21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здароўе лiквiдатараў – галоўны прыярытэт

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

20 гадоў пасля Чарнобыля

Дзiўны факт: у апошнiя гады самым моцным здароўем сярод маладых людзей, што прызываюцца ў беларускае войска, вылучаюцца ўраджэнцы Гомельшчыны. Мiж iншым, медыкi не схiльны разглядаць гэты факт як цуд. Справа ў тым, тлумачаць яны, што спецыяльнай дыспансэрызацыяй ахоплена практычна ўсё насельнiцтва пацярпеўшых ад аварыi на ЧАЭС тэрыторый, i строгi медыцынскi нагляд, як бачна, прыносiць свой плён. Дыспансэрызацыя дазволiла не толькi папярэдзiць катастрафiчнае пагаршэнне здароўя беларусаў, але i нават зменшыла паказчыкi захворваемасцi па некаторых хваробах.

Права на бясплатнае аздараўленне маюць сёння больш як 311 тысяч чалавек, у тым лiку 258,5 тысячы дзяцей i падлеткаў. На аздараўленне за мяжу выязджаюць па лiнii розных дабрачынных арганiзацый кожны год ад 40 да 45 тысяч беларускiх дзяцей. Не варта забываць i пра забеспячэнне бясплатным харчаваннем школьнiкаў i навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя пражываюць на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях.

— У 2002 годзе было прынята рашэнне аб адкрыццi ў Гомелi Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, якi стаў вядучай установай па аказанню спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi, — расказвае начальнiк аддзела арганiзацыi медыцынскай дапамогi па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства аховы здароўя Сяргей Гусеў. — Перанос асноўнага цяжару навуковай працы ў Гомель быў цалкам заканамерным: сёння пад дыспансэрным назiраннем знаходзяцца 1,5 мiльёна чалавек, з якiх 1 млн 140 тысяч — жыхары Гомельшчыны.

Ацэнка сучасных узроўняў апраменьвання насельнiцтва на тэрыторыях, што падверглiся радыеактыўнаму забруджванню ў вынiку аварыi на ЧАЭС, дазволiла ўстанавiць, што калектыўная доза апраменьвання насельнiцтва за перыяд з 1990 па 2002 год зменшылася на 30 працэнтаў. Тым не менш, спецыялiсты вымушаны канстатаваць, што i праз 20 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы радыяцыйна-экалагiчная сiтуацыя застаецца ў Беларусi далёкай ад нормы i патрабуе мераў, скiраваных на змяншэнне медыцынскiх наступстваў для насельнiцтва. На сённяшнi дзень радыецэзiем забруджана 20 працэнтаў усёй тэрыторыi краiны, пераважна ў Гомельскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцях. Забруджванне радыестронцыем выяўлена на плошчы каля 20 тыс. кв. кiламетраў у Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, што складае прыкладна 10 працэнтаў тэрыторыi краiны. Забруджванне глебаў iзатопамi трансуранавых элементаў ахоплiвае каля 4 тыс. кв. кiламетраў — гэта тэрыторыi шасцi раёнаў паўднёвай часткi Гомельшчыны i аднаго раёна ў Магiлёўскай вобласцi (2 працэнты плошчы Беларусi). Альфа-, бэта- i гама-выпраменьваючыя радыенуклiды прысутнiчаюць практычна ва ўсiх кампанентах экасiстэм, што стварае не толькi пэўныя праблемы для вядзення сельскай гаспадаркi, але i цягне далейшае назапашванне доз апраменьвання насельнiцтвам.

Карты выпадзення ёду-131 i геаграфiчнае размеркаванне выпадкаў рака шчытападобнай залозы сведчаць аб тым, што «ёднаму ўдару» падверглася ў 1986 годзе практычна ўсё насельнiцтва Беларусi. Уздзеянне радыеактыўнага ёду адбывалася на працягу ўсяго трох месяцаў пасля аварыi, аднак сфармiраваныя ў гэты час дозы апраменьвання стварылi перадумовы для развiцця ў жыхароў Беларусi радыяцыйна-iндуцыраванага раку шчытападобнай залозы, асаблiва ў тых, хто знаходзiўся ў момант аварыi ў дзiцячым i ў падлеткавым узросце. Асноўны пiк захворваемасцi дзяцей на рак шчытападобнай залозы прыйшоўся на 1995—1996 гады, а сёння гэта форма раку перамясцiлася ўжо ў кантынгент дарослых.

Сцвярджаць, што Чарнобыльская катастрофа пацягнула за сабой рост iншых злаякасных пухлiн, беларускiя навукоўцы пакуль не бяруцца: для аб’ектыўнай ацэнкi ролi радыяцыйнага фактару ў павелiчэннi анкалагiчнай захворваемасцi патрабуецца правядзенне доўгатэрмiновых радыяцыйна-эпiдэмiялагiчных даследаванняў. Тым больш, што па сённяшнi дзень няма адказу на пытанне, як адбiваецца на здароўi беларусаў пастаяннае ўздзеянне малых доз радыяцыi — гэта яшчэ медыкам i навукоўцам давядзецца ўстанавiць.

Паводле слоў Сяргея Гусева, медыцынскiя наступствы Чарнобыльскай аварыi не вычэрпваюцца толькi радыялагiчнымi наступствамi. Шматгадовы стрэс, вымушаная адмова ад спажывання найбольш каштоўных прадуктаў харчавання з-за страху спажывання радыенуклiдаў, прыкметна больш нiзкi, у параўнаннi з чыстымi тэрыторыямi, узровень жыцця прывялi да таго, што некаторыя паказчыкi захворваемасцi насельнiцтва i лiквiдатараў выклiкаюць у медыкаў сур’ёзную заклапочанасць. Гэта перш за ўсё рост захворваемасцi хваробамi сiстэмы кровазвароту, iнфаркта мiякарду i псiханеўралагiчных расстройстваў.

Медыкi лiчаць, што так званы латэнтны перыяд развiцця радыягенных эфектаў, у асноўным, завершаны, i зараз настае этап iх магчымага праяўлення сярод пацярпеўшага насельнiцтва. Усё гэта патрабуе ад дзяржавы перагляду прыярытэтных напрамкаў як навуковых даследаванняў, так i практычнай дзейнасцi ў галiне пераадолення наступстваў Чарнобыльскай аварыi.

— Кароткатэрмiновы i доўгатэрмiновы прагноз першаснай захворваемасцi сярод розных катэгорый пацярпеўшага насельнiцтва сведчыць аб тым, што найбольш неспрыяльная сiтуацыя, якая запатрабуе ад сiстэмы аховы здароўя самай пільнай увагi, будзе назiрацца сярод лiквiдатараў, якiх налiчваецца ў Беларусi зараз больш за 115 тысяч чалавек, — патлумачыў Сяргей Гусеў. — Параўнанне паказчыкаў агульнай захворваемасцi сведчыць аб тым, што рызыка захварэць у лiквiдатараў удвая большая, чым у дарослага насельнiцтва, прычым па ўсiх вiдах захворванняў. Сёння мы назiраем сярод лiквiдатараў наступстваў аварыi рост раку страўнiка, мачавога пузыра, а таксама рост захворваемасцi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы.

У навуковай рабоце прыярытэтнымi будуць даследаваннi, скiраваныя на распрацоўку новых спосабаў дыягностыкi, прафiлактыкi i лячэння прамянёвых уздзеянняў, у тым лiку i малых доз радыяцыi. Далейшага ўдасканалення патрабуе ад нас сiстэма аховы псiхасаматычнага здароўя i медыка-сацыяльнай рэабiлiтацыi пацярпеўшых, з улiкам адначасовай карэкцыi нервова-псiхiчнай, саматычнай i сацыяльнай сфер. I, безумоўна, спатрэбiцца адэкватнае дазiметрычнае суправаджэнне клiнiчных i эпiдэмiялагiчных даследаванняў, а таксама прыцягненне фiнансавых сродкаў для правядзення паглыбленага мэтавага скрынiнгу.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiўны факт: у апошнiя гады самым моцным здароўем сярод маладых людзей, што прызываюцца ў беларускае войска, вылучаюцца ўраджэнцы Гомельшчыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика