21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы з табою такiя падобныя

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ЦЭНТРЫ ЎВАГI — СЯМ’Я

Мяркуецца, што пасля такога конкурсу нараджальнасць у Лёзненскiм раёне павысiцца

У Лёзненскiм раённым Доме культуры адбылася конкурсная шоу-праграма «Мы з табою такiя падобныя». Зразумела, што галоўнымi героямi конкурсу сталi блiзняты. Мерапрыемства атрымалася, як гавораць, на ўсе 100 працэнтаў. Усе ўваходныя бiлеты коштам па 1000 рублёў былi прададзены. У глядзельнай зале, разлiчанай на 270 месцаў, гледачы нават стаялi.

«Звязда», дарэчы, першай сярод СМI яшчэ летась паведамiла аб планах па правядзенню гэтага шоу. Тады, нагадаю, мы нават прапанавалi блiзнятам заявiць аб сваiм жаданнi паўдзельнiчаць у конкурсе. Больш таго, мне пашанцавала самому «знайсцi» прыгожых вiцебскiх сясцёр-блiзнят, якiя, як высветлiлася, жывуць у доме недалёка ад вiцебскага карпункта «Звязды». Выпадкова ўспомнiў, што ёсць блiзняты ў сям’i маiх знаёмых. Сёстры Ала i Жанна Шарэнда такiм чынам i сталi ўдзельнiцамi лёзненскага конкурсу. Яны разам працуюць праваднiцамi на поездзе, якi ходзiць з Вiцебска ў Брэст i назад. Яны былi самымi вопытнымi ўдзельнiцамi, бо ў пачатку 1990-х яны, тады яшчэ маленькiя дзяўчынкi, удзельнiчалi ў конкурсе блiзнят, якi прайшоў у Вiцебску, i яго вядучым быў знакамiты зараз шоумен спадар Леанiд Якубовiч. А ўсяго арганiзатары запрасiлi паўдзельнiчаць у мерапрыемстве каля 20 пар блiзнят з усяго Лёзненскага раёна ва ўзросце ад 4 да 39 гадоў. З задавальненнем адзначу вялiкую працу арганiзатараў па падрыхтоўцы i правядзенню конкурснай шоу-праграмы i высокi ўзровень яе правядзення. Кiраўнiкi лёзненскага райкама БРСМ (адказная за правядзенне конкурсу сакратар Наталля Туркова) i аддзела па справах моладзi лёзненскага райвыканкама (начальнiк Таццяна Шульган), вы — малайцы!

Сярод ганаровых гасцей конкурсу была сям’я Пацыенка з вёскi Перамонт. У мацi Iрыны Фёдараўны — 6-гадовыя трайняты: Саша, Маша, Наташа, 13-гадовыя блiзняты Жэня, Люба, а яшчэ ёсць 19-гадовы старэйшы сын (на жаль, яго на конкурсе не было). Муж Iрыны Фёдараўны — Барыс Васiльевiч працуе ў вясковым сельгаспрадпрымстве. Жывуць сцiпла, але ж на жыццё хапае, i нiякiх дадатковых iльгот для сваёй вялiкай сям’i бацькi не патрабуюць.

У самiм конкурсе ўдзельнiчалi толькi дзяўчаты. I, што цiкава, усе яны яшчэ не замужам. Акрамя Жанны i Алы Шарэнда, за перамогу змагалiся сёстры Юля i Алеся Джумайла (менеджары салона сотавай сувязi), i Марына i Наталля Вiнаградавы (першая — настаўнiк-дэфектолаг, Наташа — псiхолаг цэнтра рэабiлiтацыi). Iм былi прапанаваны 5 конкурсаў. Падчас «Iнтэрв’ю» дзяўчаты павiнны былi аднолькава адказаць на адны i тыя ж пытаннi. Блiзняты таксама зрабiлi букеты для сваiх мам, якiя прысутнiчалi на конкурсе. Гледачам вельмi спадабаўся жартоўны конкурс «Сiямскiя блiзняты», у якiм удзельнiцы прадэманстравалi, як яны могуць нешта зрабiць адначасова разам. Напрыклад, кожная, але ж адной рукой — прышыць гузiкi. Для «свайго» «Рэкламнага агенцтва» ўдзельнiцы прыдумалi рэкламныя дэвiзы (адно з агенцтваў мела назву «Па абмену непрыгожых прозвiшчаў»). А завяршылася свята конкурсам «Падарунак гледачам»: блiзняты падарылi ўсiм прысутным свае музычныя, танцавальныя i нават акрабатычныя нумары. Па вынiках конкурсу самымi дружнымi былi прызнаны сёстры Вiнаградавы, самымi творчымi — Джумайла, а самымi падобнымi сёстры Шарэнда. Такiм чынам усе сталi пераможцамi ў розных намiнацыях.

Журы конкурсу ўзначальвала загадчыца мясцовага загса Таццяна Бондарава. Яе падначаленыя дапамаглi арганiзатарам знайсцi некаторых блiзнят. Яна шчыра падзялiлася надзеяй на тое, што пасля такога дзiўнага i прыгожага конкурсу нараджальнасць у раёне значна павысiцца, бо дзецi — гэта заўсёды цуд, а яшчэ большы, калi ў двайным i нават трайным памеры! Прызы i падарункi для блiзнят забяспечылi спонсары: лёзненскi Дом рамёстваў пад кiраўнiцтвам Iны Самусенка, крама «Кветкi» (Тамара Мядзведская), крама «Наташа» (уладальнiкi Iгар i Наталля Кiбаравы).

Намеснiк старшынi Лёзненскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Пётр Варам’ёў, адказваючы на пытаннi журналiста «Звязды», падкрэслiў, што мясцовыя ўлады заўсёды будуць падтрымлiваць такiя цiкавыя праекты, аўтарамi i iнiцыятарамi якiх з’яўляюцца прадстаўнiкi моладзi, якой шмат на Лёзненшчыне.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуецца, што пасля такога конкурсу нараджальнасць у Лёзненскiм раёне павысiцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика