Антытэрарыстычны аддзел
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Нягледзячы на тое, што фактаў тэрарызму апошнiм часам у Беларусi не зарэгiстравана, праваахоўныя органы краiны не спяць у шапку i прымаюць неабходныя меры па недапушчэнню падобных злачынстваў.
Як паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Генадзь Клепча, не так даўно ў структуры Мiнiстэрства ўнутраных спраў з’явiлася падраздзяленне па барацьбе са злачынствамi тэрарыстычнага характару. Нагадаю, што ў сiстэме МУС ужо шмат гадоў дзейнiчае антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне «Алмаз». I вось у Галоўным упраўленнi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй створаны антытэрарыстычны аддзел. Супрацоўнiкi згаданага падраздзялення ва ўзаемадзеяннi з iншымi праваахоўнымi органамi займаюцца папярэджаннем, выяўленнем i раскрыццём праяў тэрарызму i экстрэмiзму. Дарэчы, летась у нашай краiне было выяўлена 97 злачынстваў, звязаных з крадзяжом i незаконным абарачэннем зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў. I хоць, як запэўнiў Генадзь Клепча, усе злачынствы з выкарыстаннем выбуховых рэчываў носяць крымiнальны, а не тэрарыстычны характар, мiлiцыя разам з iншымi праваахоўнымi органамi прымае меры перасцярогi. Чакаць, пакуль грымне тэрарыстычны выбух, нельга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што фактаў тэрарызму апошнiм часам у Беларусi не зарэгiстравана, праваахоўныя органы краiны не спяць у шапку i прымаюць неабходныя
|
|