аператыўныя i лёгкiя на ўздым. Асоба хачу адзначыць Вiктара Леганькова (аглядальнiка па аграрнай тэматыцы), Iгара Дылеўскага, якi ў мiнулым годзе быў прызнаны лепшым аглядальнiкам краiны (спецыялiзуецца на палiтыцы i мiжнародных праблемах), Альберта Страпчага (сацыяльна-духоўная тэматыка). Усе яны — людзi з вялiкiм прафесiйным вопытам. З маладых назаву Iну Гармель (рэдактара аддзела навiн) i Святлану Сёмкiну (рэдактара аддзела культуры). У цэлым, у нас праводзiцца такая рэдакцыйная палiтыка, каб атрымаць разумнае спалучэнне вопытных кадраў з маладымi.

— Чаго б вам хацелася пажадаць газеце?

— Каб яе больш чытала спецыялiстаў сельскай гаспадаркi, арганiзатараў вытворчасцi. У 90-я гады на вёску прыйшло новае пакаленне выпускнiкоў сельскагаспадарчых ВНУ, якiя за паўсядзённай мiтуснёй перасталi павышаць свой прафесiйны ўзровень, у адрозненне ад iх папярэднiкаў.

— Чаго нам чакаць у юбiлейным нумары «Белорусской нивы»?

— Святочны нумар выйдзе павялiчаным аб’ёмам. Там будзе шырока прадстаўлена гiсторыя нашай газеты, якая заўсёды была неаддзельнай ад гiсторыi краiны, журналiсты-франтавiкi, усе рэдактары газеты, а таксама — яе дзень сённяшнi. На старонках выдання будуць сустрэчы з цiкавымi суразмоўцамi, са знакамiтымi людзьмi, iх водгукi на газету.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнай сялянскай газеце — 85
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика