Inter - ПОЛ
КАМП’ЮТАР У АБМЕН НА ЗБРОЮ
Улады аднаго з раёнаў Мехiка, у надзеi спынiць вал злачыннасцi, арганiзавалi вельмi незвычайную дабрачынную акцыю. Жыхарам прапаноўваецца абменьваць агнястрэльную зброю на камп’ютары. Штодзённа на вулiцах мексiканскай сталiцы ад агнястрэльных раненняў гiнуць дзесяткi людзей. А рабаўнiцтвы, хулiганствы, выкраданнi людзей наогул сталi звычайнай з’явай для вялiкага мегаполiса з 18-мiльённым насельнiцтвам. Каб палепшыць сiтуацыю, афiцыйныя асобы пайшлi на экстранныя меры. Заручыўшыся падтрымкай спонсараў, улады цэнтральнай акругi Альвара Абрэгон атрымалi ў сваё распараджэнне 150 камп’ютараў. Цяпер кожнаму жадаючаму прапаноўваецца абмяняць агнястрэльную зброю на персанальную ЭВМ. Трэба адзначыць, што падобныя мерапрыемствы не ўпершыню праходзяць у Мехiка. Улады ўжо праводзiлi падобную акцыю, праўда, тады зброя абменьвалася на бакалейныя тавары. АХВЯРА ВЫКРАДАННЯ ЗНАЙШЛАСЯ Ў БАРДЭЛI Таямнiчае знiкненне жыхара Буэнас-Айрэса раскрылася самым кур’ёзным чынам. Ахвяра «выкрадання» была знойдзена ў адным з мясцовых бардэляў за пацехамi з жанчынамi. 35-гадовы аргенцiнец прапаў па дарозе на работу, i тыдзень ад яго не было нiякiх звестак. Спалоханая жонка, якая вырашыла, што мужа выкралi, звярнулася ў палiцыю. У вынiку для пошуку прапаўшага былi мабiлiзаваны ўсе сiлы. Знайшлi мужчыну выпадкова падчас палiцэйскага рэйду па пажыўных месцах прыгарада сталiцы. Без вестак прапаўшы аргенцiнец быў з дзвюма жанчынамi лёгкiх паводзiнаў у адным з дамоў распусты. Нiчога дзiўнага няма ў тым, што яго жонка адразу ж падала на развод. АЎТАМАБIЛIСТКА ПАКIНУЛА ПАЛIЦЭЙСКIХ З НОСАМ 22-гадовая амерыканка, якую арыштавалi за кiраванне аўто ў нецвярозым стане, пакiнула палiцэйскiх з носам: яна ўмудрылася незаў-важна зняць наручнiкi i знiкнуць на патрульнай машыне. Дарожная палiцыя Чыкага затрымала Веранiку Армур на адной з вулiц горада, калi яна рухалася па сустрэчнай паласе. Выявiўшы, што дзяўчына добра прыняла за каўнер, вартаўнiкi парадку зашчоўкнулi на яе руках наручнiкi i зачыталi правы. Аднак такi паварот падзей яе не задаволiў. Пакуль палiцэйскiя адганялi «Хонду» парушальнiцы з праезнай часткi, на час пакiнуўшы дзяўчыну без нагляду, яна нейкiм чынам зняла наручнiкi, скокнула за руль палiцэйскай машыны i знiкла. Праўда, яе арыштавалi праз некалькi мiнут за паўтара кiламетра ад месца iнцыдэнта. АМЕРЫКАНЦА АРЫШТАВАЛI ЗА КIДАННЕ НАГАМI Жыхар штата Арэгон заступiўся за сына, кiнуўшы ў палiцэйскага пратэзы ног. У вынiку бацька з сынам былi арыштаваны. Палiцэйскi спынiў на праезнай частцы аўто, вадзiцель якога парушыў правiлы руху. Пасля таго як вартавы парадку звярнуўся да вадзiцеля, 26-гадовага Адама Касцецера, апошнi стаў хамiць прадстаўнiку ўлады. Але на гэтым справа не скончылася. Бацька маладога чалавека, якi таксама знаходзiўся ў аўто, нечакана «напаў» на палiцэйскага. Ён зняў спачатку адзiн, а потым другi пратэз ног, i запусцiў iмi ў палiцэйскага. Першы «снарад» трапiў афiцэру ў грудзi, другi праляцеў мiма. У рэшце рэшт палiцэйскаму, мяркуючы па ўсiм, гэты цырк надакучыў, i абодва хулiганы апынулiся на капоце машыны. Бацьку i сыну прад’яўлены шматлiкiя абвiнавачаннi, i яны паўстануць перад судом. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады аднаго з раёнаў Мехiка, у надзеi спынiць вал злачыннасцi, арганiзавалi вельмi незвычайную дабрачынную акцыю. Жыхарам прапаноўваецца абменьваць а
|
|