16-гадовая дзяўчынка памерла, магчыма, ад пераахаладжэння
Iлона IВАНОВА
Трагедыя У пасёлку Ходасы Мсцiслаўскага раёна ў ноч з суботы на нядзелю здарыўся няшчасны выпадак. Там памерла дзяўчынка — як папярэдне мяркуецца, ад пераахаладжэння. У тую марозную ноч слупок тэрмометра апускаўся за 20 градусаў марозу.Як паведамiлi ў Ходасаўскiм сельскiм Савеце, 10-класнiца Ганна была з праблемнай сям’i, яна жыла ў бабулi i знаходзiлася пад яе апекай. Паводле некаторых звестак, дзяўчынка ў суботу ўвечары была ў школе на вечарыне сустрэчы выпускнiкоў, а потым накiравалася ў клуб на дыскатэку. Клуб знаходзiўся ў кiламетры ад яе дома, а знайшлi яе ў 300 метрах ад дома, паведамiлi ў Магiлёўскiм абласным упраўленнi МНС. Знайшоў непрытомную Ганну на дарозе прыкладна а другой гадзiне ночы мясцовы жыхар. Яе спрабавалi прывесцi ў прытомнасць, але яна памерла, не дацягнуўшы да бальнiцы. Канчатковую прычыну смерцi дзяўчынкi назавуць медыкi. Праверку ўсiх абставiнаў праводзiць пракуратура Мсцiслаўскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасёлку Ходасы Мсцiслаўскага раёна ў ноч з суботы на нядзелю здарыўся няшчасны выпадак. Там памерла дзяўчынка — як папярэдне мяркуецца, ад пераахала
|
|