21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Магiлёўаўтадар» Анатоль ЛАПАЦIН:

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Эвалюцыя, а не рэвалюцыя»

З моманту нашай мiнулай сустрэчы з дарожнiкамi Магiлёўшчыны прайшло амаль два гады. За гэты час дарожная гаспадарка вобласцi, як i ўся галiна, зрабiла iстотны крок наперад да сапраўды еўрапейскай якасцi дарог. Сёння на службе людзей у ярка-аранжавай форме аўтадараў, якiя берагуць i развiваюць гэты адзiн з самых вялiкiх здабыткаў суверэннай Беларусi — перадавыя тэхналогii, найноўшая тэхнiка i, канешне, жаданне i ўменне сумленна, самааддана працаваць.

Змяненнi, якiя адбылiся на рэспублiканскiх дарогах вобласцi, у гаспадарцы «Магiлёўаўтадара» з вясны 2003 года, наш невялiчкi «звяздоўскi» дэсант змог разгледзець нават няўзброеным фотааб’ектывам вокам. Многiя з iх сапраўды ўражваюць.

Слова кiраўнiку




— Так павялося, што ў пачатку новага года мы азiраемся на пройдзены летась шлях, ацэньваем дасягненнi, шукаем прычыны недапрацовак, складаем планы на будучыню. Анатоль Iванавiч, якiм 2005 год стаў для вашага прадпрыемства?

— Мiнулы год для РУП «Магiлёўаўтадар» прайшоў пад знакам рэформаў i ў цэлым быў паспяховым. Згодзен са спецыялiстамi, якiя прапануюць узяць паўзу i прааналiзаваць вынiкi першага этапу рэфармавання дарожнай галiны. Для паспяховай далейшай работы гэта можа мець ключавое значэнне.

Летась усе ўстаноўленыя паказчыкi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця намi выкананы. Прадпрыемствам засвоена 69,9 мiльярда рублёў сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду, што складае 136,8 працэнта да ўзроўню 2004 года. Аб’ём iнвестыцый у асноўны капiтал склаў 18,4 мiльярда рублёў цi 102,6 працэнта ад задання. У тым лiку: будаўнiцтва i рэканструкцыя — 12,4 мiльярда рублёў (100,6 працэнта), тэхнiчнае пераўзбраенне за кошт рэспублiканскага дарожнага фонду — 3,7 мiльярда рублёў (102,4 працэнта), iнвестыцыi ў асноўны капiтал за кошт уласных сродкаў прадпрыемства — 2,3 мiльярда рублёў. За кошт уласных сродкаў завершана будаўнiцтва i ўведзены ў эксплуатацыю вытворчыя базы ДЭУ-75 у Горках i ДЭУ-79 у Мсцiслаўлi. Пастаянна абнаўляецца парк дарожна-будаўнiчай тэхнiкi.

Аб’ём работ, выкананых сiламi нашых ДЭУ, летась склаў 22,1 мiльярда рублёў. Гэта 131,5 працэнта да ўзроўню 2004 года. Уласнымi сiламi мы адрамантавалi 177,1 кiламетра дарог, што ў 1,4 раза больш, чым у 2004 годзе. Рост аб’ёмаў работ у супастаўных цэнах у параўнаннi з 2004 годам узрос на 108,2 працэнта. Прыбытак ад асноўнай дзейнасцi склаў 1600 мiльёнаў рублёў, рэнтабельнасць — 8,1 працэнта. Стратных падраздзяленняў у структуры «Магiлёўаўтадар» няма.

— Адметнай рысай дарожнiкаў заўсёды быў клопат аб людзях...

— Першае, што б я тут адзначыў, гэта годная аплата працы. Пры даведзеным графiку заработнай платы ў 518,7 тысячы рублёў заробкi з пачатку года склалi 569,1 тысячы рублёў, у тым лiку за снежань — 650,7 тысячы рублёў цi 300 долараў ЗША. Усе ДЭУ выканалi паказчыкi па росту заработнай платы.

На прадпрыемстве пастаянная ўвага надаецца развiццю вытворчых баз ДЭУ i лiнейных дарожных дыстанцый, стварэнню бяспечных i камфортных умоў працы. За 2005 год на выдаткi па ахове працы i тэхнiцы бяспекi выкарыстана 97,1 мiльёна рублёў. Няшчасных выпадкаў на вытворчасцi летась не было.

Такi клопат аб людзях прыносiць свае вынiкi. Прадукцыйнасць працы за 2005 год узрасла на 127,7 працэнта.

— Якiя змяненнi ў галіне якасці за апошнi час адбылiся на прадпрыемстве?

— У пытаннях паляпшэння якасцi выконваемых работ намi праведзена вялiкая работа. Яе вынiкам стала стварэнне i ўкараненне сiстэмы менеджмента якасцi i атрыманне першага сярод аўтадараў краiны сертыфiката адпаведнасцi сiстэмы менеджмента якасцi па кiраванню iнвестыцыйным праектам i ўтрыманню аўтамабiльных дарог i збудаванняў патрабаванням мiжнародных стандартаў IСО-9000 версii 2000 года.

Укараненне i ўдасканаленне эфектыўнай сiстэмы менеджмента якасцi ў РУП «Магiлёўаўтадар» прынята як доўгатэрмiновая стратэгiчная мэта, накiраваная на пастаяннае паляпшэнне работы ўсяго прадпрыемства.

— Анатоль Iванавiч, якiя асноўныя задачы стаяць перад вашым прадпрыемствам сёлета?

— Мы працуем згодна з бiзнэс-планам, якi прадугледжвае ўстойлiвае паступальнае развiццё прадпрыемства. Рост аб’ёмаў дарожных работ у дзеючых цэнах намечаны да ўзроўню 2005 года на 73,6 працэнта, iнвестыцый у асноўны капiтал — на 91,8 працэнта.

Згодна з планам выручка ад рэалiзацыi работ сiламi падведамасных арганiзацый павялiчыцца на 26,7 працэнта, прадукцыйнасць працы складзе 37,4 мiльёна рублёў на аднаго працуючага i ўзрасце да ўзроўню мiнулага года на 22,1 працэнта. I надалей будзем ажыццяўляць павышэнне заробкаў. Плануем, што прыбытковай будзе работа кожнага структурнага падраздзялення «Магiлёўаўтадара».

Сярод аб’ектаў, над якiмi нашаму прадпрыемству давядзецца сёлета працаваць, некаторыя маюць рэспублiканскае значэнне. Асобна я вылучыў бы завяршэнне ўчастка абходу Магiлёва Цiшоўка — Сялец працягласцю 9,8 кiламетра, увод якога запланаваны на гэты год, i будаўнiцтва моста праз Днепр у раёне Копысi. Да таго ж, на нас лягла задача па добраўпарадкаванню маршрутаў, па якiх дэлегацыi абласцей накiруюцца на фестываль-кiрмаш працаўнiкоў вёскi «Дажынкi -2006» у Бабруйск.

— Як вядома, мост у раёне Александрыя—Копысь будуецца па даручэнню кiраўнiка дзяржавы i мае вялiкае эканамiчнае i сацыяльнае значэнне...

— Праект гэтага даволi складанага аб’екта ў самыя сцiслыя тэрмiны распрацавала буйнейшая ў краiне праектная арганiзацыя РУП «Белдзiпрадар», у якасцi генеральнага падрадчыка выступiў Вiцебскi мостаатрад № 425. Па плану здача аб’екта — восень 2007 года.

Неабходнасць будаўнiцтва моставага пераходу цераз раку Днепр у раёне Александрыя—Копысь абумоўлена шэрагам фактараў. Па-першае, мост памiж гэтымi двума населенымi пунктамi размешчаны памiж мастамi цераз раку Днепр у Шклове i Оршы. Пры рамонце гэтых мастоў з’яўляецца неабходнасць у аб’язным шляху. Улiчваючы тое, што мост у Шклове пабудаваны яшчэ ў 1962 годзе, рамантаваць яго трэба будзе ў блiжэйшы час. Калi да гэтага моманту ў Копысi не будзе моставага пераходу, аб’езд аўтатранспарту Шклоўскага раёна зможа ажыццяўляцца цi праз Магiлёў (96 кiламетраў), цi праз Оршу (85 кiламетраў). Пры наяўнасцi ж моста ў Копысi аб’езд можна будзе ажыццяўляць па iснуючых дарогах, што амаль удвая скароцiць адлегласць.

Гэта асаблiва важна, калi ўлiчыць, што ў хуткiм часе будзе пабудаваны i ўведзены ў эксплуатацыю Шклоўскi завод па вырабу газетнай паперы. Пры закрыццi на рамонт шклоўскага моста цераз раку Днепр i адсутнасцi моста ў Александрыi значны па адлегласцi аб’езд прывядзе да павелiчэння сабекошту часткi прадукцыi, якая будзе перавозiцца аўтатранспартам на iншы бераг Дняпра.

Да таго ж стварэнне аграгарадкоў у межах праграмы адраджэння вёскi i ўладкаванне мясцовых аўтадарог Сасноўка—Старыя Стайкi, Старыя Стайкi—Малыя Стайкi ў спалучэннi з маляўнiчай прыродай i адметным ландшафтам дазволiць актывiзаваць развiццё агратурызму, якi апошнiм часам прываблiвае iншаземцаў.

Калi развiваць тэму вытворча-эканамiчнага фактару неабходнасцi будаўнiцтва моставага пераходу, варта адзначыць той факт, што побач з пасёлкам Зубава знаходзiцца пакуль закансерваванае радовiшча чырвонай глiны. На яго базе ў блiжэйшай перспектыве будзе працаваць рэканструяваны завод керамiчных вырабаў. Запланаванае ў блiжэйшай будучынi развiццё сыраварнай, дрэваапрацоўчай прамысловасцi, мэблевая вытворчасць забяспечаць занятасць мясцовага насельнiцтва левага i правага берагоў.

Немалое значэнне мае i сацыяльны фактар будаўнiцтва моста. Справа ў тым, што частка дзяцей i моладзi з Копысi атрымлiваюць адукацыю ў навучальных установах Оршы i Магiлёва. Каб дабрацца да месца вучобы, iм неабходна трапiць на станцыю Копысь, што зараз можна зрабiць толькi праз пантонны мост, якi наладжваюць на час ад завяршэння веснавой паводкi да пачатку ледаставу. Гэта ж праблема iснуе i ў працаздольнага насельнiцтва, якое занята на прадпрыемствах Оршы i Магiлёва.

Жыхарам Александрыi наведаць культурны цэнтр цi храм у Копысi зiмой таксама праблематычна. Пераход з берагу на бераг па неакрэплым лёдзе з 1995-га па 2004 год прывяло да гiбелi пяцi чалавек, дзевяць чалавек удалося выратаваць.

Наяўнасць пастаяннага маставога пераходу вырашыць усе гэтыя праблемы.

Рацыянальнасць, аператыўнасць, клопат аб людзях

Да нядаўняга часу на Магiлёўшчыне было два ўласнiкi рэспублiканскiх аўтадарог. У ходзе рэарганiзацыi галiны прадпрыемства «Магiстральаўтадар» было лiквiдавана. Сёння ўсе рэспублiканскiя дарогi вобласцi знаходзяцца на балансе РУП «Магiлёўаўтадар».

— Сетка нашых дарог павялiчылася на 331,2 кiламетра i складае 2451 кiламетр, — расказвае намеснiк генеральнага дырэктара Уладзiмiр ПЛАТОНАЎ. — Гэта ўчасткi дарог М-8 (мяжа Вiцебскай вобласцi — Вiцебск — Гомель — мяжа Украiны), М-5 (Мiнск — Гомель), М-4 (Мiнск — Магiлёў). У сувязi з рэарганiзацыяй давялося мяняць структуру прадпрыемства. ДЭУ-15, якое належала «Магiстральаўдару», рэфармавалi. Спецыялiстаў iмкнулiся захаваць максiмальна.

— На вашу думку такая рэарганiзацыя сябе апраўдвае?

— Безумоўна. Першае, што трэба адзначыць, за кошт лiквiдацыi па сутнасцi паралельнай аўтадару структуры палепшылася кiруемасць i мабiльнасць абслугоўвання рэспублiканскiх дарог вобласцi. Як бы там нi было, а на месцы прасцей прыняць аператыўнае i больш правiльнае рашэнне, чым шукаць гаспадароў асобнага ўчастка дарогi недзе ў Мiнску.

Па-другое, на «Магiстральаўдар» былi ўскладзены ў асноўным кантрольныя функцыi. Для выканання работ яны наймалi падрадчыкаў. Наша прадпрыемства выступае ў двух ролях. Як iнвестар — уладальнiк дарог мы наймаем падрадчыкаў для будаўнiцтва, капiтальнага рамонту, часткi бягучага рамонту дарог. Усе работы па летняму i зiмоваму ўтрыманню выконваем уласнымi сiламi. Увогуле ў структуры ўсiх работ на нашых дарогах мы самастойна выконваем 31,3 працэнта.

Па-трэцяе, у вынiку рэарганiзацыi атрыманы значны эканамiчны эфект. Дарогi, якiя раней абслугоўваў «Магiстральаўтадар», былi размеркаваны памiж нашымi ДЭУ. У сувязi з гэтым, у прыватнасцi, адпала неабходнасць у будаўнiцтве яшчэ адной базы ЛДД «Магiстральаўтадара» ў Асiповiчах (планавалася). Толькi за кошт гэтага зэканомлена ў цэнах 1995 года 2 мiльярды 655 мiльёнаў рублёў бюджэтных сродкаў.

Далей. У Магiлёве наша прадпрыемства арандавала на аўтамабiльным заводзе iмя Кiрава частку вытворчай базы. Як толькi расфармiравалi ДЭУ-15 «Магiстральаўтадара», мы размясцiлi сваю лiнейную дыстанцыю там. За кошт гэтага ў разлiку на год мы маем 42 мiльёны рублёў эканомii...

— Наколькi нам вядома, у апошнiя гады «Белаўтадар» актыўна вырашаў задачу па развiццю тэхналагiчнай дыспетчарскай сувязi. Што ў гэтым плане зроблена на вашым прадпрыемстве?

— У пытаннях забеспячэння круглагадовага, бесперабойнага i бяспечнага праезду па аўтадарогах асаблiва важныя аператыўнасць атрымання iнфармацыi, дакладнасць прагнозу i своечасовасць прынятых мераў. Для вырашэння гэтых задач на рэспублiканскiх дарогах Магiлёўскай вобласцi працуюць тры дарожна-вымяральныя станцыi. Акрамя гэтага, мы маем магчымасць атрымлiваць iнфармацыю яшчэ з 30 ДВС, размешчаных на аўтадарогах краiны. У зiмовы перыяд — з 1 кастрычнiка па 1 красавiка — арганiзавана кругласутачнае дзяжурства ва ўсiх нашых ДЭУ i ў апараце. Напрыклад, пра галалёд ДВС папярэджвае за дзве гадзiны да яго ўтварэння. Папярэджаны — значыць узброены. Дарожнiкi маюць магчымасць правесцi папярэднюю апрацоўку дарог i лiквiдаваць надзвычайную сiтуацыю. Гэта, безумоўна, у разы павышае бяспеку руху i адначасова знiжае выдаткi на зiмовае ўтрыманне дарог.

Немалаважнае значэнне ў вырашэннi вышэй азначаных задач мае i стабiльная сувязь, якая дазваляе атрымлiваць i перадаваць аператыўную iнфармацыю аб стане аўтадарог, умовах надвор’я ў рэжыме «on-line». Сёння ў падведамасных i падрадных арганiзацыях забяспечваюць аператыўную сувязь 9 базавых, 14 стацыянарных, 357 мабiльных i 76 насiмых радыёстанцый. Патрэба ў радыёстанцыях на нашым прадпрыемстве закрыта на 100 працэнтаў. У цэлым радыёсувязь працуе ўстойлiва i з добрай якасцю. Такiм чынам, аператыўнасць кiравання ўзнялася на якасна новы ўзровень.

— Што «Магiлёўаўтадарам» зроблена (робiцца) па навядзенню парадку на зямлi?

— У апошнiя гады гэтаму пытанню мы надаём вялiкую ўвагу. Па праву можна сказаць, што чысцiню i добраўпарадкаванасць у краiне трэба пачынаць з яе дарог. Вiдавочна, што навядзенне парадку на такой велiзарнай тэрыторыi — справа няпростая, але неабходная.

У выкананне пастановы калегii дэпартамента «Белаўтадар» па падтрыманню санiтарнага парадку на рэспублiканскiх дарогах летась намi праведзена вельмi сур’ёзная работа. Не менш за два разы на тыдзень праводзiцца ўборка паласы адводу ад бытавога смецця, лiквiдуюцца сухiя, «аварыйныя», пашкоджаныя i хворыя дрэвы, таксама два разы на тыдзень убiраюцца аўтобусныя прыпынкi, пляцоўкi адпачынку i прылеглыя да iх тэрыторыi, кожную пятнiцу праводзiцца санiтарны дзень па навядзенню парадку на вытворчых базах i прылеглых тэрыторыях. Летась лiквiдавана 97 несанкцыянаваных сметнiкаў, ачышчана ад пустазелля i хмызняку 345,7 гектара, ачышчана 16 883 пагонныя метры кюветаў i водаадводных каналаў...

— Як мы заўважылi, вялiкая ўвага на РУП «Магiлёўаўтадар» надаецца ўмовам працы людзей. Генеральны дырэктар Анатоль Лапацiн ставiць задачу да 2007 года добраўпарадкаваць усе базы прадпрыемства.

— Сапраўды так. Увогуле аўтадар — прадпрыемства маладое — створана ў 1998 годзе. Развiвалiся мы ў асноўным на старых, як правiла, мала прыстасаваных для нашай работы базах, якiя не выкарыстоўвалiся iншымi прадпрыемствамi. Умовы працы на iх былi адпаведнымi. Каардынальна нешта змянiць удалася толькi ў апошнiя гады. Так, прадпрыемствам былi пабудаваны новыя базы ў Краснаполлi, Асiповiчах, Чэрыкаве. На шэрагу баз праведзены якасны рамонт. Падчас дзяжурства людзi павiнны знаходзiцца ў цяпле, мець магчымасць у нармальных умовах прыняць ежу, пераапрануцца, памыцца пасля работы, адпачыць i г.д. Тэхнiка таксама пад адкрытым небам заставацца не павiнна. Тады i за эфектыўнасць i якасць працы можна спытаць.

Праблемнымi, дзе ўмовы працы пакуль не зусiм адпавядаюць высокiм патрабаванням, застаюцца нашы прадпрыемствы ў Глуску i ў Чавусах. Там зараз таксама праводзiцца сур’ёзная рэканструкцыя.

На другiм этапе рэфармавання дарожнай галiны мы разглядаем магчымасць перадачы нам недабудаванай базы «Магiстральаўтадара» Лакуцi Шклоўскага раёна i будаўнiцтва базы на ўчастку М-8 у раёне Варанiно.

Для маладых спецыялiстаў — службовае жыллё i прафесiйны рост

Як расказала начальнiк аддзела прававой i кадравай работы Тамара СМОЛЬНIКАВА, ужо не першы год на прадпрыемстве адчуваецца дэфiцыт маладых кадраў. Так, у 2004 годзе пры заяўцы на размеркаванне 12 чалавек, фактычна размеркавалiся 7, у 2005-м — пры заяўцы 9 чалавек прыехалi працаваць толькi 6 маладых спецыялiстаў. З асаблiвай неахвотай моладзь едзе ў аддаленыя раёны, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС. Гэта сапраўдная праблема для дарожнiкаў Магiлёўшчыны.

Кiраўнiцтва «Магiлёўаўтадара» iмкнецца працаваць з моладдзю. Маладым спецыялiстам, якiя прыходзяць на прадпрыемства, аказваецца матэрыяльная дапамога на аплату выдаткаў, звязаных з наймам жылля, дапамагаюць iм i ўладкавацца на новым месцы. З гэтага года ў працоўным дагаворы ўводзiцца пункт, згодна з якiм для маладых спецыялiстаў будзе набывацца службовае жыллё. Пастаянна маладыя спецыялiсты накiроўваюцца на курсы павышэння квалiфiкацыi. Напрыканцы года плануецца правесцi злёт маладых спецыялiстаў на базе РУП «Магiлёўаўтадар». Рыхтуюць кадры дарожнiкi i за кошт уласных сродкаў. Так, на сённяшнi дзень у ВНУ краiны «Магiлёўаўтадар» абучае 13 чалавек, 19 спецыялiстаў праходзяць вучобу без адрыву ад вытворчасцi.

Яшчэ адзiн адметны для Магiлёўшчыны i немалаважны для выпускнiкоў момант — магчымасць хуткага кар’ернага росту. Так, напрыклад, адзiн малады спецыялiст выпуску мiнулага года, якi адпрацаваў майстрам усяго 5 месяцаў, назначаны на пасаду начальнiка ЛДД.

Дарогi, якiя вядуць да сталiцы «Дажынак»

Гонар прымаць рэспублiканскi фестываль-кiрамаш «Дажынкi-2006» выпаў Магiлёўшчыне. Разам з тым, гэта i вялiкая адказнасць. Першае, па чым госцi свята хлебаробаў будуць ацэньваць гатоўнасць да яго вобласцi, натуральна дарогi.

— Па кожнаму маршруту руху дэлегацый складзена падрабязная праграма работ па падрыхтоўцы дарог, устаноўлены графiкi, — расказвае намеснiк генеральнага дырэктара Сяргей ТЫЛЕЦ. — Калi з дарожнымi работамi па рамонту пакрыцця, добраўпарадкаванню дарог, прыдарожнага сэрвiсу, нанясенню дарожнай разметкi праблем не ўзнiкае, то з давядзеннем да ўстаноўленых эстэтычных патрабаванняў паласы адводу ўздоўж дарог пакуль не ўсё гладка. Адных дрэў давядзецца высечы 64 тысячы! Гэта велiзарная работа. Для параўнання — летась было высечана 11 тысяч «аварыйных» дрэў, якiя пагражалi бяспецы руху.

Аператыўнаму выкананню гэтай няпростай задачы не спрыяе i дзеючае заканадаўства. Справа ў тым, што, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў, убраныя дрэвы дарожнiкi могуць выкарыстоўваць выключна для ўласных патрэб. Але такiя аб’ёмы, як сёлета, нам не патрэбны, а рэалiзаваць iх мы таксама не маем права. Атрымлiваецца, што гэты лес мы павiнны скласцi ўздоўж дарог цi недзе ў iншым месцы i пакiнуць гнiць. Але ж гэта не дзяржаўны падыход! Праблему трэба неадкладна вырашаць.

У навядзеннi парадку на палосах адводу «Магiлёўаўтадар» разлiчвае не толькi на ўласныя сiлы. Мы звяртаемся ў райвыканкамы па дапамогу ад iншых землекарыстальнiкаў. Добрае супрацоўнiцтва ў дарожнiкаў наладжана з Кiраўскiм раёнам. Там эфектыўнасць работы па ўборцы дрэў i хмызняку ў палосах адводу значна павялiчылася. На жаль, узаемаразуменне з органамi мясцовай улады ўдаецца дасягнуць не ва ўсiх раёнах вобласцi.

У праграме падрыхтоўкi да «Дажынак» таксама намечаны рамонт i добраўпарадкаванне пляцовак адпачынку: замена пакрыцця, абнаўленне пешаходных дарожак, бардзюраў... Асноўную работу па ўстаноўцы малых архiтэктурных формаў выконваюць прадпрыемствы лясной гаспадаркi. Дзякуючы iм, пляцоўкi адпачынку абсталяваны i альтанкамi, i лаўкамi, аздобленыя ўсемагчымымi фiгурамi, разьбой па дрэву.

— Сяргей Аркадзьевiч, вернемся да паласы адводу. Дрэвы, якiя знаходзяцца блiжэй за пяць метраў ад дарожнага палатна, сапраўды могуць уяўляць сабой небяспеку для ўдзельнiкаў руху. Тут жорсткiя нормы зразумелыя. Што ж датычыцца мелкага хмызняку i травы... У той жа Германii, якая на ўвесь свет вядома сваiмi аўтабанамi, з прыродай iмкнуцца абыходзiцца як мага больш ашчадна. Тую ж траву там увогуле не скошваюць. Ды i да дрэў iншы падыход. Ад нашых дарожнiкаў, якiя праходзiлi стажыроўку ў Германii, давялося пачуць цiкавы прыклад. У паласе адводу дарогi з крутым паваротам стаяла дрэва, ствол якога быў абматаны нейкiм матэрыялам. Наколькi ж вялiкiм было здзiўленне вашых калег, калi яны даведалiся, што гэта зроблена не для таго, каб у выпадку аварыi зменшыць пашкоджаннi аўтамабiля, а дзеля абароны самога дрэва!

— Такое абыходжанне з прыродай характэрна i для некаторых iншых еўрапейскiх краiн. Ды i грошы там лiчыць умеюць. Уявiце сабе, што паласа адводу на асобных участках можа складаць да 32,5 метра ад восi дарогi ў кожны бок. I прывесцi ўсю гэту тэрыторыю ў стан паркавай зоны, як гэтага часта ад нас патрабуюць, каштуе велiзарных грошай i сiл. Атрымлiваецца, што летам, калi для дарожнiкаў настае самы спрыяльны для асноўных работ сезон, нашы работнiкi косяць траву... I не два разы ў год, згодна з нарматывамi галiны, а часцяком два разы за месяц. На рамонт пакрыцця дарогi i штучных збудаванняў — непасрэдных нашых абавязкаў — можа элементарна не хапiць нi сродкаў, нi часу.

Каб неяк паўплываць на сiтуацыю, мы выйшлi з прапановай на дэпартамент «Белаўтадар», каб устанавiць новыя нормы па дапушчальнай вышынi травы ў паласе адводу ад 30 да 50 сантыметраў. Хацелася б, каб разуменне такой неабходнасцi прыйшло i да выканаўчай улады на месцах. Усё ж такi з-за эстэтыкi недапушчальна ўпускаць пытанне надзейнасцi самiх дарог.

...Вяртаючыся ў Мiнск, мы аналiзавалi сiтуацыю, якая складваецца ў дарожнай галiне Беларусi. Яе поспехi адзначаюць не толькi нашы ўсходнiя суседзi, калегi па СНД, але i куды больш заможныя краiны Захаду з сусветнапрызнанымi дарожнымi традыцыямi. Гэта гаворыць перш за ўсё пра тое, што дарожнiкам нашай краiны ўдалося адшукаць аптымальны для нашых умоў шлях развiцця, дабiцца ўстойлiвага пульсу работы галiны. Цяпер галоўнае не разбурыць гэту пакуль крохкую раўнавагу.

Матэрыялы падрыхтавалі Алена ДАЎЖАНОК,

Сяргей ПРОТАС,

Яўген ПЯСЕЦКI (фота).



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика