Калi вырашаюць iмгненнi...
Барыс ПРАКОПЧЫК
Ведай нашых! За ўзорнае выкананне свайго службовага абавязку, смелыя i рашучыя дзеяннi па тушэннi пажару i выратаваннi чалавека Мiхаiлу Рамуку прысвоена спецыяльнае званне «прапаршчык унутранай службы» — на адну ступеньку вышэй, чым прадугледжана па займаемай пасадзе.У вольны ад службы час вадзiцель аварыйна-выратавальнага паста № 12 Iўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях, старшына ўнутранай службы Мiхаiл Рамук атрымаў паведамленне аб пажары ў доме суседкi. Дом быў моцна задымлены, гарэла канапа, i пажар распаўсюджваўся па сцяне. З лiхтаром i вогнетушыцелем Мiхаiл Станiслававiч пранiк у памяшканне i адразу ж кiнуўся да гаспадынi — яна ляжала на падлозе ў непрытомным стане, на жанчыне гарэла адзенне. Рамук вынес яе з дому i аказаў першую даўрачэбную дапамогу. Пасля чаго яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў службы па надзвычайных сiтуацыях арганiзаваў насельнiцтва для тушэння пажару i дастаўку пацярпеўшай у бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўзорнае выкананне свайго службовага абавязку, смелыя i рашучыя дзеяннi па тушэннi пажару i выратаваннi чалавека Мiхаiлу Рамуку прысвоена спецыяльна
|
|