21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заакiянскi кандыдат

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея СВЯТЛОВА

Погляд

Па меры таго як трэцяя выбарчая кампанiя па выбарах прэзiдэнта краiны набiрае ўсё большыя абароты, узрастае i актыўнасць iгракоў на палiтычным полi. У прынцыпе, не было нiчога дзiўнага ў тым, што i лiдар беларускага нацыяналiстычнага руху Зянон Пазняк не ўпусцiў магчымасцi ў чарговы раз заявiць аб сабе. Праўда, i шанцы на перамогу ў гэтай кандыдатуры мiзэрныя.

Па-першае, з той пары як Зянон Станiслававiч перабраўся ў ЗША, ён не прымаў непасрэднага ўдзелу ў палiтычным жыццi краiны. За гэты час сфармiравалася новая плеяда апанентаў афiцыйнай палiтычнай улады. Кожны з яе прадстаўнiкоў мае свае амбiцыi i надзеi ў маючай адбыцца прэзiдэнцкай гонцы. Па-другое, кардынальна змянiлiся i беларускiя рэалii. Памiж беларусамi 1994 года i беларусамi ўзору 2006 — пралегла бездань. У той час з-за бездапаможнасцi вышэйшага кiраўнiцтва краiны ў грамадстве пераважалi няўпэўненасць у заўтрашнiм днi, апатыя ад нявызначанасцi ў сацыяльнай сферы i эканамiчнага крызiсу, страх перад некантралюемым ростам цэн, iнфляцыяй, беспрацоўем i г.д. Сёння Беларусь — дзяржава, якая стабiльна i дынамiчна развiваецца i прадастаўляе сваiм грамадзянам сацыяльныя гарантыi, што забяспечвае iм магчымасць самарэалiзацыi i ўпэўненасць у будучынi iх дзяцей. На такiм кантрасце палiтычны эпатаж наўрад цi будзе мець жаданы эфект. А, як вядома, Зянон Станiслававiч — умелы вiртуоз у пытаннях разнастайнай палiтычнай чарнухi. Дарэчы, i тыя дзесяць гадоў, якiя ён шчаслiва правёў удалечынi ад «любай Бацькаўшчыны», не былi змарнаваны. На шырокiх прасторах радзiмы папкорну, кока-колы, каўбойскiх прэрый i «Дыснейлэнда» лiдар нацыяналiстычнага руху нястомна адточваў адпаведныя навыкi.

Эпiцэнтрам падзей стаў амерыканскi горад Бруклiн. Тут сканцэнтравана вялiкая беларуская дыяспара. Многiя яе прадстаўнiкi з’яўляюцца прыхаджанамi храма святога Кiрылы Тураўскага, якi належыць Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве. У адзiн цудоўны дзень святая абiцель, выклiкаўшы жах у прыхаджан i свяшчэннаслужыцеляў, ператварылася ў палiтычны клуб экстрэмiсцкай групоўкi. Для пачатку ў ход пайшлi знявагi ў адрас прадстаўнiкоў царквы. Не шкадуючы эпiтэтаў, Пазняк, як звычайна, аб’явiў кiраўнiкоў духавенства БАПЦ агентамi КДБ. Затым i без таго ў больш чым беларускай царкве загучалi шавiнiсцкiя заклiкi, падбухторваннi, абвiнавачаннi, пагрозы.

Спачатку прыхаджане нiчога не разумелi. А напружанне паступова стала нарастаць. Ваяўнiчых палiтыканаў аб’явiлi сектай, вернiкi перасталi наведваць храм. Дакладна вызначыўся i яшчэ адзiн немалаважны аспект: пачала накаляцца атмасфера ўнутры дыяспары, у радах яе прадстаўнiкоў узмацнiлiся супярэчнасцi. Тое, што памiж некалькiмi хвалямi эмiграцыi iснуе адчувальны духоўны разрыў, вядома даўно. На гэта неаднаразова звярталi ўвагу многiя грамадзяне ЗША беларускага паходжання, звяртаючыся ў Камiтэт па справах рэлiгii i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У вынiку ж неўтаймаванай актыўнасцi Пазняка праблема ўскладнiлася — антаганiзм пачаў iмклiва набiраць абароты.

Абурэнне кiраўнiкоў БАПЦ вылiлася ў «Звароце да праваслаўных беларусаў i ўсiх праваслаўных цэркваў Амерыкi i замежжа». У адносiнах да дзеянняў Пазняка and Ko вынесены жорсткi вердыкт: «Распальванне нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi i нянавiсцi». Не засталася ўбаку i Каталiцкая царква, аб’явiўшы экстрэмiсцкую дзейнасць русафоба Зянона супярэчнай хрысцiянскай дактрыне. «Метады Пазняка сапраўды сатанiнскiя: пасеяць варожасць i мiжнацыянальны канфлiкт памiж праваслаўнымi беларусамi, рускiмi i яўрэямi», — заключыў епiскап Бруклiнскi i Баранавiцкi Васiлiй. На думку аўтарытэтнага свяшчэннаслужыцеля, «Пазняк — адступнiк ад традыцыйнага хрысцiянства, якi спрабуе стварыць секту ў лоне царквы».

Само сабой паўстае пытанне: цi можна даверыць лёс дзесяцiмiльённага народа чалавеку, якi сваёй прысутнасцю дзе б там нi было нязменна сее агрэсiю, разлад, канфрантацыю?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меры таго як трэцяя выбарчая кампанiя па выбарах прэзiдэнта краiны набiрае ўсё большыя абароты, узрастае i актыўнасць iгракоў на палiтычным полi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика