21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя, што нас берагуць

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў

(Працяг. Пачатак у нумарах за 18, 20 і 24 студзеня.)

«Жывая» вада ў вясельным рытуале беларусаў

Фiласофiя абрадаў беларускага народнага вяселля ў пэўнай ступенi ўвабрала ў сябе сутнасць абрадаў, якiя суправаджалi нараджэнне чалавека, а таксама таго часу, калi ён будзе стаяць перад парогам Вечнасцi. Толькi логiка i паслядоўнасць развiцця падзей мела адваротны накiрунак. Жанiх i Нявеста «памiралi» ў статусе хлопца i дзяўчыны (аб чым яскрава сведчылi песнi-галашэннi першага дня вяселля) i на працягу трох дзён «перанараджалiся» ў новае сацыяльнае становiшча, калi iх будуць называць мужам i жонкай. Таму зразумела, што развiтанне з дзяцiнствам i праходжанне публiчных выпрабаванняў на права прадаўжэння роду не магло абысцiся без жыццядайнай энергii «жывой» вады.

Перад днём вянчання жанiх i нявеста павiнны былi памыцца ў лазнi: заўтра iх чакае «новае» (сямейнае) жыццё, а таму напярэдаднi неабходна «зняць»-змыць iнфармацыю аб дашлюбным жыццi.

На Палессi святой вадой крапiлi жанiха i нявесту, калi яны пакiдалi родную хату.

Калi маладыя адпраўлялiся да вянца, то паперад iх вялi да калодзежа i пад ногi вылiвалi вядро вады. Пазней гэты абрад крыху змянiўся — ваду пачалi вылiваць пад ногi першага каня ў вясельным поездзе, або пад колы першага аўтамабiля, у якiм будзе ехаць жанiх. Вядром вады перагароджвалi дарогу вясельнаму картэжу, калi ён вяртаўся дадому з-пад вянца.

У некаторых рэгiёнах Беларусi, калi нявеста прыязджала да хаты свайго мужа, павiтаўшыся са свёкрам i свякрухай, яна павiнна была павiтацца з калодзежам i прынесцi яму падарунак-ахвяру (часцей за ўсё манету або невялiчкi кавалачак вясельнага каравая), а потым, з маўклiвага «дазволу» калодзежа прынесцi вядро вады, каб жыццё ў гэтай хаце прадоўжылася.

«Мёртвая» вада

«Мёртвай» вадой называлi тую, якую выкарыстоўвалi падчас надыходу смерцi, абмывання нябожчыка i падчас выканання розных рытуальных дзеянняў, звязаных з пахаваннем чалавека. Так, народная традыцыя забараняла карыстацца той вадой, якая знаходзiлася ў хаце ў момант смерцi чалавека, яе тут жа вылiвалi ў двор, а вядро цi iншы посуд трэба было перавярнуць. Асаблiва небяспечнай у энергетычным плане (магла нанесцi вялiкую шкоду здароўю чалавека, хатняй жывёлы i нават пасевам) лiчылi ваду, якой абмывалi нябожчыка. I гэта меркаванне было зусiм не беспадстаўным: вада забiрала на сябе ўсю iнфармацыю, якую назапашваў чалавек на працягу свайго жыцця, уключаючы i сам момант смерцi. Таму яе старалiся вылiць туды, дзе нiколi не будзе хадзiць чалавек, хатняя жывёла. У некаторых выпадках для такой вады выкопвалi спецыяльную яму.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика