Прадпрымальнiкi ў аб’ектыве
Iнга МIНДАЛЁВА
Падведзены вынiкi фотаконкурсу «Бiзнэс у кадры», арганiзаваным Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй сумесна з iнфармацыйным парталам для бiзнэсу www.bel.biz.
Згодна з умовамi конкурсу прыняць удзел у iм маглi як прафесiйныя фотамайстры, так i аматары. Асноўным крытэрыем адбору было раскрыццё тэмы «паляпшэнне iмiджу прадпрымальнiцтва ў Беларусi» i за арыгiнальныя творчыя рашэннi. Сярод 165 дасланых на конкурс работ было прадстаўлена многа арыгiнальных жанравых фотаздымкаў. Адны вылучалiся глыбiнёй пранiкнення ў стан малога i сярэдняга бiзнэсу, iншыя раскрывалi складанасцi, з якiмi даводзiцца сутыкацца прадпрымальнiкам падчас працы, трэцiя мелi сiмвалiчны змест i ўвасаблялi надзею на росквiт беларускага прадпрымальнiцтва. Па вынiках онлайн-галасавання прыз сiмпатый гледачоў атрымала фотаработа Анатоля Новiкава «Крэатыў». Спецыяльныя прызы ад спонсара атрымаюць Аляксандр Прэсны за здымак «Калгасны рынак — гэта будучыня нашага бiзнэсу», Сяргей Серабро за работу «Малому бiзнэсу — высокiя тэхналогii» i Павел Аземша за «Дзень адкрытых дзвярэй». Серыя фотаработ, якiя ўвайшлi ў фiнал конкурсу, экспанаваліся на стэндзе бiзнэс-партала www.bel.biz выставы «Днi высокай рэкламы ў Мiнску».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынiкi фотаконкурсу «Бiзнэс у кадры», арганiзаваным Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй сумесна з iнфармацыйным парталам для бiзнэсу www.bel |
|