21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экзаменацыйны графiк выпускнiкоў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Да заканчэння навучальнага года ў беларускiх школах засталося крыху больш за тры месяцы. Мiнiстэрства адукацыi ўжо вызначылася з апошнiм днём вучэбных заняткаў. 2005/2006 навучальны год у I-XI (XII) класах устаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi, завершыцца 25 мая, а выпускныя экзамены для вучняў базавай i сярэдняй школы пройдуць у тэрмiны з 27 мая па 9 чэрвеня. Адпаведны iнструктыўна-метадычны лiст ужо накiраваны ва ўсе абласныя ўпраўленнi адукацыi i Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама. Выключэнне складуць толькi навучэнцы школ з мастацка-эстэтычным i iншымi накiрункамi, якiя будуць здаваць выпускныя экзамены па прафiлiруючых (спецыяльных) дысцыплiнах з 19 па 25 мая.

Для выпускнiкоў базавай школы прадугледжаны чатыры абавязковыя выпускныя iспыты: гэта пiсьмовы экзамен па беларускай i рускай мове (дыктоўка), пiсьмовы экзамен па матэматыцы i вусны экзамен па гiсторыi Беларусi. Адзiнаццацiкласнiкi будуць здаваць сёлета ўсяго тры выпускныя iспыты: два абавязковыя (экзамен па адной з двух дзяржаўных моў i матэматыцы) i адзiн — па выбару выпускнiка.

У адрозненне ад папярэднiх гадоў, выпускнiкi агульнаадукацыйнай школы будуць здаваць абавяковы экзамен па дзяржаўнай мове (рускай або беларускай) не ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання, а ў форме пераказу. Трэцi экзамен будзе праводзiцца ў вуснай форме, калi, зразумела, гэта будзе экзамен не па беларускай або рускай мовах.

У пералiк вучэбных дысцыплiн, якiя адзiнаццацiкласнiкi змогуць выбiраць, увайшлi беларуская i руская лiтаратура, замежная мова, другая замежная мова, мова нацыянальных меншасцяў, гiсторыя Беларусi (вусны экзамен або абарона рэферата), сусветная гiсторыя (вусны экзамен або абарона рэферата), геаграфiя, бiялогiя, хiмiя, фiзiка, астраномiя, iнфарматыка, сусветная мастацкая культура (вусна або абарона рэферата), курс «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», фiзiчная культура (экзамен у вуснай i практычнай формах), беларуская мова (пераказ) для тых выпускнiкоў, якiя ў якасцi абавязковага iспыту абралi экзамен па рускай мове i руская мова — для тых, хто здаваў экзамен па беларускай мове, а таксама курс прафесiянальнай падрыхтоўкi.

Ва ўстановах адукацыi цi класах з павышаным i паглыбленым узроўнем вывучэння прадметаў адзiнаццацiкласнiкi трэцi экзамен здаюць у якасцi абавязковага па адной з прафiлiручых дысцыплiн (за выключэннем выпадкаў супадзення абавязковых i прафiлiруючых прадметаў). Для прыкладу, паколькi матэматыка з’яўляецца абавязковай экзаменацыйнай дысцыплiнай для ўсiх, навучэнцы класаў фiзiка-матэматычнага профiлю змогуць адну дысцыплiну на экзаменах выбiраць, а вось у класах хiмiка-бiялагiчнага профiлю навучэнцы вымушаны будуць здаваць акрамя абавязковых iспытаў па дзяржаўнай мове i матэматыцы яшчэ таксама хiмiю або бiялогiю — па профiлю свайго навучання. Трэба зазначыць, што экзаменацыйную работу па матэматыцы выпускнiкi будуць здаваць па розных заданнях у залежнасцi ад узроўню вывучэння гэтай дысцыплiны ў школе. А выпускнiкi, якiя вывучалi беларускую (рускую) мову на паглыбленым узроўнi, будуць пiсаць водгук на лiтаратурны твор замест пераказу.

Квалiфiкацыйны экзамен па курсу прафесiянальнай падрыхтоўкi ва ўстановах павiнен быць праведзены не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў па агульнаадукацыйных дысцыплiнах i залiчвацца выпускнiку як экзамен па выбару. У тым выпадку, калi навучэнец не здаў экзамен па курсу прафесiянальнай падрыхтоўкi, ён здае выпускны экзамен па iншай вучэбнай дысцыплiне.

Ва ўстановах, дзе выкладанне вучэбных прадметаў вядзецца на польскай, лiтоўскай цi iншых мовах нацыянальных меншасцяў, у выпускных класах праводзяцца дадатковыя пiсьмовыя выпускныя экзамены па адпаведных мовах па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Для выпускнiкоў базавай школы пад гэты экзамен «забранiравана» 23 мая, а выпускнiкi-адзiнаццацiкласнiкi павiнны справiцца з задачай 24 мая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да заканчэння навучальнага года ў беларускiх школах засталося крыху больш за тры месяцы. Мiнiстэрства адукацыi ўжо вызначылася з апошнiм днём вучэбных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика