Дом правасуддзя — на варце правоў грамадзян
Ларыса КАХАНОЎСКАЯ
Штогод у суды нашай рэспублiкi звяртаюцца больш за 200 тысяч чалавек. Па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь сёння праводзiцца комплексная работа па ўдасканальванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы судовай сiстэмы. У апошнiя гады здадзены ў эксплуатацыю будынкi судоў у Гродне i Навагрудку, Кобрыне i Салiгорску, Шумiлiне i iншых гарадах. Днямi адбылося адкрыццё Дома правасуддзя i ў горадзе Ашмяны.
Для размяшчэння Дома правасуддзя быў выдзелены будынак былой бальнiцы ў цэнтры горада. Хоць самому будынку больш як 100 гадоў, сёння ён не проста ўпiсаўся ў агульны вiд раённага цэнтра, але i стаў дастойным яго ўпрыгажэннем. Новы Дом правасуддзя аснашчаны сучаснай тэхнiкай, што значна аблегчыць вядзенне судовых працэсаў. У яго будынку размясцiлiся таксама юрыдычная кансультацыя i дзяржаўная натарыяльная кантора.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у суды нашай рэспублiкi звяртаюцца больш за 200 тысяч чалавек
|
|