Пакуль мацi хадзiла па ваду...
Сяргей РАСОЛЬКА
Здарэнне У суботу вечарам загарэўся драўляны жылы дом па вулiцы Чырвонаармейскай у Вiлейцы. Выклiкалi выратавальнiкаў-пажарных жанчыны-суседкi.Адна з iх, мацi дваіх дзяцей, выйшла па ваду да блiжэйшага калодзежа. А калi вярнулася, у пакоi гарэла сцяна, вугал ложка i тэлевiзар. Разгубiўшыся, жанчына першым чынам кiнулася да суседкi выклiкаць пажарных. Калi потым яны разам вярнулiся назад, на парозе кватэры стаяў чатырохгадовы хлопчык. Яго сястра схавалася пад ложкам, але трапiць у пакой, напоўнены дымам, было ўжо немагчыма. Выратавальнiкi-пажарныя прыехалi лiтаральна праз некалькi хвiлiн, аднак гэтага часу хапiла, каб дзiця атрымала смяротную дозу чаднага газу... Згодна з папярэднiмi данымi прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкi тэлевiзара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу вечарам загарэўся драўляны жылы дом па вулiцы Чырвонаармейскай у Вiлейцы. Выклiкалi выратавальнiкаў-пажарных жанчыны-суседкi
|
|