21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржава падтрымлiвае маладых навукоўцаў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Будучая элiта беларускай навукi сабралася 14 лютага ў зале пасяджэнняў Вучонага савета БДУ. Тут лаўрэатам Рэспублiканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ 2005 года ўрачыста ўручылi дыпломы Мiнiстэрства адукацыi РБ, кветкi i грашовыя прэмii ў памеры 7 базавых велiчынь. У той жа дзень пачалася X Рэспублiканская навуковая канферэнцыя студэнтаў ВНУ.

Для пачатку крыху статыстыкi: у конкурсе ўзялi ўдзел прыкладна 3 тысячы студэнтаў, магiстрантаў i выпускнiкоў (якiя прадоўжылi навучанне ў аспiрантуры) мiнулага года з 47 ВНУ краiны. Лаўрэатамi, паводле рашэння Мiнiстэрства адукацыi i Арганiзацыйнага камiтэта, конкурсу сталi 32 студэнты, 16 выпускнiкоў, 9 магiстрантаў (гэта — не лiчачы 6 маладых вучоных, якiя напiсалi працы ў сааўтарстве па двое) — прадстаўнiкi 31 ВНУ Беларусi. Выдатна, што ВНУ былi шырока прадстаўлены як у геаграфiчным плане (у конкурсе ўзялi ўдзел студэнты з усiх куткоў рэспублiкi: Полацка, Гродна, Гомеля, Вiцебска, Брэста, Магiлёва i, вядома, Мiнска), так i ў плане формы ўласнасцi (дзяржаўныя i прыватныя). Навуковыя даследаваннi вялiся па 30 накiрунках.

***

Таленавiтых дзяўчат i хлопцаў павiншавалi мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч, старшыня вышэйшай атэстацыйнай камiсii Анатоль Афанасьеў, 1-ы намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Уладзiмiр Нядзелька, рэктар БДУ Васiль Стражаў.

У сваёй прамове мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў зазначыў:

— Нашай краiне патрэбны новыя iдэi, навуковыя тэхналогii, паркi высокiх тэхналогiй. Усё гэта немагчыма ўявiць без iнтэлекту. Таму мы робiм стаўку на моладзь, уважлiва сочым за яе поспехамi. Лiтаральна на мiнулым тыднi разглядалi прэзiдэнцкую праграму «Маладыя таленты Беларусi». Спадзяёмся, вы адчуваеце падтрымку кiраўнiка дзяржавы i тое, наколькi неабходны вашы веды, вашы распрацоўкi нацыянальнай эканомiцы. Сярод нашых навучэнцаў вельмi шмат адораных маладых людзей — колькi ў нас пераможцаў мiжнародных алiмпiяд! Дарэчы, нярэдка паўстае пытанне, як арганiзоўваць вучэбны працэс алiмпiяднiкаў: аб’ядноўваць iх у адну групу i працаваць па асобнай праграме, або наадварот — размеркаваць iх па групах, каб яны «цягнулi» за сабой астатнiх.

Што датычыцца конкурсу навуковых работ студэнтаў, трэба сказаць, што ён з кожным годам набiрае моц: сёлетняя колькасць удзельнiкаў сведчыць пра тое, што гэта сур’ёзнае спаборнiцтва.

У сваiм выступленнi Аляксандр Мiхайлавiч адзначыў работу Сяргея Марозава (магiстранта БНТУ), прысвечаную энергарэсурсам. Мiнiстр падкрэслiў, наколькi важная гэта тэма для нашай краiны i як выдатна, што маладыя навукоўцы займаюцца яе распрацоўкай. Аляксандр Мiхайлавiч падзiвiўся рабоце Настассi Арабей (студэнткi тэхнiчнага унiверсiтэта) пра сплавы алюмiнiю i крэмнiю:

— Бачыце — дзяўчына, а такiмi рэчамi цiкавiцца, да якiх звычайна больш схiльныя мужчыны!

Мiнiстр адукацыi заўжды дзiвiцца моладзi, радуецца яе поспехам i чакае выдатных вынiкаў iх працы i ў далейшым. У гэтай сувязi мiнiстр прыгадаў гiсторыю пра знакамiтага фiзiка Фарадэя:

— Аднойчы на прыёме ў англiйскай каралевы, прадэманстраваўшы ёй на кручках i рамачках свае навуковыя гiпотэзы, ён пачуў такое пытанне: «Якая будучыня ў вашых навуковых адкрыццяў?». Вось якiм быў яго адказ: «А цi можаце вы сказаць, якое будучае ў вашых дзяцей? Напэўна, вы верыце, што яны вырастуць разумнымi, прыгожымi i спраўдзяць вашы спадзяваннi. Так i я веру ў свае iдэi».

— Дзецi, падлеткi... яны такiя ўспрымальныя, — працягвае Аляксандр Мiхайлавiч, звяртаючыся да юных навукоўцаў, — настолькi лёгка пераймаюць навыкi карыстання сучаснай тэхнiкай. Вось вам жыццёвы прыклад: нядаўна спатрэбiлася мне перакачаць фотаздамкi з мабiльнага тэлефона ў камп’ютар. У самога не атрымалася, да спецыялiста звярнуўся — таксама нешта не ўдалося. Дай, думаю, на ўсякi выпадак ва ўнука спытаю... «Без праблем, дзядуля», — адказаў мне 10-гадовы хлопец i сапраўды ўсё зрабiў! Але ж якiя б вы нi былi здольныя, усё роўна раю вам прыслухоўвацца да больш сталых спецыялiстаў — вашых навуковых кiраўнiкоў. Дзякуй iм за вашы поспехi, дзякуй вашым сябрам i бацькам, бо яны любяць вас i ганарацца вамi. Вы — элiта беларускай моладзi! Падчас сустрэч з вамi мы атрымлiваем неверагодны зарад энергii.

I нахiлiўшыся блiжэй да мiкрафона, мiнiстр давяральным шэптам сказаў:

— Памятайце, вы ўжо ў банку даных, мы сочым за вашымi поспехамi i аказваем вам падтрымку!

Ад iмя акадэмiчнага таварыства лаўрэатаў павiншаваў Мiхаiл Мяснiковiч:

— Пачну з таго, што ў 69-м годзе сам стаў лаўрэатам аналагiчнага конкурсу. Цудоўна, што ў нас у рэспублiцы склалася сiстэма мерапрыемстваў, якiя дапамагаюць заўважыць i падтрымаць таленавiтую моладзь. У гэтым накiрунку працуюць i прэзiдэнцкiя фонды, i Мiнiстэрства адукацыi, i Нацыянальная акадэмiя навук. Моладзь — гэта iнтэлект нацыi, самы галоўны наш рэсурс. Да нас у Акадэмiю навук з кожным годам прыходзiць усё больш моладзi. Уяўляеце, колькасць даследчыкаў ва ўзросце да 30 гадоў на сённяшнi дзень складае 21 працэнт, а за апошнiя 4 гады колькасць маладых кандыдатаў навук павялiчылася на чвэрць!

У сваёй прамове 1-ы намеснiк камiтэта па навуцы i тэхналогiях Уладзiмiр Нядзелька падкрэслiў заслугi навуковых кiраўнiкоў, навуковы талент i педагагiчныя здольнасцi якiх дапамагаюць маладым здабыць веды, аформiць iх. Кiраўнiкам часам нават прымушаць даводзiцца здольных лайдакоў.

— Некалi ў рэспублiцы былi праблемы з прыцягненнем моладзi ў навуку, — гаворыць Уладзiмiр Iосiфавiч. — Зараз мы бачым, што сiтуацыя змянiлася, адчуваем прыход новай змены з новымi iдэямi i падыходамi. Вы, сённяшнiя лаўрэаты конкурсу, — першая хваля той самай змены.

Павiншаваў лаўрэатаў i Анатоль Афанасьеў, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камiсii:

— Наша краiна выбрала шлях iнавацыйнага развiцця, у сувязi з гэтым нас вельмi цiкавiць практычнае прымяненне навуковых ведаў. Прамежак часу памiж адкрыццём светлавога цiску i яго практычным прымяненнем у лазерных устаноўках ахоплiвае не адно стагоддзе (доўгi час лiчылася, што сiлы гэтыя вельмi малыя, таму не могуць быць практычна скарыстаны). Дык вось ваша задача як пачынаючых даследчыкаў зрабiць прамежак часу памiж навуковым адкрыццём i яго выкарыстаннем мiнiмальным!

Паводле слоў рэктара БДУ Васiля Стражава, Беларусь займае адно з першых месцаў у свеце па iндэксу iнтэлектуальнага развiцця.

— У мiнулым на ўрачыстых сустрэчах, — працягвае Васiль Iванавiч, — дзе вiншавалi лаўрэатаў аналагiчных конкурсаў, не прысутнiчалi мiнiстр адукацыi, прэзiдэнт Акадэмii навук. Тое, што зараз сiтуацыя iншая, сведчыць пра змяненне агульнай палiтыкi дзяржавы ў адносiнах да маладых навукоўцаў. Зразумела, iнiцыятарам такой палiтыкi выступае прэзiдэнт. Карысць такой падтрымкi адоранай моладзi вiдавочная.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будучая элiта беларускай навукi сабралася 14 лютага ў зале пасяджэнняў Вучонага савета БДУ. Тут лаўрэатам Рэспублiканскага конкурсу навуковых работ ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика