Пасля перамогi
Iрына ПРЫМАК
Ведай нашых! Адпачываць няма калiБеларускiя баксёры нарэшце вярнулiся дамоў пасля свайго трыумфу над адной з мацнейшых каманд свету — ЗША. Праўда, амерыканцаў перамаглi не з такiм ужо вялiкiм адрывам — 5:4 i 4:3. Аднак не ўпусцiлi-такi вiкторыю са сваiх пальчатак. Карэспандэнту «Звязды» ўдалося дазванiцца аднаму з нашых баксёраў, сярэбранаму прызёру летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Афiнах Вiктару ЗУЕВУ: — З перамогай над амерыканцамi! Наколькi цяжка было змагацца на рынгу ў гасцях? — Дзякуй за вашы вiншаваннi. Канешне, выходзiць на бой было складана з псiхалагiчнага пункту гледжання: трыбуны падтрымлiвалi сваiх землякоў. Аднак наша каманда змагла сабрацца i паказаць, на што здольна нават не на родным рынгу. — Што стала галоўным стымулам: матч жа быў таварыскiм? — У прынцыпе я настройваюся на перамогу перад кожным боем незалежна, якi ён, i iншыя спартсмены, мяркую, таксама. — Як плануеце святкаваць перамогу? Камандай? — Не. Паеду дамоў у Вiцебск, каб крыху адпачыць. Праўда, доўга гэта рабiць не ўдасца, бо хутка пачнецца чэмпiянат краiны, дзе патрэбна быць у форме. — Дарэчы, хто першым павiншаваў у Амерыцы? — Ужо не ўзгадаю. Аднак памятаю, што сярод iх быў i наш мiнiстр спорту Аляксандр Грыгараў (ён таксама ўзначальвае беларускую федэрацыю бокса). — Дзякуй за гутарку! Поспехаў вам i надалей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя баксёры нарэшце вярнулiся дамоў пасля свайго трыумфу над адной з мацнейшых каманд свету — ЗША
|
|