21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi зямля «знiкае з-пад ног»...

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зiмовы траўматызм у галалёдзiцу вядзе да сур’ёзных наступстваў: ад страсення мазгоў да адкрытых пераломаў. Але нават калi справа закончылася лёгкiм ударам у той момант, калi нечакана «зямля знiкла з-пад ног», бывае i крыўдна, i балюча. Як хутка спынiць гэты боль, пазбегнуць сiнякоў, а калi яны з’явiлiся — дапамагчы iм хутчэй разысцiся?

Вось некаторыя рэкамендацыi спецыялiстаў, якiя няцяжка выканаць самастойна.

Добра, калi пад рукой ёсць бадзяга. Яна засцерагае ад утварэння крывападцёкаў i гематом. Парашок сухой бадзягi трэба змяшаць з вадой да цестападобнага стану (на 1 лыжку вады не меней 2—3 лыжак парашку бадзягi), i гэтае цеста накласцi непасрэдна на месца ўдару цi намазаць на тканiну, якую потым прыкласцi да хворага месца. Калi бадзяга высахне i пачне асыпацца, намазваюць свежае бадзяжнае цеста. Да сiнякоў i пухлiн адразу ж пасля ўдару добра прыкласцi медныя прадметы: манеты цi пласцiнкi, якiя прадаюцца ў магазiнах радыёдэталяў. А каб ад iх было больш карысцi, перад прымяненнем трэба ачысцiць iх ад вокiсаў i прадэзiнфiцыраваць.

На другi дзень пасля ўдару, калi застаўся сiняк, змазвайце яго i месца вакол 5-працэнтнай ёднай настойкай.

Можна зрабiць i так: змяшаць па адной шклянцы воцату i гарэлкi, дадаць адну чайную лыжку солi i, абмакнуўшы тампон у гэтую вадкасць, прыкладаць да месцаў удару. Кампрэс аднаўляць, калi ён пачне падсыхаць.

Добра дапамагае ад удараў i нават ран настойка календулы. Можна выкарыстаць аптэчную настойку, а можна прыгатаваць яе самастойна: 20 г суквеццяў календулы настойваць на 100 мл 70-градуснага спiрту 2 тыднi, прафiльтраваць i выкарыстоўваць у выглядзе прымочак i кампрэсаў.

Да паверхнi крывападцёкаў добра прыкладаць кашыцу з соевай мукi.

Пры ацёках суставаў i пухлiнах прымяняецца настой травы баркуна. 2 ст. лыжкi здробненай сухой травы настойваць на 1 шклянцы кiпеню на працягу 30 мiнут, працадзiць i рабiць кампрэсы.

Свежы сок цыбулi цi кашыца з яе, змешаныя з цукрам, прымяняюцца ў выглядзе кампрэса пры ўдарах.

Да даўно ўдаранага месца карысна прыкладаць лустачкi бульбы цi свежае лiсце капусты. Можна зварыць белую фасолю, старанна размяць i прыкласцi да ўдаранага месца. Зверху перавязаць баваўнянай тканiнай. Лепей зрабiць такi кампрэс на ноч.

Да пухлiны, якая ўтварылася на месцы ўдару, добра прыкладаць кашыцу з нацёртага бурака, а на цвёрдую пухлiну — моцны адвар чорнай гарбаты ў выглядзе прымочак.

Каб хутчэй разышлася цвёрдая пухлiна пасля ўдару, трэба раздробненае насенне льну насыпаць у два палатняныя мяшэчкi, па чарзе апускаць iх у кiпячую ваду i, злёгку астудзiўшы, прыкладаць да хворых месцаў.

Карысна таксама прыкладаць да ўдараў мякiш хлеба, намочаны ў гарачым малацэ.

Для расцiрання пухлiн пасля ўдараў, а таксама пры болях у суставах можна выкарыстоўваць 3-працэнтны водны раствор мумiё.

Выцятае месца трэба адразу ж расцiраць лёдам цi якiм-небудзь замарожаным прадуктам з маразiльнiка на працягу паўгадзiны, не спыняючыся. Пры адсутнасцi лёду можна скарыстацца халоднай (ледзяной) вадой, прымяняючы яе ў выглядзе кампрэса.

Увогуле, холад — сам па сабе цудоўны болесуцiшальны сродак. Лячэнне холадам дапамагае не толькi пры ўдарах i вывiхах, але i пры рэўматычных болях. У медыцыне метад лячэння холадам вядомы здавён i названы крыатэрапiяй.

Прыкладанне халоднага кампрэса аказвае не толькi болесуцiшальнае дзеянне. Ужо праз некалькi хвiлiн пасля яго прымянення ток лiмфы i крывi ў сасудах скарачаецца ўдвая. Таму калi да лячэння холадам прыступiць як мага хутчэй, то нават пры моцным удары не з’явiцца ацёк i не застанецца сiняка.

А працэс павiнен перапыняцца праз кожныя тры-пяць хвiлiн, асаблiва ў тых выпадках, калi з’яўляюцца балявыя адчуваннi ад холаду.

Для кампрэсаў добра выкарыстоўваць пластыкавыя пакецiкi для лёду цi спецыяльныя кампрэсы ў выглядзе герметычна запаяных падушачак самай разнастайнай формы з канцэнтраваным салявым растворам, якiя па жаданню можна нагрэць цi ахаладзiць.

Карысны сродак ад болю — ледзяны валiк. Для яго вырабу бяруць шкляначку з-пад ёгурту, напаўняюць вадой i ставяць у маразiлку. Калi вада пачне застываць, утыкаюць у шкляначку драўляную лапатачку (напрыклад, ад марожанага). З яе дапамогай будзе лёгка выцягнуць ледзяны валiк. Выкарыстоўвайце яго для расцiранняў хворых участкаў цела.

А каб заўсёды мець пад рукой сродак для першай неадкладнай дапамогi, маленькiя пластыкавыя пакеты шчыльна запаўняюць сачавiцай i змяшчаюць у маразiльную камеру. Пры неабходнасцi ў вас заўсёды падрыхтаваны халодны кампрэс, якi пасля выкарыстання можна зноў змясцiць у халадзiльнiк для «падзарадкi».

Падрыхтавала Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiмовы траўматызм у галалёдзiцу вядзе да сур’ёзных наступстваў: ад страсення мазгоў да адкрытых пераломаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика