21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магілёўшчына: у Бабруйску выратавалi экзатычных птушак

25.08.2009 21:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У час моцных маразоў у Магiлёўскай вобласцi звярнулiся ў бальнiцы з абмаражэннямi 118 чалавек. Шэсць чалавек памерлi, паводле папярэднiх даных, ад пераахаладжэння: двое ў Магiлёве, астатнiя — у Слаўгарадскiм, Крычаўскiм, Клiчаўскiм i Шклоўскiм раёнах.

У вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна труп 30-гадовага мужчыны знайшлi ў двары яго дома. У абласным цэнтры цела жыхара вёскi Цiшоўка Магiлёўскага раёна аказалася пад яго ўласным аўтамабiлем — верагодна, чалавек рамантаваў машыну i памёр. У Крычаве цела чалавека знайшлi каля крамы. У вёсцы Клiмавiчы на Шклоўшчыне на вулiцы знайшлi труп жанчыны, 56-гадовай пенсiянеркi. Не хапiла сiл дайсцi дадому альбо спынiлася сэрца — дакладную прычыну смерцi людзей у кожным выпадку давядзецца ўстанавiць медыкам.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў Магiлёўскiм абласным упраўленнi МНС, у маразы адбылося адключэнне ад энергазабеспячэння 108 трансфарматарных падстанцый у 40 населеных пунктах. Былi пашкоджаны 10 лiнiй электраперадач, без электрычнасцi засталiся 18 фермаў. У горадзе былi парывы тралейбусных лiнiй. Аднак улады i адпаведныя службы зрабiлi ўсё магчымае, каб лiквiдаваць паломкi i адключэннi энергii. Рамонт рабiўся на працягу некалькiх гадзiн, i да канца дня 22 студзеня ўсе зарэгiстраваныя раней надзвычайныя здарэннi былi лiквiдаваны.

У нядзелю ў Бабруйску ранiцай на вулiцы Пушкiна ў дачным доме адбыўся выбух ацяпляльнага катла, якi працаваў на цвёрдым палiве. Выбухам пашкоджаны шыбы, сцяна, але 50-гадовая гаспадыня не пацярпела. Прычынай выбуху стала ўтварэнне ледзяной пробкi ў сiстэме ацяплення. Крыху пазней таксама ў Бабруйску на вулiцы Юбiлейнай адбыўся яшчэ адзiн выбух, з гэтай жа прычыны. У прыватным доме пашкоджана веранда i сцяна, яго гаспадыня шпiталiзавана з пераломамi рукi i бядра, а таксама з моцнымi апёкамi.

Увогуле, з 19 па 22 студзеня, у час узмацнення маразоў, адбылiся 47 пажараў. 20 студзеня ў вёсцы Коцны Магiлёўскага раёна адбыўся пажар, у вынiку якога загiнулi муж i жонка — пенсiянеры 80 i 75 гадоў. Агнём пашкоджаны дах дома i маёмасць. Спецыялiсты папярэдне лiчаць, што прычынай пажару стала парушэнне правiлаў тэхнiкi бяспекi пры эксплуатацыi печы. У Бабруйску ў суботу ў вынiку пажару ў жылым доме загiнулi тры чалавекi: жанчыны 22 i 43 гадоў, i мужчына 32 гадоў. Прычына тая ж — парушэнне правiлаў процiпажарнай бяспекi. Трэць пажараў, якiя адбылiся ў Магiлёўскай вобласцi з пачатку года, адбылiся з прычыны перакалiвання пячэй, калi iх паляць бясконца i бескантрольна.

За марозныя днi адбылiся розныя здарэннi, у якiх супрацоўнiкi МНС i iншых службаў iмкнулiся дапамагчы людзям i жывёлам.

Напрыклад, у Бабруйску выратавалi экзатычных птушак. У прыватным доме загарэўся хлеў, дзе знаходзiлiся чатыры страусы i два паўлiны. Толькi адна птушка загiнула, астатнiя жывыя.

Давялося таксама ратаваць жаночую валейбольную каманду. Яна замярзала ў аўтобусе, якi зламаўся ў 15 кiламетрах ад Бабруйска. Аўтобус адцягнулi да горада, спартсменак напаiлi гарачай гарбатай i адправiлi дадому.

Апошняя iнфармацыя метэаролагаў абнадзейвае. Паводле слоў начальнiка Магiлёўскага абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii Алега Максюты, сёння, верагодна, будзе апошнi халодны дзень, калi тэмпература нашмат нiжэй за клiматычную норму. 20—22 студзеня ў вобласцi сярэднясутачныя тэмпературы былi нiжэй за клiматычныя нормы на 15—20 градусаў, хоць гiстарычныя мiнiмумы так i не былi перакрытыя. З серады, абяцаюць метэаролагi, характар надвор’я зменiцца ў сувязi з уплывам атлантычнага цыклону, тэмпература паветра павысiцца. Ноччу будзе не нiжэй за мiнус 20, а ўдзень — каля 10 градусаў марозу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час моцных маразоў у Магiлёўскай вобласцi звярнулiся ў бальнiцы з абмаражэннямi 118 чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика