21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памiж «Оскарам» i «Малiнай»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Кiназала

На цырымонii ў Галiвудзе абвешчаны намiнанты на 78-ю прэмiю «Оскар». Абсалютным лiдарам — восем намiнацый — стала карцiна Энга Лi «Гарбатая гара». Гэты супярэчлiвы фiльм расказвае... калi захоўваць палiткарэктнасць, — пра стасункi двух каўбояў нетрадыцыйнай арыентацыi ў 60-я гады. Зрэшты, здаецца... скандальным факт вылучэння кiнаакадэмiкамi гей-драмы прызнае ўвесь свет, акрамя самiх амерыканцаў. Бо другiм прэтэндэнтам на ўзнагароду «Лепшы фiльм года» стала... таксама стужка «нетрадыцыйнай арыентацыi» — фiльм Бенета Мiлера «Капотэ» (5 намiнацый).

У лiк прэтэндэнтаў на званне лепшага фiльма года трапiлi таксама «Сутыкненне» Пола Хагiса (6 намiнацый), «Мюнхен» Сцiвена Спiлберга (5 намiнацый) i «Добрай ночы i ўдачы» Джорджа Клунi (6 намiнацый). Затое блокбастэры, у тым лiку нашумелая на постсавецкай прасторы «9-я рота», засталiся па-за ўвагай амерыканскiх кiнаакадэмiкаў. I калi расiяне з такой знявагай практычна змiрылiся — iх карцiны ўжо 10 гадоў не вылучалiся на «Оскар», то за самыя маштабныя i касавыя праекты Галiвуда робiцца проста-такi крыўдна. «Кiнг Конг» Пiтэра Джэксана, «Вайна светаў» Сцiвена Спiлберга, «Зорныя войны» Джорджа Лукаса фiгуруюць толькi ў другасных намiнацыях — «лепшы грым», «лепшы гук», «лепшыя спецэфекты». Словам, сёлета чамусьцi амаль усе «апалiтычныя» кiнастужкi з гонарам iгнаруюцца. Каб атрымаць узнагароду, фiльм павiнен быць палiткарэктным, але разам з тым дэмакратычна-разняволеным: або патрабаваць свабоды слова, як «Добрай ночы i ўдачы», або выступаць за свабоду сэксуальнай арыентацыi, як «Гарбатая гара» i «Капотэ», альбо змагацца з тэрарызмам, як «Мюнхен», цi расавай дыскрымiнацыяй, як «Сутыкненне». Нават прадстаўнiкi лепшых замежных карцiн не мiнавалi гэтай долi: паўднёваамерыканская «Цоцi» прысвечана генацыду, французская «Шчаслiвага ражства» расказвае пра братанне салдатаў на франтах Першай сусветнай вайны, франка-iзраiльская «Нябёсы набытыя» закранае — хто б сумняваўся? — процiстаянне Iзраiля i Палесцiны...

Усяго за права трапiць у спiс лепшых карцiн года змагалiся сёлета 311 карцiн. У намiнацыi «Лепшая актрыса» спаборнiчаюць Кiра Найтлi («Гонар i прадузятасць»), Шарлiз Тэран («Паўночная краiна»), Рыз Уiзерспун («Пераступiць рысу»), Джудзi Дэнч («Мiсiс Хендэрсан прадстаўляе»), Фелiсiцi Хафман («Трансамерыка»). «Лепшым акцёрам» можа стаць як Фiлiп Сеймур Хофман («Капотэ»), так i Дэвiд Стрэтэрн («Добрай ночы i ўдачы»), Тэрэнс Ховард («Украдзь i прадай»), Хоакiн Фенiкс («Пераступiць рысу») цi Хiт Леджар («Гарбатая гара»). За ўзнагароду «Лепшы анiмацыйны фiльм» паспрачаюцца «Труп нявесты» Цiма Бертана, «Уолес i Громiт: праклён труса-пярэваратня» i «Хадзячы замак» Хаяо Мiядзакi. Цырымонiя ўручэння ўзнагарод пройдзе 5 сакавiка ў Лос-Анджэлесе.

На дзень раней пройдзе раздача горшым з горшых кiнакарцiн i акцёрскiх работ «антыоскара» — «Залатой малiны». Хоць гэта ўзнагарода значна маладзейшая за пафасна-ўрачыстую цырымонiю «Оскара» (сёлета прэмiя будзе ўручана ў 26-ы раз), аднак па традыцыi намiнанты на яе абвяшчаюцца ў той жа дзень, што i патэнцыяльныя «оскараносцы».

725 прафесiяналаў, журналiстаў i кiнаманаў з 16 краiн свету прагаласавалi — i склалi спiс «сумнiўных кiнадасягненняў 2005 года». Па-за канкурэнцыяй аказалася камедыя «Сын Маскi», якая сабрала 8 намiнацый: горшы фiльм года, горшы акцёр i горшы акцёр другога плана, горшы рэжысёр, горшы сiквел, горшы экранны дуэт i г.д. Камедыя «Вядзьмарка» сабрала менш намiнацый — 5, затое выканаўца галоўнай ролi Нiколь Кiдман прэтэндуе на званне горшай актрысы. Горшай актрысай другога плана можа стаць Пэрыс Хiлтан, якая «засвяцiлася» ў фiльме жахаў «Дом воскавых фiгур». Яна ж умудрылася трапiць у свежапрыдуманую намiнацыю «Знакамiтасць, ад якой усiх цягне на ванiты». Том Круз цалкам рэальны кандыдат у горшыя акцёры — за «Вайну светаў» (ну нiякi з Круза «просты амерыканскi хлопец-працаўнiк»!), а яго сяброўка Кэцi Холмс «лiдзiруе» як актрыса другога плана з карцiнай «Бэтмен. Пачатак». Карацей, лепш менш, ды лепш. Бо «Оскараў» няўдзячныя нашчадкi могуць i падзабыць, а вось факта лiдарства на «Малiне» не даруюць...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На цырымонii ў Галiвудзе абвешчаны намiнанты на 78-ю прэмiю «Оскар». Абсалютным лiдарам — восем намiнацый — стала карцiна Энга Лi «Гарбатая гара». Гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика