Мароз моцны, але...
Сымон СВIСТУНОВIЧ
За мiнулыя выхадныя, калi мароз быў пад 30, нiчога надзвычайнага ў Баранавiчах i суседнiх раёнах не здарылася. Напэўна, гэта звязана i з тым, што мароз доўга iшоў сюды з усходу, таму ўсе службы паспелi да яго падрыхтавацца.
Гэта найперш датычыцца камунальнiкаў, а вось банкаматы ў Баранавiчах ад марозу сапсавалiся. Былi пажары як у горадзе, так i на раёне. Пяць будынкаў згарэла i адзiн чалавек загiнуў — курыў у пасцелi. Здарылiся пажары i ў Ганцавiцкiм раёне, але мароз тут нi пры чым — вiнаватыя людзi. Яны i найбольш пацярпелi ад холаду. За гэтыя днi ў Баранавiцкую бальнiцу паступiлi 24 чалавекi з абмаражэннем. Адна жанчына заснула на аўтобусным прыпынку, вiдавочна, бяздомная, i яе выратаваць не ўдалося, а яшчэ 7 чалавек шпiталiзаваны. Па два чалавекi паступiлi ў райбальнiцы Ганцавiч i Ляхавiч. Галоўным чынам, у пацярпеўшых пашкоджаны канечнасцi. У Ляхавіцкім раёне ў вёсцы Конькі прарвала цеплатрасу і некалькі дамоў засталіся без цяпла. Безумоўна, пакутуе ад марозу i жывёла, асаблiва ў тых гаспадарках, дзе кармленне слабае, а будынкi халодныя. Сур’ёзных аварый не зафiксавана, а калi недзе абарваўся провад, то гэта да ўвагi не бярэцца — дробязь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулыя выхадныя, калi мароз быў пад 30, нiчога надзвычайнага ў Баранавiчах i суседнiх раёнах не здарылася
|
|